Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodika_prepod_spets_d_vse_lektsii.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
559.1 Кб
Скачать

3. Адлюстраванне зместу музычнага твору ў кампазітарскіх і рэдактарскіх заўвагах

Прафесар Ленінградскай кансерваторыі Самарый Ілліч Саўшынскі любіў гаварыць, што нотны тэкст музычнага твору ─ гэта пісьмо. Пісьмо, якое кампазітар адрасуе выканаўцу яго музыкі, з надзеяй на тое, што гэта пасланне ад аўтара будзе уважліва і з разуменнем прачытана. Змест музыкі ўвасабляецца кампазітарам ў темпа-агагічных, дынамічных, артыкуляцыйных указаннях, разнастайных акцэнтах у адзначэнні характару музыкі, у багацці рассыпаных па старонках музычных твораў.

Кампазітары (адны ў большай ступені, іншыя ў меншай), падрыхтоўваючы адрасаваная нам усім, выканаўцам, “пісьмо”, ніколі не адмаўляюцца ад таго, каб улавіць, зафіксаваць у славесных заўвагах і графічных сімвалах сваё асабістае бачанне музыкі, разлічваючы на тое, што выканаўца аднясецца да іх з належнай павагай. Таму яснае разуменне і веданне музычна-выканальніцкай тэрміналогіі неабходна кожнаму, хто сапраўды хоча пранікнуць у сэнс і змест музыкі.

У тэарэтычнай літаратуры сустракаецца нямала выказванняў, якія сведчаць аб прыблізнасці, недастатковасці музычна выканальніцкіх тэрмінаў, на тое, што права выбару адценняў (дынамікі, тэмпавай і артыкуляцыйнай характарыстыкі і г.д.) належыць у канцы канцоў выканаўцу. Трэба падкрэсліць, што адзначаныя звычайна ў нотным тэксце знакі выканання ўяўляюць сабой не больш як грубую замалеўку, грунтоўку. Справа выканаўцы размеркаваць на пэўным фоне належныя пералівы фарбаў, святла і ценю. Гэта задача такой далікатнай якасці, што яе складана нават выразіць.

Вядучыя педагогі-музыканты не стамляюцца, паўтараючы сваім вучням: кожны знак або акцэнт, кожная заўвага, тэрмін, якія ўказаны ў нотным тэксце кампазітарам або аўтарытэтным рэдактарам, важны, як і самы гук, якому яны надаюць той або іншы характар. Вядомы рускі музыкант Балеслаў Яворскі пісаў: ”Прысвяціце адзін вечар… каб прачытаць толькі італьянскія тэрміны ў творах Шапэна, Ліста і Скрабіна, якія вы іграеце, і ўспрыміце іх як асабісты зварот да Вас гэтых людзей, пры тым, што яны ─ геніі” 1.

Звернем увагу на тое, што многія тэрміны маюць розныя адценні таго ці іншага значэння. Так, напрыклад, тэрмін “con brio”, які звычайна перакладаецца як “З агнём, з пылам”, ў некаторых слоўніках трактуецца як “са жвавасцю, натхненнем”. Блізкі па значэнню тэрмін “con fuoco (перакладаецца таксама, “з агнём”) зусім не роўна цэнныя. Пры памылковым перакладзе выканаўца, імкнучыся перадаць “агонь і пыл” ў нейкай жвавай, жыццярадаснай тарантэле, сыграе яе з такім запалам, што не зможа перадаць неабходнай лёгкасці і іскрыстасці.

У практычнай рабоце выкладчыку неабходна надаваць пільную ўвагу характарным адзначэнням, якія, звычайна, прыводзяцца на італьянскай (радзей, нямецкай і французскай) ці рускай мовах. Трэба прывучыць вучняў карыстацца слоўнікамі музычных тэрмінаў, якія выпускаюцца штогод музычнымі выдавецтвамі (у тым ліку, і для тых, хто толькі пачынае навучацца музычнаму мастацтву).

Вядомы сучасны даследчык, выканаўца і педагог У.Ражнікаў, прааналізаваў характэрныя заўвагі аркестравых партытур XVIII — пачатку XX стст., вынікам чаго стала складанне слоўніка якасных характарных прыкмет, якія абумоўліваюць змест, характар гучання музыкі. У найбольш чыстым выглядзе дадзеныя ў слоўніку тэрміны выкарыстоўваюцца ў выглядзе кампазітарскіх заўваг ў нотным тэксце 2. Слоўнік разбіты на групы. У кожнай групе аб’яднаюцца прыкметы, якія выражаюць адзін і той жа настрой, але розныя яго нюансы і ступень выражэння. Асноўная ўласцівасць прыкмет кожная асобнай групы ─ здольнасць у большай ці меншай ступені замяшчаць адзін адно ў рэакцыі індывіда (слухача або выканаўцы) на музычны твор. Слоўнік можа быць выкарыстаны ў практычнай дзейнасці дырыжораў, выканаўцаў, выкладчыкаў музыкі і стаць тым трывалым падмуркам, на якім выхоўваецца вобразнае ўяўленне будучага музыканта.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]