Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методіка.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
73.78 Кб
Скачать

19.Выпрацоўка навыкаў літаратурнага вымаўлення

1) Вымаўленьне галосных. (Усе галосныя гукі вымаўляюцца выразна і дакладна.)

2) Поўнагалосьсе.( Мілагучнасьць беларускае мовы ёсьць у гармоніі паміж галоснымі й зычнымі гукамі. Беларуская мова пазьбягае спалучэньняў аднолькавых зычных гукаў і зычных, якія знаходзяцца побач: часта за зычным ідзе галосны, а за галосным ідзе зычны. Параўнайце беларускія й расейскія словы: нагарода — награда, полымя — пламя, вораг — враг, бабёр — бобр.)

3) Націск.(Націск значна ўплывае на зьмену гукаў. Ненаціскныя гукі вымаўляюцца выразна, гэта абумоўлівае нясьпешны, напеўны тэмп гутаркі .Націск можа быць адзіным сродкам вызначэньня сэнсу словаў, якія складаюцца з аднолькавых гукаў. Параўнайце:кавалі — кавалі, кара — кара, пара — пара, сьвяты — сьвяты,/Ў блізкіх па гучаньні беларускіх і расейскіх словах націск можа мець розныя мейсцы:адзінаццаць, весьці ,хораша ,вусы, чатырнаццаць,малы, у ваду, дай руку,вести- хорошо, усы, четырнадцать ,малый , в воду, дай руку. /У вадрозьненьні ад расейскай, у беларускай мове прыназоўнік ніколі не бывае пад націскам. Параўнайце: за горад — за город, на гару — на гору, на нагу — на ногу, за рукі — за руки, за поўнач — за полночь.)

4) Аканьне і яканьне.( Галосныя о, э могуць знаходзіцца толькі пад націскам. Калі пры зьмене слова націск перасоўваецца на іншы склад, то галосныя о, э пераходзяць у а — гэта завецца аканьнем. Прыкладам: малако — малочны, мароз — маразы, морква — маркоўны, ногi — нага. Адпаведна, калі ненаціскныя галосныя е, ё пераходзяць у я — гэта завецца яканьнем. Прыкладам: везьцi — вязу, несьцi — нясу, лес — лясы, сёлы — сяло. Але гэтая асаблівасьць не распаўсюджваецца на некаторыя запазычаныя словы: тэлевізар = [тэл’эв’ізар], эканомiка = [эканом’іка], сэзон = [сэзон], АЛЕ! каляндар = [кал’андар]. ! Запомніце. У беларускай мове ў першым складзе перад націскам заўсёды пішыцца і вымаўляецца я./У словах з націскнымі складамі -ро-, -ло-, -рэ- замест аканьня захоўваецца гістарычнае чаргаваньне літараў о, э зь літарай ы: бровы — брыво, гром — грымець, хрост — хрысьціць, кроў — крывавы. /Зазначце, калі ў слове сустрэлася літара о, то яна заўсёды будзе пад націскам. )

5) Зацьвярдзелыя гукі.( Заўсёды цьвёрда вымаўляюцца гукі [ж], [дж], [ш], [р], [ч]: жывот = [жывот], хаджу = [хаджу], шчотка = [шчотка], рабіна = [раб’іна], чысты = [чысты]).

6) Дзеканьне і цеканьне.( Літары д і т, калі знаходзяцца перад я, е, ё, ю, i, ь ці перад мяккай літарай в, пераходзяць адпаведна ў дз і ц: дзень, дзядзька, дзьвесьце, дзьверы, цяплiня, цьвёрды.)

7) Спалучэньні дж і дз. (Спалучэньні літараў дж і дз вымаўляюцца разам і перадаюць адзін гук: нараджэньне], дзецi], дзяўчына .Таму на пісьме, пры пераносе, гэтыя літары нельга разьдзяляць: дрож-джы, ха-дзіць.)

8) Ужываньне ў — у нескладовага.

9) Прыстаўныя галосныя а, і.( Прыстаўныя галосныя а, і вымаўляюцца й пішуцца на пачатку словаў перад зычнымі р, л, м, ў: Амсьціслаў, аўторак, аржаны, амшэлы, ільготы, імгла, іржавець.)

10) Прыстаўныя зычныя в, г.( Прыстаўны зычны в вымаўляецца й пішацца перад націскнымі о, у на пачатку слова: вочы, восень, вожык, вушы, вусны, вузкі, Ворша.)

11) Асыміляцыя.(Па глухасьці: сад = [сат], казка = [каска], кладка = [клатка], грэбці = [грэпц’і] (звонкія зычныя ў канцы і ў сярэдзіне слова перад глухімі вымаўляюцца глуха)./Па звонкасьці: просьба = [проз’ба], пяцьдзясят = [п’адз’:ас’ат], малацьба = [маладз’ба], лічба = [л’іджба] (глухія зычныя перад звонкімі вымаўляюцца звонка). /Па мяккасьці: сьвята = [с’в’ата], радасьць = [радас’ц’], песьня = [п’эс’н’а], езьдзiць = [jэз’дз’iц’]./Фрыкатыўны г перад глухімі [п], [х], [т], [ц], [с], [ш], [ч], [к], [ф] і перад паўзай аглушаецца: парог = [парох], тварог = [тварох], луг = [лух], лёгка = [л’охка], магчы = [махчы)

23. Паняцце аб родзе прыметніка.Як і назоўнік,прыметнік мае катэгорыі роду,ліку і склону.Добра асэнсаваць іх асаблівасці вучням 3-4 кл-ў удаецца з поўнымі намаганнямі.Яны схільны атаясамліваць марфолага-сінтаксічныя адзнакі дзвюх названых ч.м. Як правіла,гэта выніктаго,што ім не растлумачваюць,чым адрозніваецца змяненне прыметніка і наз-ка.А зрабіць гэта даступна можна,раскрыўшы,напрыклад, сутнасць катэгорыі роду прыметніка як рэгулярнай.Прымета рыгулярнасці заключ-ца ў тым,што існаванне П. аднаго роду прадвызначае існаванне П. з тым жа лексічным значэннем у форме 2х другіх родаў.Гэта асаблівасць не ўласціва наз-ам. Для пераканаўчасці можна паказаць,што, напрыклад, П. са значэннем пэўнага колеру ўжыв-ца ў Н.скл. ў форме 3х родаў(чырвоны, чырвоная,чырвонае),а назоўнік з тым жа значэннем толькі ў форме аднаго роду (чырвань). На базе ведаў аб назоўніку вучням няцяжка асэнсаваць 2 другія марфолага-сінтаксічныя адзнакі П.-катэгорыі ліку і склону.Будзе карысным,калі ў працэссе арганізаваных настаўнікам назіранняў дзеці самастойна вызначаюць агульнае ў змяненні абедзвюх ч.м. Адначасова спатрэбіцца падкрэсліць,што лік і склон П.,як род, абумоўлены катэгорыямі роду,ліку і склону назоўніка.Вучні,такім чынам,прыходзяць ад марфалогіі да сінтаксісу,усведамляючы,што род,лік і склон П. паказвае на сувязь з адпаведным назоўнікам.На працягу вывучэння тэмы “Прыметнік” у 3-4 кл. асаблівая ўвага засяроджваецца на ўменні выдзяляць словазлучэнні “прыметнік-назоўнік”,ставіць пытанні ад Н. да П., аналізаваць формы П. па форме адпаведнага наз-ка,на засваенні родавых і склонавых канчаткаў.