Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по ист. Бел..docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
236.34 Кб
Скачать

9. Знешняя палітыка вкл у канцы XIV-першай паловеXvi ст

Рашаючае значэнне ў барацьбе з пранікненнем крыжакоў на Усход мела Грунвальдская бітва, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. паміж аб'яднанымі сіламі польска-літоўска-бела-рускага войска і Тэўтонскім ордэнам. Войскі ВКЛ налічвалі 40харугваў — баявых атрадаў колькасцю ад 60 да 600коп'яў. Кап'ём называлася баявая тройка: рыцар-вершнік, збраяносец і лучнік. Харугвы ВКЛ узначаліў вялікі князь літоўскі Вітаўт. Польскае каралеўства выставіла 50 харугваў. Агульнае кіраўніцтва аб'яднаным войскам саюзнікаў ажыццяўляў польскі кароль Ягайла. У аб'яднаным войску былі харугвы з Украіны, руская дружына з Ноўгарада Вялікага, атрад з Чэхіі пад кіраўніцтвам будучага героя гусіцкага руху Яна Жыжкі і татарская конніца. Па падліках гісторыкаў, войска саюзнікаў налічвала каля 40 тыс. чалавек. Войска крыжакоў мела больш за 30 тыс. воінаў, у іх было лепшае ўзбраенне. Кіраваў імі вялікімагістр (кіраўнік) Тэўтонскага ордэна Ульрыхфон Юнгінген. Бітва пачалася з атакі конніцы Вітаўта. Крыжакі, строй якіх нагадваў «клін», пачалі наўмысна адступаць, пакуль не дайшлі да схаваных ад вачэй бамбардаў — гармат, што стралялі каменнымі ядрам і. Аднак гэта не спыніла конніцу Вітаўта. Тады крыжацкая цяжкаўзброеная конніца нанесла ўдар у адказ і прымусіла адступіць частку войскаў Вітаўта. Выключную стойкасць праявілі тры палкі Смаленскага княства. Два з іх злучыліся затым з харугвамі польскага войска, якое перайшло ў наступление. Нарэшце войскі саюзнікаў акружылі рыцараў і нанесл і ім рашаючае паражэнне.

Паражэнне Тэўтонскага ордэна азначала крах 200-гадовай крыжацкай агрэсіі (напад адной дзяржавы на другую) у Еўропе. Перамога над крыжакамі значна павысіла аўтары-тэт ВКЛ і Польскага каралеўства сярод іншых краін.

Татарскія набегі ўяўлялі агульную для беларускага і рускага народаў знешнюю небяспеку. На беларускія землі мангола-татары рабілі асобныя напады, рабавалі мясцовых жыхароў, бралі іх у палон, аднак сваей трывалай улады не ўсталёўвалі.

У 1363 г. вялікі князь Альгерд разбіў трох татарскіх ханаў на рацэ Сінія Воды(тэрыторыя сучаснай Украіны). У выніку гэтай перамогі мангола-татары былі выцеснены з украінскіх зямель. 7 верасня 1380 г. князь Андрэй Полацкі ўдзельнічаў у Кулікоўскай бітве супраць мангола-татар на баку маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча, які за перамогу ў бітве быў пра-званы Данскім. Трагічна завяршылася для войска ВКЛ на чале з вялікім князем Вітаўтам у 1399 г. бітва на рацэ Ворскле (тэрыторыя сучаснай Украіны) з правіцелямі Залатой Арды.

10. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе вкл у XIV- першай палове XVI ст.

У ВКЛ існавалі розныя саслоўі — групы насельніцтва, якія мелі свае спадчынныя правы і абавязкі. Вырашальную ролю адыгрывалі буйныя феадалы — землеўласнікі. У іх асабістай уласнасці знаходзіліся прыватныя землі, якія можна было прадаваць, дарыць, абменьваць. Колькасць такіх зямель пастаянна расла. Буйных землеўладальнікаў называлі панамі. Яны займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, уваходзілі ў склад паноў-рады. Самых буйных землеўладальнікаў сучасныя гісторыкі называюць магнатамі. Большасць феадалаў — сярэдніх і дробных землеўладальнікаў — з XVI ст. сталі называцца шляхціцамі.

