Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodika_prepod_spets_d_vse_lektsii.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
559.1 Кб
Скачать

3 Тыпы і асобныя прыёмы работы над музычным творам

Існуюць два розныя тыпы работы музыканта над музычным творам. Працэс работы ў адных распадаецца на больш менш замкнутыя этапы, аб якіх мы ўжо гаварылі. У другіх рашэнне чыста тэхнічных задач ідзе непарыўна з рашэннем мастацкіх задач па стварэнню музычна-выканальніцкага вобразу. Для іх характэрнае асаблівае ўяўленне, якое супадае з разуменнем твору ў працэсе ігры. Тым не менш як тыя, так і другія выкарыстоўваюць адны і тыя ж прыёмы работы над музычным творам.

Так, на другім этапе, калі пачынаецца працэс “аўтаматызацыі” рухаў, пільнае рухомага прыладжвання, прыстасоўвання і адбору рухаў, якія найлепшым чынам рэалізуюць тэхнічны бок выканальніцкай задачы, вельмі карысным з’яўляецца прыём работы ў павольным тэмпе. Г.Нейгауз характарызаваў гэты прыём, як ігру са ўсімі адценнямі, як быццам пад павелічальным шклом для таго, каб пазнаць, як гэта зроблена. Г.Нейгауз пісаў: “Прайграць павольна, нота за нотай, зусім выключыўшы ўсякае музычнае натхненне, але выконваючы, аднак, не механічна, не тупа, а з адценнямі”. І адзначаў далей: “Пры гэтым метадзе неабходна не толькі поўная дакладнасць, але і перабольшванне усякіх дэталяў і ўсіх адценняў: усё, што трэба выпрацаваць ў выкананні, павінна быць тут перабольшана. Неабходна навучыцца рабіць больш, чым вы будзеце рабіць на эстрадзе” 1. І.Гофман падкрэсліваў: “Павольная работа — безумоўна, аснова хуткай ігры; але хуткая ігра не ёсць непасрэдны вынік павольнай ігры. Час ад часу трэба спрабаваць іграць хутка…, хаця бы нават коштам часовай страты дакладнасці. Гэта страта лёгка папаўняецца пры наступным звароце да павольнай работы. … для таго, каб сумець хутка сыграць твор, нам трэба, перш за ўсё, навучыцца хутка ўзнаўляць у думках ўсё яе цячэнне, і гэтаму разумоваму намаганню таксама вельмі дапамогуць спробы іграць часам ў больш хуткім тэмпе” 2.

Важна зразумець, што задача павольнага тэмпу не ў тым, каб зняць складаны момант ён усё роўна вернецца ў хуткім тэмпе, — а ў тым, каб прыстасавацца да тэхнічнай цяжкасці, г.зн. пад кантролем увагі выпрацаваць мэтазгодныя рухомыя рэакцыі на слыхавыя, эмацыянальныя і сэнсавыя загады. Як дакладна адзначыў гэта С.Саўшынскі “Усё зразумець, усё пачуць, усё паспець зрабіць найлепшым чынам — вось задача павольнага тэмпу” 3

Яшчэ адзін прыём, які ўжо закрануты ў выказванні Г.Нейгауза — часовае выключэнне музычнага натхнення. Але ў мэтазгоднасці выкарыстання гэтага прыёму няма аднадушша паміж музыкантамі. Некаторыя, нават вялікія, выканаўцы на этапе тэхнічнага авалодання творам іграюць механічна, часам звяртаюцца да метаду “шчырага выкалочвання” з мэтай прывучыць рухальны апарат да дадзенага твору. Другія пры ўдакладненні, дэталізацыі, тэхнічнай рэалізацыі, канкрэтызацыі ўсяго, што задумана, не выключаюць натхнення і творчага ўяўлення. Выкарыстанне гэтых прыёмаў вельмі індывідуальна, але, здаецца, тут вельмі да месца ўспомніць выказванне А.Рубінштэйна: “Калі вучыце, не іграйце з душой, а працуйце з душой” 1!

