Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodika_prepod_spets_d_vse_lektsii.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
559.1 Кб
Скачать

2. Тэмп і яго роля ў фарміраванні мастацкага вобразу

Хуткасць працякання пэўных працэсаў (ў нашым выпадку, музычных) называецца тэмпам. У музыцы нармальнымі, нарматыўнымі лічацца, звычайна, тэмпы, блізкія да Andante (літаральна, спакойным шагам, 72 — 84 удару ў хвіліну па метраному). Больш хуткія чаргаванні рытмічных адзінак даюць хуткія тэмпы ( Allegro, Presto), а больш рэдкія — павольныя (Lento, Largo).

Як бачна, фізіялагічнай падставай для такога размеркавання тэмпу былі біццё нармальнага пульсу і хуткасць спакойнага шагу. Аднак, тут індывідуальныя адрозненні могуць быць даволі значныя і яны будуць адбівацца як на адзначэнні тэмпу кампазітарам (аўтарскія заўвагі), так і на трактоўцы музычнага твору выканаўцам і ўспрыманні яго слухачом. Некаторыя новыя эксперыментальныя дадзеныя сведчаць аб тым, што пэўныя асаблівасць нервовай сістэмы могуць з’яўляцца абсалютным проціпаказаннем для пэўных прафесій. Так, людзі з фізіялагічна абумоўленай схільнасцю да значнага паскарэння тэмпу, аба з няўстойлівым асабістым тэмпам ці наўрад могуць быць дырыжорамі.

Трэба падкрэсліць, што ўспрыманне тэмпу залежыць шмат у чым ад асаблівасцей “успрымаючага” чалавека. Калі нехта гаворыць: ”Гэта вельмі хутка”, ён падразумявае, што гэта занадта хутка для яго ўспрымання. Іншымі словамі, ён на паспявае сачыць за зменамі, якія адбываюцца, частка іх застаецца не ўспрынятай.

З выканальніцкай практыкі вядома, што паняцце “хуткі тэмп” мае адносны характар. Наша ўвага (як і нашы пальцы!) не паспяваюць сачыць за чаргаваннем занадта дробных рытмічных адзінак ў хуткім тэмпе (напрыклад, у віртуозных пасажах). Але калі мы аб’яднаем іх ў адзіную паслядоўнасць (па 4, 8 шаснаццатых, лёгка акцэнтуючы кожную першую ў групе), чаргаванне часовых велічынь як быццам становіцца больш павольным і тэмп пераўтвараецца ў !зручны”. Такім чынам, ў музыцы тэмп разумеецца як хуткасць чаргавання адзінак адліку, прычым для вызначэння хуткасці іх чаргавання бярэцца не кожная падліковая адзінка, а толькі акцэнтаваная. Таму, у залежнасці ад таго, на якія групы мы падзялілі серыю дробных адзінак, як мы размесцім акцэнты, будзе мяняцца адчуванне тэмпу.

Псіхалагічнай асновай гэтага з’яўляецца палажэнне аб тым, што успрыманне хуткасці залежыць не ад жвавасці разгортвання працэсу, а ад яго эмацыянальна напоўненага зместу. І для выканаўцы, і для слухача ход музычнага часу вымяраецца псіхалагічнымі акцэнтамі: ён залежыць ад таго, чаму мы надаём значэнне.

Усім знаёмыя выяўленні “час расцягнуўся”, “час спыніўся”. Калі нічога істотнага не адбываецца, палова гадзіны цягнецца як цэлы дзень (сумная лекцыя). І, наадварот, калі сітуацыя эмацыянальна насычана, мы не заўважаем, як ляціць час (цікавая дыскатэка). Такім чынам, наша ацэнка “хутка” ці “павольна” абумоўлена нашымі чаканнямі і залежыць ад насычанасці з’явы падзеямі. Як адзначае буйны расійскі музыказнаўца Б.Асафьеў, сцісласць імкнення “нічога не даказвае, бо час у музыцы вымяраецца не прасторавай, колькаснай працягласцю, а якаснай напружанасцю (разрадка наша — Н.Я.). Хвіліна жыцця, у якой канцэнтруецца эпоха жыцця, перажываецца ў музычным часе больш доўга, чым на гадзіну расцягнутыя схемы (дарэчы, апошнія вымяраюцца сумам чакання канца)”1.

У сувязі з пытаннем аб асаблівасцях уздзеяння розных тэмпаў мы яшчэ раз падкрэслім, што калі хуткасць чаргавання нейкіх уражанняў вельмі высокая і мы не паспяваем успрымаць іх, у выканаўцы (вучня) і слухача узнікае пачуццё хвалявання, трывожнай узбуджанасці, і наадварот. Звернем ўвагу на тое, што распаўсюджаныя адзначэнні тэмпаў часам утрымліваюць і афектыўна-рухомыя вызначэнні. Так, Allegro адзначае не толькі хутка, але і вясёла, Maestoso — павольна і ўрачыста. Але, хуткі тэмп не заўсёды з’яўляецца быць носьбітам весялосці. У той жа час, уявіць сябе весялосць ў павольным тэмпе даволі складана. Іншымі словамі, ёсць тэмпы, якім уласцівыя пэўныя эмоцыі.

Крытэрый павольнага шагу дазваляе параўноўваць тэмпы і дыферэнцаваць іх. Так, Largo звычайна супастаўляюць з павольным шагам, Adajio — з шагам вельмі павольным, Andante — са спакойным і бадзёрым, Allegro — з хуткім, пераходзячым у бег, з імклівым бегам.