Вялікі князь быў найбуйнейшым уладальнікам дзяржаўных зямель. Іх колькасць пашыралася ў выніку далучэння да ВКЛ новых тэрыторый. Даходы ад гэтых зямель ішлі ў дзяржаўную казну, якой распараджаўся таксама князь.

Самую вялікую частку насельніцтва складалі сяляне, якія ў XIV—XV стст. з землеўласнікаў сталі землекарыстальнікамі. Сяляне падзяліліся напахожых(вольных) — тых, што мелі права свабодна пераходзіць ад аднаго феадала да другога, і непахожых (прыгонных) — тых, каму такі пераход забараняўся. У 1447 г. вялікі князь Казімір выдаў прывілей, якім феадалам забяспечвалася, у адрозненне ад сялян, валоданне зямлёй на правах поўнай уласнасці. У 1468 г. быў складзены Судзебнік Казіміра — першы зборнік законаў ВКЛ. Згодна з гэтым дакументам сяляне пазбаўляліся права свабоднага пераходу ад аднаго феадала да другога, г. зн. яны прымацоўваліся да зямлі, на якой жылі і якую апрацоўвалі. Выданне Судзебніка азначала юрыдычнае афармленнезапрыгоньвання сялян — страты сялянамі свайго права ўласнасці на зямлю і ператварэння іх у залежных ад феадала.

За карыстанне зямлёй феадала сяляне павінны былі выконваць паншчыну — адпрацоўку пэўнай колькасці дзён на зямлі феадала або плаціць чынш — грашовы падатак за карыстанне зямельным надзелам. Сялян, якія аддавалі дзякла — натуральную даніну сельскагаспадарчымі прадуктамі за карыстанне зямлёй феадала, — называлі даннікамі. З XV ст. яны плацілі чынш.

Акрамя таго, існаваў шэраг дадатковых павіннасцей: талокі — сумесныя сезонныя гаспадарчыя работы, якія выкон-валіся ўсімі сялянамі разам, гвалты, ці згоны, — агульныя тэр-міновыя работы (будаўніцтва дарог, мастоў і г. д.).

У XIV—XV стст. пэўную частку насельніцтва ВКЛ складалі жыхары гарадоў. Карэнных вольных гараджан называлі мяшчанамі.

 Стан гарадоў у XIVXV стст. вызначаўся тым, што каля 40% усіх гарадоў былі прыватнаўласніцкімі, г. зн. знаходзіліся ў прыватнай уласнасці феадалаў. Насельніцтва прыватных гарадоў імкнулася пазбавіцца ад феадальнай залежнасці. Гэта праяўлялася ў барацьбе жыхароў за пашырэнне сваіх правоў. 3 канца XIV ст. вялікія князі, улічваючы імкненні гарадскіх жыхароў, сваімі граматамі сталі дараваць гарадам магдэбургскае права, або права на самакіраванне(яго назва паходзіць ад нямецкага горада Магдэбурга, які першы ў гісторыі ў XIII ст. атрымаў такое права). Паводле гэтага права гараджане вызваляліся ад феадальнай залежнасці і стваралі свой орган улады — магістрат і суд, а рамеснікі — свае рамесныя аб'яднанні.

Магістрат з'яўляўся выбарным органам гарадскога са-макіравання. Ён складаўся з гарадскойт рады, якую выбіралі самі гараджане, і лавы — органа па судовых справах (назва «лава» паходзіць ад таго, што абвінавачваных садзілі ў час заслухоўвання справы на звычайную лаву). Гзтыя органы самакіравання ўзначальвалі адпаведна бурмістр і войт. Для магістрата ў гарадах пазней пачалі ўзводзіцца спецыяль-ныя будынкі — ратушы з гарадской вежай і гадзіннікам на ей.

Першым з гарадоў ВКЛ магдэбургскае права атрымаў у 1387 г. горад Вільня. Першым вольным горадам на сучаснай тэрыторыі Беларусі стаў у 1390 г. горад Берасце (цяперашні Брэст). Самы старажытны горад Беларусі Полацк набыў магдэбургскае права ў 1498 г. Мінск — сучасная сталіца Беларусі — атрымаў права на самакіраванне ў 1499 г.