Неабходна звярнуць увагу і на тыя асноўныя прыёмы работы над музычным творам, якімі карыстаюцца ў той ці іншай меры на розных этапах працы самыя розныя музыканты. Усе гэтыя прыёмы можна параіць для выкарыстання ў рабоце выкладчыка музычных дысцыплін. Найбольш дакладна гэтыя спосабы прадстаўлены ў парадах вялікага піяніста І.Гофмана. Перафразуючы яго словы, пералічым гэтыя спосабы:

  • За інструментам з нотамі;

  • Без інструмента з нотамі;

  • За інструментам без нот;

  • Без інструмента і без нот.

Хаця гэтыя спосабы тычацца інструменталістаў, яны таксама могуць выкарыстоўвацца вакалістамі, для якіх інструмента з’яўляецца іх галасавы апарат. Дададзім, што нягледзячы на тое, што другі і чацвёрты спосабы найбольш цяжкія і стамляючыя ў разумовых адносінах, але яны найлепшым чынам садзейнічаюць развіццю памяці і той важнай здольнасці, якая называецца “ахоп цэлага”.

Вывады:

  • Працэс работы выканаўцы над музычным творам распадаецца на некалькі адносна самастойных этапаў — азнаямленне з творам, яго развучванне, этап тэхнічнага авалодання музычным тэкстам, перад канцэртны перыяд і канцэртнае выступленне, паўтарэнне і захаванне твору ў рэпертуары, Для кожнага з этапаў характэрны свая мэта, змест і тэхналогія.

  • Эскізная работа дае магчымасць не толькі хутка фарміраваць неабходныя навыкі і ўменні. Яна значна пашырае магчымасць знаёміцца з вельмі шырокім колам музычнай літаратуры. Акрамя таго, яна дапамагае выпрацаваць пэўныя алгарытмы выканальніцкай працы.

  • Адзін найбольш з распаўсюджаных і мэтазгодных спосабаў работы заключаецца ў ігры твору (або пэўных яго эпізодаў) ў павольным тэмпе. Гэты спосаб дазваляе усё зразумець, усё пачуць, усё паспець зрабіць найлепшым чынам.

Ключавыя паняцці: этапы работы, тэхналогія выканальніцкай работы, эскізная работа, прыёмы і спосабы работы.

Пытанні для самаправеркі:

  1. Дайце сціплую характарыстыку розным этапам работы над музычным творам.

  2. Якія змест і мэту уключае этап тэхналагічнай работы?

  3. У чым заключаецца метад эскізнай работы.

  4. З якой мэтай выкарыстоўваецца спосаб ігры твору ў павольным тэмпе?

  5. Якія спосабы і прыёмы работы з музычным творам вы ведаеце?

Літаратура:

  1. Ауэр Л. Транскрипция и музыкальная память // Ауэр Л. Моя школа игры на скрипке. Интерпретация произведений скрипичной классики. — М.: Музыка, 1965. — С.265 —269.

  2. Вицинский А. Процесс работы пианиста-исполнителя над музыкальным произведением. — М.: Классика, 2004. — С.3 — 72.

  3. Гофман И. Пианист и произведение; Занятия; Память//Гофман И. Фортепианная игра. Ответы на вопросы о фортепианной игре. — М.: Госмузиздат, 1961. — С.43 —44; 128 — 136; 174 —175.

  4. Нейгауз Г. О работе над техникой //Нейгауз Г. Об искусстве фортепианной игры. — М.: Музыка, 1967. — С. 99 — 129.

  5. Коган Г. У врат мастерства. — М.: Классика, 2004. — С.12 — 43.

  6. Савшинский С. Стадийность работы //Савшинский С. Работа пианиста над музыкальным произведением. — М.: Классика, 2004. — С.54 — 132.

  7. Щапов А. Концертное исполнение //Щапов А Некоторые вопросы фортепианной техники. — М.: Музыка, 1968. — С.231 —245.

Тэма 3.2. Методыка чытання нот з ліста

Працягласць лекцыі: 2 акадэмічныя гадзіны.

Матэрыяльнае забеспячэнне лекцыі: наглядныя дапаможнікі, табліцы, схемы па развіццю навыку чытання нот з ліста.

