Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методіка.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
73.78 Кб
Скачать

5.Тыпы і структура ўрокаў чытання і пісьма ў букварны перыяд.Задачы аналізу і сінтэзу.

Мэта: навучыць дзяцей чытаць і пісаць (76г.) Убукварны перыяд вучні знаёмяцца з й, ь, ў, дз, дж.

У гэты перыяд выпрацоўваюцца навыкі чытання. Неабходна ведаць што гукавая структура слова адзіна аснова пісьма і чытання. Ідзе прагаворванне надрукованага слова з адначасовай адводкай яго літар далейшы этап гуковага аналізу - усведамлення паслядоўнасці гукаў у слове, а таксама гукалітарных адпаведнасцей. У гэты перыяд адбываецца фарміраванне навыку чытання па тэкстах са слоў са складамі ЗГ на – а, пасля на –у , -о. вучні вучацца чытаць цэлымі словамі(трох – і чытырох-літарныя словы).Важнае месца адводзіцца чытанню слупкоў слоў, чытанню тэкстаў, творчым практыкаваннем. Амаль усе заданні выконваюцца ў форме гульні. У гэты перыяд ціхае чытанне тэксту вучнямі – неад’емны этап урока чытання. Шмат урока надаецца паступоваму навучанню свядомаму правільнаму і плаўнаму чытанню ўголам і моўчкі асобных слоў, кароткіх сказаў і невялікіх тэкстаў, зразумелых дзецям па зместу, на аснове правільнага і хуткага пазнавання літар, вызначэння арыенціраў у друкаваным слове (ад галосной да галосной). Ідзе прапедэўтычная работа над выразным чытанням і чытанне з паўзамі і інтанацыямі, адпаведнымі знакамі прыпынку ў канцы простага сказа і ў сярэдзіне пры пераліцэнні аднародных членаў вялікая ўвага надаецца ўскладненню вучэбнага матэрыялу і работы: разгадванне простых красвордаў, сувязь з іншымі вычэбнымі прадметамі і прапедэўнычная работа з сінонімамі, вельмі шмат матэрыялу па развіццю мовы: заданні скласці апавяданне па малюнку, па серыі малюнкаў, па апорных словах. На ўроках неабходна выкарыстоўваць як калектыуныя, так і індывідуальныя формы работы, арганізоўваецца самастойная дзейнасть.

7. Актуальныя праблемы пачатковага навучэння нрамаце.

3 прыведзенай у пачатку раздзела схемы вынікзе, што заканамерцасці, прынцыпы і метад навучання грамаце складаюць тэорыю методыкі навучання грамаце.

Асноватворнымі з’яўляюцца заканамернасці засваення ведаў вучнямі. 3 іх вынікаюць прынцыпы навучання, а з прынцыпаў — метады і прыёмы навучання. «У сваю чаргу;— адзначаў М. Львоў,— заканамернасці выводзяцца шляхам вывучэння і абагульнення педагагічных фактаў, г. зн. практыкі...

Вывучаючы рэальныя факты навучання... мы пазнаём заканамернасці навучання; на аснове заканамернасцей, абагульняючы іх і асэнсоўваючы з улікам мэт навучання, фармулюем прынцыпы навучання; апошнія дапамагаюць нам выбраць метады, метадычныя прыёмы, стварыць метадычныя сістэмы і не памыляцца ў іх прымяненні; нарэшце, гэта методыка стварае новыя факты, якія мы прадаўжаем вывучаць, і ўдакладняем наша веданне заканамернасцей навучання».

Пераходзячы да апісання заканамернасцей, прынцыпаў і метадаў навучання, трэба адзначыць, што просталінейнай залежнасці паміж імі няма. Можна назваць наступныя заканамернасці засваення граматы і адпаведныя ім прынцыпы:

першая заканамернасць: асновай для фарміравання навыкаў элементарнага чытання і пісьма з’яўляецца жывая мова вучня, з якой ён прыходзіць у школу; першы прынцып: навучаць грамаце трэба на аснове вуснай мовы, таму што элементарнае чытанне ёсць не што іншае

другая заканамернасць: навучанне элементарнаму чытанню і пісьму павінна праводзіцца з улікам спецыфікі фанетычнай і графічнай сістэм той мовы, на якой праводзіцца навучанне грамацетрэцяя заканамернйсць: чытанне і пісьмо вучня, які толькі што прыступіў да навучання грамаце, сур’ёзным чынам якасна адрозніваецца ад чытання і пісьма дарослага, пісьменнага чалавека;

чацвёртая заканамернасць: вучань засвойвае грамату лепш тады, калі навучанне элементарнаму чытанню і пісьму праводзіцца сінхронна; чацвёрты прынцып — прынцып сінхроннасці ў навучанні элементарнаму чытанню і пісьму;

пятая заканамернасць: правільна навучаць грамаце можна, толькі ўлічваючы гістарычнае мінулае методыкі навучання грайаце і перадавы вопыт сучаснай школы ў гэтай галіне; пяты прынцып: улік гістарычнага мінулага і перадавога вопыту пры навучанні грамаце;

шостая эаканамернасць: пры правільнай арганізацыі навучання авалоданне навыкамі элементарнага чытання і пісьма ў першакласнікаў адбываецца адначасова і ва ўзаемасувязі з развіццём іх мовы — работай, накірава- най на тое, каб дзеці засвоілі моўныя нормы ў галіне вымаўлення, словаўжывання, пабудовы сказаў

сёмая заканамернасць: у працэсе навучання грамаце непазбежна ажыццяўляецца выхаванне дзяцей у камуні- стычным духу. Навучаючы грамаце, настаўнік выкары- стоўвае прагр&мны матэрыял для прывіцця сваім выха- ванцам высакародных пачуццяў савецкага патрыятьтзму і сацыялістычнага інтэрнацыяналізму; сёмы прынцып — прынцып выхоўваючага навуч&ння;

восьмая заканамернасць: чым больш разнастайныя пачуццёвыя ўспрыманні вучэбнага матэрыялу, тым больш грунтоўна ён засвойваецца; восьмы прынцып — прын- цып нагляднасці ў навучанні грамаце;