12.Новая дзяржава з назвай Рэч Паспалітая, што ў пера-кладзе з польскай азначае рэспубліка, утварылася ў 1569 г. Гэта дзяржава ўяўляла сабой саюз ВКЛ і Польскага каралеў-ства. Папярэдняй спробай падобнага саюза гісторыкамі лічыцца Крэўскае пагадненне 1385 г.

Прычыны, якія прывялі да заключэння дзяржаўнай уніі ВКЛ з Польшчай, заключаліся ў наступным:

— цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной 1558—1583 гг., якую вёў за выхад да Бал- тыйскага мора маскоўскі цар Іван IV. Ён лічыў беларускія землі сваёй вотчынай і імкнуўся вярнуць іх у склад Маскоў- скай дзяржавы;

— імкненне пануючага саслоўя — шляхты ВКЛ — да на- быцця шляхецкіх вольнасцей, якімі валодала шляхецкае са- слоўе ў самой Польшчы. Да голасу шматлікай шляхты (дроб ных і сярэдніх феадалаў) на пасяджэннях сойма ВКЛ ніхто не прыслухоўваўся. Такога не было ў суседняй Польшчы, дзе шляхецкія правы (вольнасці) дазвалялі шляхце актыўна ўдзельнічаць у палітыцы;

— жаданне шматлікай (прыкладна ў 2 разы па колькасці болыпай, чым у ВКЛ) польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ у якасці багатага прыдатка да Польшчы і атрымаць для сябе новыя землі і пасады;

— разлік кіраўніцтва каталіцкай царквы праз Польш- чу — краіну, дзе пануючае становішча займала каталіцтва, пашырыць уплыў каталіцызму на ўсход — на беларускія, ук- раінскія, рускія землі.

У 1569 г. адбыўся Люблінскг сойм, які працягваўся 6 месяцаў. На сойме польскай шляхце ўдалося дабіцца ад Жыгімонта Аўгуста — караля Польшчы і вялікага князя літоўскага — значных тэрытарыяльных уступак. Шэраг найбагацейшых зямель ВКЛ быў уключаны ў склад Польш чы, у выніку чаго тэрыторыя ВКЛ значна зменшылася.

ВКЛ вымушана было прыняць многія з польскіх умоў аб'яднання дзвюх дзяржаў. Вышэйшым агульным органам улады станавіўся сойм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы (асобных соймаў як для Польшчы, так і для ВКЛ не прадугледжвалася). Кіраўнік саюза дзяржаў, якога маглі выбіраць феадалы Польшчы і ВКЛ, таксама быў агульным. Напрыклад, кароль Рэчы Паспалітай Стафан Баторый быў прызнаны шляхтай ВКЛ таксама і вялікім князем. Асоб-нымі ў ВКЛ і Польшчы захоўваліся:

— адміністрацыйны апарат (дзяржаўныя пасады);

— заканадаўства (у ВКЛ яно было прадстаўлена Стату там 1588 г.);

— судовая арганізацыя (вышэйшым судовым органам у ВКЛ з'яўляўся з 1581 г. Галоўны трибунал);

— войска (яго асновай у XVI ст. у ВКЛ з'яўлялася пас- палітае рушанне — усеагульнае апалчэнне, што складалася са шляхты і жаўнераў — ваеннаабавязаных мужчын, якіх вы- стаўляў са сваіх зямельных уладанняў кожны шляхціц);

— тытул (захоўваліся афіцыйныя назвы дзяржаў пры існаванні агульнай назвы Рэч Паспалітая);

— пячатка з сімвалам дзяржавы (у ВКЛ — выява «Па- гоні», у Польшчы — выява «Арла»);

— мова афіцыйнага справаводства (старабеларуская — у ВКЛ, польская і лацінская — у Польшчы).