Пытанні лекцыі:

  1. Чытанне з ліста як магчымасць засваення музычнай літаратуры;

  2. Асноўныя метадычныя прынцыпы знаёмства з нотным тэкстам;

  3. Методыка хуткага чытання нотнага тэксту;

  4. Тыповыя памылкі пры чытанні з ліста

Мэта лекцыі: Засвоіць алгарытм чытання нот з ліста і пазнаёміць з сучаснымі методыкамі развіцця хуткага чытання нотнага тэксту.

  1. Чытанне з ліста як магчымасць засваення музычнай літаратуры

Многія вядомыя выканаўцы і выкладчыкі ў нашай краіне ў за мяжой, гаворачы аб першапачатковым знаёмстве з музычным творам, надаюць першаступеннае значэнне хуткаму азнаямленню з матэрыялам. Гэта звязана з тым, што чым больш свядома і хутка чытае музыкант з ліста, тым хутчэй і лягчэй фарміруецца ў яго ідэальны вобраз твору і выканальніцкі план яго інтэрпрэтацыі.

Чытанне класічных твораў айчынных і замежных кампазітараў, а таксама апрацовак і перакладаў ўзораў народнай музыкі — найважнейшы акт творчай дзейнасці выканаўцы, звязаны з яго “начытанасцю” і прафесійным інтэлектам музыканта. Менавіта таму уменне правільна і хутка чытаць з ліста можа разглядацца як адно са сродкаў павышэння ўзроўню прафесійнай свядомасці музыканта.

Звычайна ў навучальным працэсе вучні дэманструюць чытанне ў павольным тэмпе, які не адпавядае дадзенаму твору і не забяспечвае паўнацэннага ўспрымання асобных мастацкіх вобразаў і зместу твору ў цэлым. Павольнае чытанне, як правіла, звязана з фіксацыяй ўвагі на асобных нотах, меладычных малюнках і матывах, іх паўторным прайграваннем і з вялікімі энергетычнымі і часовымі стратамі, зніжэннем інтарэсу да чытання нотнага тэксту і стамленнем.

Пад хуткім чытаннем разумеецца чытанне ў тэмпе, неабходным для стварэння гукавога і мастацкага вобразаў дадзенага твору.

Да распрацоўкі методыкі хуткага чытання, фарміравання навыкаў чытання нот з ліста звярталіся многія вядомыя музыканты. Сёння не без падставы лічыцца, што з’яўленне гуказапісваючай апаратуры і зніжэнне інтарэсу да хатняга музіцыравання значна знізіла тэмпы і якасць фарміравання навыку хуткага чытання нот з ліста. Усё радзей сустракаюцца музыканты, якія без напружання чытаюць нотныя тэксты любой складанасці, як гэта рабіў, напрыклад, ў канцы ХІХ ст. вядомы музыкант Ф.Блуменфельд. У мемуарнай літаратуры сустракаюцца ўспаміны яго сучаснікаў, якія адзначаюць ўражваючае ўменне Блуменфельда чытаць з ліста ў тэмпе складанейшыя партытуры, пры тым не толькі друкаваныя, але і рукапісныя.

Нотны запіс адчыняе для ўдумлівага выканаўцы бязмерную прыгажосць і змястоўнасць музычнага мастацтва. Менавіта нотны тэкст становіцца галоўнай і бясспрэчнай крыніцай ведаў. Усё астатняе — веды пра кампазітара, яго творчасць, метадычныя парады, выканальніцкія традыцыі — гэта толькі дадатак да таго, што ўспрынятае з нотнага тэксту. Чытанне яго — не перавод “бачнага ў рухомае”, але заўсёды раскрыццё ўнутранага сэнсу праз пранікненне ў значэнне кожнага элементу тканіны, кожнай “музычнай падзеі”, праз глыбока эмацыянальнае перажыванне яго драматургіі, зместу.

Вучань, які авалодаў тэхнікай чытання нот з ліста іграючы, як быццам бы бачыць не ноты, а вачамі “чуе” зашыфраваны” ў іх гукавы вобраз. Нотныя знакі ўспрымаюцца не самі па сабе, а гучаць, ажываюць па меры таго, як перад імі раскрываецца багаты свет эмацыянальных вобразаў. Таму сфарміраваць уменне хуткага чытанне — раскрыццё вучню бязмернага свету музыкі розных эпох і народаў, музыкі розных стыляў і жанраў, музыкі , без якой немагчыма ўявіць паўнацэннае жыццё.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]