Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
методіка.docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
25.09.2019
Размер:
73.78 Кб
Скачать

3. Сучасны гукавы аналітыка-сінтэтычны метад навучання грамаце.

Сучасная методыка навучання мове мае ў сваім арсенале мноства разнастайных метадаў. Выдзяляюць агульныя метады (прымяняюцца на ўроках па ўсіх вывучаемых у школе прадметах, у тым'ліку і на ўроках мовы: слова настаўніка, гутарка, экскурсія і інш.) і спецыфічныя (належаць толькі данаму прадмету: пераказ тэксту, моўны аналіз тэксту, метад назірання, метад канструявання і інш.).

Многія з пералічаных метадаў могуць знайсці прымяненне і на ўроках граматы ў залежнасці ад дыдактычнай мэты і характару вывучаемага матэрыялу. Аднак паколькі «авучанне грамаце — спецыфічны раздзел у навучашгі мове, то ён мае і свой спецыфічны метад навучання. Па традыцыі гэты асноўны метад называюць гукавым аналітыка-сінтэтычным, хаця назва зараз ужо і не адпавядае яго сутнасці. Правілвней сучасны метад навучання грамаце кваліфікавацья комплексны па наступных прычынах: 1) пры прачытанні і запісе с,іоьа вучань зыходзіць з графічнай формы слова, але побач з гэтым гукавая абалонка слова супастаўляецца з літарным саставам слова. Пагэтаму ён літарна-гукавы і гука-літарны 2) у аснову навучання чытаншо і пісьму пры навучанні па сунасным метадзе кладзецца склад як найменшая вымаўленчая адэінка мовы. У гэтым сэнсе даны метад з'яўляецца складовым ; 3) навучанне элементарнаму чытанню і пісьму па сучасным метадзе грунтуецца на ўменні вучняў ажыццяўляць склада.-гукавы і склада- літарны аналіз слова. Таму яго можна вытлумачваць як склада-гукавы і складалітарны метад. Што да другон часткі традыцыйнай назвы метаду — «аналітыка-сінтэтычны»,— то яна ўжыта тут у залішне шырокім сэнсе: усё наша пазнанне і навучанне (не толькі грамаце) носіць аналітыка-сінтэтычны характар і іншым быць не можа3. Ад назвы «гукавы аналітыка-сінтэтычны метад» мэтазгодна адмовіцца яшчэ і таму, што метад, які так называецца па традыцыі, у апошнія гады сур’ёзным чынам мадыфікаваны.

Такім чынам, правамерна канстатаваць аб усталяванні ў тэорыі і практыцы навучання грамаце апошніх год абагульняльнага, комплекснага метаду, які ўключае ў сябГё рысы некалькіх метадаў, у тьім ліку і гукавога аналітыка-сінтэтычнага. Цікава адзначыць, што да стварэння комплекснага метаду нядаўна горача заклікаў вядомы рускі педагог і метадыст В. М. Чысцякоў.

Сучасны комплексны метад навучання грамаце ўвасоблен у адзіным вучэбна-метадычным камплекце дапа- можнікаў, створаным упершыню ў гісторыі савецкай школы (аўтары У. Г. Гарэцкі, В. А. Кірушкін, А. П. Шанько).

2. Беларуская мова як прадмет у пачатковых класах

Беларуская мова ў школах з беларускай мовай навучання — галоўны з галоўных вучэбных прадметаў. На ўроках беларускай мовы вучні авалодваюць навыкамі правільнага, беглага, свядомага, выразнага чытання і граматнага пісьма, знаёмяцца з будовай роднай мовы, набываюць рэальныя веды аб прыродзе і чалавечым грамадстве, навучаюцца звязна перадаваць чужыя і выказваць свае думкі ў вуснай і пісьмовай форме, без парушэння норм літаратурнай мовы, авалодваюць уменнем самастойна здабываць веды. Заняткі па роднай мове спрыяюць таксама ідэйна-палітычнаму, маральнаму, працоўнаму і эстэтычнаму выхаванню малодшых школьнікаў. 3 дапамогай роднай' мовы вучні атрымліваюць ве- ды і па іншых вучэбных прадметах: матэматыцы, прыродазнаўству, працы і г. д.

Беларуская мова ў I—IV класах уключае раздзелы: навучанне грамаце, чытанне (клаопае і пазакласнае), граматыка і правапіс. Асноўным звяном, што аб’ядноўвае ўсе гэтыя раздзелы ў адно цэлае, з'яўляецца развіццё маўлення малодшых школьнікаў.

Першы год навучання (I клае) адводзіцца навучанню грамаце. К канцу навучальнага года вучні павінпы навучыцца:

на ўроках класнага чытання: чытаць даступныя ім тэксты па складах і цэлымі словамі з хуткасцю 25—30 сдоў у мінуту; адказваць на пытанні па змесце прачытанага, знаходзіць у тэксце сказы для адказу на пытанні, пераказваць невялікія апавяданні, ацэньваць прачытавае;

на ўроках пазакласнага чытання: слухаць мастацкі твор аб’ёмам 1—2 старонкі, удзельнічаць у калектыўным разгляданні кнігі аб’ёмам 8—30 старонак, узнаўляць сюжэт па ілюстрацыях, выдзяляць асноўныя надпісы (про- звішча аўтара, загаловак твора), удзельнічаць у прасцейшых літаратурных гульнях;

на ўроках пісьма: правільна пісаць літары, склады і словы з рукапіснага і друкаванага тэксту, пісаць пад дыктоўку словы, напісанне якіх не разыходзіцца з вымаўленнем (і кароткія сказы з такіх слоў), атрымаць уяўленні аб гуках і літарах, галосных, зычных.