Вынікі Люблінскай уніі заключаліся ў тым, што ВКЛ разам з Польшчай утварылі агульную Рэч Паспалітую. Та кое аб'яднанне дзвюх суседніх краін называецца федэрацы- яй — дзяржавай, што складаецца з самастойных дзяржаўных утварэнняў, аб'яднаных на пэўных умовах у адзіную краіну. У складзе гэтай шляхецкай шматнацыянальнай дзяржавы ВКЛ існавала да канца XVIII ст.

Вынікамі Люблінскай уніі засталася нездаволена большая частка магнатаў ВКЛ, якім трэба было дзяліць палітыч-ную ўладу з палякамі. Да таго ж, згодна з уніяй польская шляхта мела права атрымліваць зямельныя ўладанні ў межах ВКЛ, а шляхта ВКЛ практычна страціла такое права ў тых раёнах, якія былі далучаны да Польскага каралеўства. Антыпольскія настроі ўвасобіліся ў барацьбе за захаванне элементаў самастойнасці ВКЛ. У 1581 г. быў створаны Га-лоўны трибунал — вышэйшы судовы орган для ВКЛ. У 1588 г. з удзелам канцлера ВКЛ Льва Сапегі быў падрыхтаваны і выдадзены Статут ВКЛ. У ім было занатавана, што займаць дзяржаўныя пасады і атрымліваць землі ў Вялікім княстве маглі толькі грамадзяне ВКЛ.

Вынікі Люблінскай уніі выявіл іся ўпаланізацыі — апачяч-ванні шляхты ВКЛ праз далучэнне яе да польскіх шляхецкіх вольнасцей. У 1696 г. шляхце ВКЛ, як і польскай шляхце, было нададзена права поўнага кантролю за дзейнасцю караля, што значна абмяжоўвала яго ўладу і давала шляхце магчымасць не падпарадкоўвацца каралю. Усё афіцыйнае справаводства ў Рэчы Паспалітай было пераведзена на польскую мову, якая набыла статус дзяржаўнай.

11. Культура Беларусі ў XIV- першай палове XVIІ ст.

У XIV—XV стст. жыхары тэрыторыі Беларусіўжо вылучалі сябе сярод іншых народаў, што знаходзіліся ў складзе ВКЛ. Назва «русіны» адносілася да насельніцтва Падзвіння і Падняпроўя (Віцебская, Магілёўская вобласці), а назва «ліцвіны» — да жыхароў Верхняга Панямоння (Гродзенская вобласць), а больш позняя назва «палешукі» — да тых, хто жыў на Палессі (Брэсцкая і Гомельская вобласці).

Пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ пра-васлаўе было тут пануючай верай сярод мясцовых жыхароў. Пасля заключэння Крэўскай уніі 1385 г. паміж ВКЛ і Польшчай праваслаўная царква ў ВКЛ была пазбаўлена ўсіх ранейшых правоў. Ягайла ў абмен на пасаду польскага караля прыняўкаталіцтва, імкнуўся зрабіць каталіцкую царкву пануючай у ВКЛ і выдаў прывілей, які даваў дадатковыя правы і вольнасці феадалам-католікам. Гэта выклікала абвастрэн-не супярэчнасцей паміж феадаламі-католікамі і праваслаў-нымі феадаламі. У сярэдзіне і другой палове XV ст. вялікія князі літоўскія Казімір і Аляксандр пацвердзілі ўраўнаванне ў маёмасных правах праваслаўнай і каталіцкай царквы. Такі крок быў выкліканы тым, што абсалютную большасць ус-ходнеславянскага насельніцтва ў ВКЛ складалі ў XIV—

XV стст. праваслаўныя вернікі, у т. л. і сярод феадалаў.

У сучасных гісторыкаў існуюць розныя версіі наконт паходжання назвы «Белая Русь». Адны з іх звязваюць наз- ву з геаграфічным фактарам: белы колер абазначаў усход. Другія — з наступнымі асаблівасцямі: насельніцтва Беларусі насіла белае палатнянае адзенне, мела светлыя валасы, белы колер твару. Трэція — з рэлігійным становішчам: белая, зна- чыць, праваслаўная, «чыстая», у адрозненне ад язычніцтва («паганства»). Чацвёртыя — са знешнепалітычнымі абста- вінамі: частка тэрыторыі Беларусі, якая не была захоплена ні крыжакамі, ні татарамі, заставалася вольнай, свабоднай. Больш верагоднай з'яўляецца думка, што назва «Белая Русь» азначала своеасаблівае «прывілеяванае» становішча некато- рых усходніх зямель Беларусі (Полацкай і Віцебскай) у скла- дзе ВКЛ.

