Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodika_prepod_spets_d_vse_lektsii.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
559.1 Кб
Скачать

2. Жанр і стыль ў музычным мастацтве. Змястоўнасць жанру

На працягу шмат векавой гісторыі музычнага мастацтва склаліся розныя віды музычных твораў. Кожнаму з відаў ўласцівыя пэўныя рысы зместу, які звязаны з жыццёвым прызначэннем музыкі. Такія віды (групы) музычных твораў, якія з’яўляюцца роднаснымі па зместу, па жыццёваму прызначэнню называюцца жанрам.

У традыцыйнай музыцы розных народаў свету склаліся так званыя першасныя жанры, жыццёвая функцыя якіх відавочна. Па сваім жыццёвым змесце іх магчыма падзяліць на:

  • сігнальныя;

  • гукавыяўленчыя;

  • рэчытатыўныя (дэкламацыйныя);

  • песенныя

  • медытатыўныя;

  • жартоўныя (скерцозныя);

  • танцавальныя;

  • маршавыя;

Апошнія дзве групы жанраў аб’яднае роднасная функцыя ─ яны звязаны з рухам, з маторыкай, таму і маюць агульную назву “маторныя”. Пазней на іх падставе ўзнікае ў прафесійнай музыцы жанры такатныя (бесперапынны рух).

Такім чынам, адзначым, што жанр ─ ёсць тыпізаваны змест.

Жанр ─ катэгорыя гістарычная. З цягам часу, пад уплывам сацыяльна-гістарычных патрэбнасцей людзей, яны пераўтвараюцца, некаторыя з іх выходзяць з ужытку. У прафесійнай музыцы складаюцца другасныя жанры, якія звычайна абапіраюцца на жанры побытавыя і звязаны з імі зместам. З’яўляюцца новыя жанравыя віды і разнавіднасці (марш гераічны, ваенны, пахавальны, фантастычны, гратэскавы, жартоўны, урачысты і г.д.). Танцы (нацыянальныя ─ балеро, гапак, мазурка; гарадскія бальныя ─ падэспань, лансье, кадрыля).

Першасны жанр змястоўны ўжо па свайму паходжанню, таму, што ён уваходзіць у жыццёвы ўклад пэўнай сацыяльнай групы і мае канкрэтны жыццёвы змест. Менавіта гэты змест і вызывае ў нас пэўныя асацыяцыі пры ўспрыманні музыкі, якая на іх абапіраецца. Праз жанравыя сувязі у музыцы выяўляе сябе вобразна-асацыятыўны пачатак.

Паколькі першасныя жанры ўяўляюць сабой своеасаблівую форму адлюстравання рэчаіснасці, пры выкарыстанні іх у прафесійных творах узнікаюць мастацкія абагульненні, асобая форма другаснага адлюстравання рэчаіснасці. У праграмнай музыцы гэты прыём знаходзіць паняційна-канкрэтную трактоўку. Так, сродкамі жанру ствараецца музычны партрэт (Рыцар ─ марш; манах─ харал), удакладняюцца абагульняючыя паняцці: гераізм (марш), релігійнасць (харал), любоў (лірычная песеннасць), філасофскі роздум (рэчытатыў). Такім чынам, змястоўнасць і асацыятыўнасць ляжаць ў аснове метаду “абагульнення праз жанр” (прыклады: маршавыя інтанацыі = гераізм, пахавальны марш = смерць героя, сігнальная музыка = бітва або паляванне, лірычны спеў = роздум і г.д.).

Выяўленне жанравых сувязей, жанравай асновы з’яўляецца найважнейшым кампанентам аналізу музычных твораў і садзейнічае ўдакладненню вобразнага зместу музыкі. Такім чынам, першасныя побытавыя жанры выкарыстоўваюцца кампазітарам як носьбіты таго ці іншага вобразна-сэнсавага зместу, як пэўныя знак, значэнне якіх вядома слухачу, таму, што ён сутыкаецца з гэтым сэнсам шматкратна ў штодзённым жыцці. Такое “абагульненне праз жанр”, пры якім сэнс музыкі раскрываецца апасродкавана, праз добра вядомы, папулярны масавы жанр, складае душу лепшых сусветных музычных твораў.

Калі паняцце жанру належыць да зместу музыкі, паняцце стылю характарызуе форму. Музычнаы стыль разумеецца як сукупнасць музычных выразных сродкаў, якія аб’яднаюць асобныя элементы музычнай мовы ─ мелодыку, рытміку, гармонію, фактуру, тэмбр, ─ а таксама прынцыпы і прыёмы формапабудовы (Г.Міхайлаў, А. Сохар і інш.). Музычны стыль ўяўляе сабой гістарычна абумоўленую сістэму музычнага мыслення, ідэйна-мастацкіх канцэпцый, вобразаў і сродкаў іх увасаблення. Стыль ─ змястоўная сістэма сродкаў выразнасці, які залежыць ад шматлікіх фактараў: светапогляду, метаду адлюстравання рэчаіснасці, комплексу нацыянальных традыцый, гістарычнага і жанравага фактараў. Стыль абумоўлены яшчэ і канструкцыйнымі і тэхніка-выканальніцкімі магчымасцямі таго ці іншага інструмента, аба чалавечага голасу, спецыфікай абранага жанру, комплексам традыцыйных сродкаў нацыянальнага музычнага фальклору, рэгіянальнымі асаблівасцямі, асаблівасцямі індывідуальнага творчага почырку кампазітара.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]