Амерыканскі піяніст і даследчык У.Ньюмэн па-свойму канкрэтызуе гэта супастаўленне, выкарыстоўваючы вобразныя сучасны параўнанні, якія могуць быць з поспехам выкарыстаны ў педагагічнай практычнай дзейнасці. Так, Largo ён вызначае як царственны, спакойны шаг, якім ходзяць пад час урачыстых цырымоніяй, або вядуць асуджанага на месца пакарання. Adajio — гэта запаволены шаг пахавальнай працэсіі. Такім жа шагам ідуць удзельнікі шлюбнага абраду ў храме, ці вучоныя пад час прысуджэння вучонай ступені. Andante — гэта расслабленая хадзьба на нядзельнай прагулцы, або пры “хістанні” па нью-йоркскай авеню з разгляданнем вітрын магазінаў. Нарэшце, Allegro вызначаецца як жвавы шаг бізнесмена, які спяшаецца на працу, шаг маршыруючых салдат, або футбольнай каманды. І Presto параўноўваецца з шагам, калі дробненька тупаюць, амаль бягуць, перабіраючы прамымі, як ў лялькі, нагамі.

Агульнавядома, як мяняецца характар твору ад хуткасці выканання. Так, вясёлая полька, якая сыграна вельмі павольна, можа ўспрымацца як харал. У штодзённым жыцці тыповыя слоўныя адзначэнні тэмпу надаюць руху характарную эмацыянальную афарбоўку — ліхаманкавы тэмп, шалёны тэмп, напружаны, стомлена-павольны тэмп і г.д.

Спынімся на некаторых, памылках, якія належаць да тэмпу, асабліва распаўсюджаных у педагагічнай і выканальніцкай практыцы:

А). Атаясамленне вучнямі паняццяў crescendo і accelerando, diminuendo і ritardando. Неабходна дабівацца поўнага размежавання гэтых паняццяў і адпаведных дзеянняў! Пры crescendo гук расце, набліжаецца, пры diminuendo — гук аддаляецца, згасае, убывае.

У рэальных творах сустракаюцца выпадкі як crescendo ma non accelerando, так і crescendo ed accelerando) (узмацненне гуку з паскарэннем тэмпу), але па большасці кампазітары дакладна гэта адзначаюць. Сустакаюцца і адзначэнні, калі змены сілы гуку не павінны прыводзіць да тэмпавых змен. Але нягледзячы на тое, што тэрміны morendo, smorzando і інш., маюць іншы сэнс, чым ritardando, ці rallentando, вучні (а часам і выкладчыкі!) іх блытаюць.

Б). Раптоўнасць тэмпавых змен і непадпарадкаванасць іх структурнай логіцы музычнай формы. Вядома, што змены тэмпу падпарадкуюцца пэўным заканамернасцям, якія часам не асэнсоўваюцца вучнямі. Напрыклад, усякія паступовыя змены тэмпу (ritardando, o), а таксама дынамікі (diminuendo, crescendo) не могуць пачынацца з самага пачатку фразы (альбо такту), але пачынаюцца крыху пазней і лепей ўсяго на слабай доле. Незахаванне гэтага правілу пераўтварае ritardando ў meno mosso, accelerandо — у piu mosso; паступоваць (poco a poco) замяняецца раптоўнасцю (subito). Думаецца, што не патрабуе доказу іх прынцыпова рознае эмацыянальнае і сэнсавае значэнне.

В). Парушэнне “музычна-часовай” логікі, зацягнутыя перапынкі паміж пэўнымі раздзеламі твору, ці асобнымі часткамі цыклічнай формы. Кожны выкладчык памятае, як хто-небудзь з яго вучняў пачынаў іграць наступную частку твору, або наступны твор, калі музыка яшчэ не паспела адгучаць. У гэтым выпадку розныя супрацьлеглыя характары вобразаў “сшыбаюцца лбамі” ад такой спешнасці. Часам, наадварот, вучань ўпадае ў такі доўгі роздум, што здаецца, быццам аб’яўлены антракт. Неабходна навучыць вучня слухаць (і сапраўды чуць!) цішыню, перапынкі, паўзы, бо гэта таксама музыка. Вельмі карысна такія перапынкі прадырыжыраваць ў думках. Толькі ў гэтым выпадку арганізацыя твору ў часе будзе лагічнай і беспамылковай.

Г). Няўменне ўстанавіць верны тэмп на пачатку твору. Вельмі часта музыкант, асабліва нявопытны, не умее на пачатку твору адразу ўстанавіць дакладны тэмп. Недакладнасць ці памылковасць першаснага тэмпу часам кладзе адмоўны адбітак на ўвесь твор. Нават калі тэмп выроўніваецца, цэласнасць выканання ўжо беззваротна страчана. Хаця галоўная прычына тэмпавай няўпэўненасці тлумачыцца недастатковай артыстычнасцю выканаўцы, недастатковай яго чуласцю да настрою, аўтарскай задуме, эмацыянальнаму зместу музыкі, усё ж ёсць некаторыя прыёмы, якія дазваляюць пазбегнуць гэтай памылкі. Перш за ўсё, гэта работа з метраномам, якая дазваляе выраўняць і ўдакладніць тэмп. Добра пад час работы над творам паэксперыментаваць з тэмпамі і шляхам не адначасовых адхіленняў ад прапанаванага кампазітарам першаснага тэмпу, устанавіць тыя самы павольны і самы хуткі, за межамі якіх парушаецца вобразна-эмацыянальны змест твору. Перад пачаткам выканання твору карысна супаставіць яго пачатак з нейкім эпізодам, дзе тэмп больш зразумелы (асабліва гэта тычыцца твораў у павольным тэмпе, напрыклад, другіх частак санатнай формы). Доля прыблізнасці і выпадковасці ва ўстанаўленні дакладнага тэмпу значна зніжаецца, калі ў думках прапець такі эпізод з адначасовым такціраваннем і арыентацыяй на самыя дробныя працягласці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]