Барацьба са знешняй пагрозай выклікалабудаўніцтва цэлага шэрагу замкаў, якія маюць масіўны і суровы выгляд. Самым старажытным і буйным з'яўляецца Навагрудскі за- мак, узвядзенне якога адбывалася паэтапна, пачынаючы з X— XI стст. У першай палове XIV ст. будуюцца замкі ў Лідзе і Крэве. Значным помнікам абарончай архітэктуры з'яўляец- ца Гродзенскі замак.

У культавым будаўніцтве яскравым узорам гатычнага абарончага храма з'яўляецца Троіцкі касцёл у в. Ішкалдзь (Баранавіцкі раён), узведзены ў 1472 г

Царква-крэпасць была ўзведзена ў канцы XV — пачатку

XVI ст. у в. Сынковічы (Зэльвенскі раён). Яна выконвала ролю замка.

Прыкладамі жывапісу XIV—XV стст. з'яўляюцца фрэскі і абразы. Праваслаўныя і каталіцкія саборы, княжац- кія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскамі— роспісамі вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы.

Беларускія мастакі-жывапісцы стварылі ў гэты час шмат абразоў, у т. л. адзін з першых, вядомых сёння твораў — абраз «Маці Божая Замілаванне» з Маларыты.

Выдатнымі ўзорамі кніжнай справы з'яўляюцца ру-капісныя Лаўрышаўскае і Друцкае евангеллі XIV ст., Жы-ровіцкае евангелле XV ст., якія змяшчаюцьмгніяцюры (невялікія малюнкі). Вокладкі рукапісных кніг рабілі з до-шак, абцягвалі скурай і ўпрыгожвалі выявамі, металічнымі пласцінкамі, каштоўнымі камянямі. Да вокладкі звычайна прымацоўвалі зашчапкі, каб кнігу зручна было зашпіліць.

Паслядоўнікам Ф. Скарыны лічаць Сымона Буднага. Ён у 1562 г. у Нясвіжы выдаў першую на тэрыторыі Беларусі друкаваную кнігу на старабеларускай літаратурнай мове пад назвай «Катэхізіс». У 1564 г. у Маскве Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец выдал! кнігу «Апостал», аднак з-за пераследу духавенства вы-мушаны былі пераехаць у ВКЛ, дзе ў 1569 г. выдалі «Еван-гелле вучыцельнае». Верагодна, у 1570 г. шляхціц Васіль Цяпінскі на ўласныя сродкі выдаў на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах «Евангелле». У 1588 г. у Віленскай друкарні, заснаванай П. Мсціслаўцам на сродкі беларускіх друкароўбратоў Мамонічаў, быў выдадзены Статут ВКЛ 1588 г. на старабеларускай мове. У 1619 г. у мястэчку Еўе (тэ-рыторыя сучаснай Літвы) была выдадзена граматыка Мя-леція Сматрыцкага, якая на працягу XVII—XVIII стст. слу-жыла падручнікам па царкоўнаславянскай мове для ўсяго ўсходнеславянскага насельніцтва. Дарэчы, па ей навучаўся вялікі рускі вучоны МіхайлаЛаманосаў.

Прадстаўніком лацінамоўнай паэзіі стаў Мікола Гусоў-скі — выхадзец з беларускай зямлі. Знаходзячыся ў Рьтме, па замове папы рымскага ён стварыў на лацінскай мове сапраў-дны «гімн Бацькаўшчыне» — сваю славутую паэму «Песня пра зубра», прысвечаную апісанню сцэн палявання на зуб-роў у Белавежскай пушчы, а таксама часам праўлення вялі-кага князя літоўскага Вітаўта.

Месца царквы ў ВКЛ доўгі час вызначалася існаван-нем дзвюх плыняў хрысціянства. Праваслаўнай веры пры-трымлівалася ў XVI ст. большасць усходнеславянскага на-сельніцтва (беларусы, укратцы).Каталіцкая вера пашыра-лася і паступова замацоўвала свае пазіцыі на беларускіх землях дзякуючы палітыцы вялікіх князёў літоўскіх, якія пад-трымлівалі каталіцтва. У 20—30-я гг. XVI ст. у ВКЛ усталя-валася рэлігійная талерантнасць — верацярпімасць. Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г. праваслаўная царква пачала страчваць сваё вядучае становішча ў Беларусі. У кан-цы XVI — пачатку XVII ст. у ВКЛ у адказ на прапольска-каталіцкую палітыку кіруючых колаў Рэчы Паспалітай узнік-лі брацтвы — нацыянальна -рэлігійныя арганізацыі права-слаўнага, пераважна мяшчанскага, насельніцтва. У брацкіх школах выкарыстоўваліся царкоўнаславянская і старабела-руская мовы.

У сярэдзіне XVI ст. пачалі пранікаць на беларускія землі ідэі Рэфармацыі. Яе прыхільнікі выступалі за рэформу каталіцкай царквы, каб яна стала таннай для вернікаў, за бога-служэнне на роднай мове, выказвалі пратэст супраць царквы як буйнога землеўласніка і пышных каталіцкіх набажэн-стваў. Рэфармацыйны рух у ВКЛ ахапіў толькі вышэйшыя колы грамадства — у першую чаргу магнатаў. Яны далучыліся да Рэфармацыі з палітычным разлікам, бо жадалі адасобіцца ад каталіцкай Польшчы і замацаваць сваю самастойнасць у кіраванні ВКЛ. Найбольш адметным прадстаўніком рэфар-мацыйнага руху ў Беларусі, якога вобразна называюць «бацькам Рэфармацыі ў ВКЛ», стаў адзін з самых знакамітых прадстаўнікоў вядомага магнацкага роду канцлер ВКЛМіка-лай Радзівіл Чорны.

Ва ўсіх краінах Еўропы ў другой палове XVI ст. разгар-нуўся рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі — Контррэфармацыя (слова «контр» азначае «супраць»). Яго галоўнымі праваднікамі сталі езуіты — члены таварыства Ісуса Хрыста, якія праз пашырэнне асветы імкнуліся замацаваць пазіцыі каталіцкай царквы.

Наступление каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася ў заключэнні ў 1596 г. Берасцейскай царкоўнай уніі, якая аб'яднала праваслаўную і каталіцкую цэрквы ў адзіную грэ-ка-каталіцкую (уніяцкую). Пасля заключэння Люблінскай уніі і стварэння Рэчы Паспалітай вярхоўная ўлада бачыла магчымасць аб'яднаць усё насельніцтва краіны з дапамогай адзінай рэлігіі — каталіцтва. Каталіцкія кіраўнікі шляхам аб'яднання цэркваў марылі дамагчыся перамогі над права-слаўем і пашырыць свой уплыў ва Усходняй Еўропе.

Па ўмовах уніі праваслаўныя вернікі прызнавалі кіраў-ніцтва уніяцкай царквой з боку папы рымскага, аднак за-хоўвалі свае ранейшыя царкоўныя абрады, якія адрозніва-ліся ад каталіцкіх.

У канцы XVI — першым дзесяцігоддзі XVII ст. уніяцтва як новая рэлігія нярэдка навязвалася гвалтоўна: прымусова закрываліся праваслаўныя цэрквы і школы, ва уніяцкіх цэр-квах сталі выкарыстоўваць польскую мову замест старабела-рускай. У выніку атрымалася, што унія не аб'ядноўвала, а раз'ядноўвала насельніцтва ВКЛ. Тады кіруючыя колы Рэчы Паспалітай спынілі жорсткі ўціск супраць праваслаўнай царквы. Тэта садзейнічала пашырэнню уніяцтва на беларускіх землях. Пад канец XVIII ст. каля 3/4 сельскага на-сельніцтва Беларусі былі уніятамі.

Сістэма адукацыі на тэрыторыі Беларусі ўключала пачатковыя школы пры праваслаўных брацтвах і пратэстанцкіх зборах; школы пры каталіцкіх ордэнах францысканцаў, бер- нардзінцаў, аўгусцінцаў; езуіцкія калегіумы, а таксама пер шую ў ВКЛ і ўвогуле ва Усходняй Еўропе вышэйшую навучальную ўстанову — Віленскую езуіцкую акадэмію. Яна была створана на аснове рэарганізаванага езуіцкага калегіума, што пачаў сваю дзейнасць у 1570 г.

Даўнія гістарычныя традыцыі замкавага будаўніцтва былі выкарыстаны пры ўзвядзенні замкава-паркавага комп лексу ў Міры. Сёння ў адноўленым будынку Мірскага замка размяшчаецца філіял Нацыянальнага мастацкага музея. У 2000 г. па рашэнні ЮНЕСКА Мірскі замак унесены ў спіс Сусветнай спадчыны. Узорам успрымання лепшых трады- цый заходнееўрапейскай культуры стаў палацава-паркавы ансамбль Радзівілаў у Нясвіжы.

Замкі, якія будаваліся раней як цэнтры абароны, пачына-юць перабудоўвацца, галоўным чынам, у месцы пастаяннага жыхарства магнатаў. Ім сталі ўласцівы раскоша ў афарм-ленні, пышнасць убранства. Такія рысы набывае, напрык-лад, Гродзенскі замак, які перабудавалі пры каралі Рэчы Пас-палітай Стафане Баторыі ў палац.

Пры будаўніцтве цэркваў і касцёлаў гэтага перыяду пас-тупова выяўляюцца рысы архітэктурнага стылю барока, які прыйшоў з Заходняй Еўропы. Першым архітэктурным по-мнікам гэтага стылю з'яўляецца касцёл Божага Цела ў Ня-свіжы. Ён пабудаваны на узор галоўнага храма езуітаў Іль Джэзу ў Рыме ў канцы XVI ст. па праекце італьянскага архітэк-тара Яна Марыі Бернардоні, які на працягу 13 гадоў праца-ваў у Нясвіжы. Вялікую плошчу пад касцёлам займае фаміль-ная пахавальня князёў Радзівілаў — своеасаблівае «царства мёртвых». На працягу некалькіх стагоддзяў тут хавалі ў сар-кафагах гаспадароў Нясвіжскага палаца.

Пашырэнне рэфармацыйнага руху ў ВКЛ знайшло сваё адлюстраванне ў будаўніцтве кальвінскіх збораў (цэркваў). Першы кальвінскі збор з друкарняй быў адкрыты ў Брэсце дзякуючы намаганням Мікалая Радзівіла Чорнага. Абавяз-ковым элементам такіх пабудоў была вежа. У выяўленчым мастацтве з другой паловы XVI ст. на беларускіх землях пачынае пашырацца партрэтны жанр. У творах жывапісу знайшлі адлюстраванне вобразы прад- стаўнікоў знакамітых магнацкіх родаў. Да ліку так званых сармацкіх (рыцарскіх) партрэтаў належыць партрэт Юрыя Радзівіла, якога за вялікі рост і фізічную сілу празвалі «літоў- скім Геркулесам». Цікавым з'яўляецца мемарыяльны (зроб- лены у памяць) партрэт жонак магната Януша Радзівіла — Катажыны і Марыі, створаны ў 1646 г. віленскім мастаком Іаганам Шрэтэрам.

Найбольш яскравым прыкладам развіцця тэатра на землях Беларусі стала распаўсюджанне лялечнага тэатра — батлейкі. Батлейка ўяўляла сабой скрыню з дошак у выгля- дзе хаткі ці царквы, унутры якой паказваліся (вадзіліся на спецыяльных гарызантальных рэйках) лялькі-персанажы з дрэва ці каляровай паперы. Пры езуіцкіх калегіумах узнік- лі школьныя тэатры, дзе выкарыстоўваліся польская, ста- рабеларуская, а таксама лацінская мова для яе трывалага вывучэння.