Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по ист. Бел..docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
236.34 Кб
Скачать

25. Сацыяльна –эканамічнае развіццё беларускіх зямель у другой пал. Хіх ст

Рэформа 1861 г., праведзеная ў iнтарэсах памешчыкаў, абумовiла “прускi” варыянт развiцця аграрнага капiталiзму ў Расii. На Беларусi яго рысы былi яшчэ больш выразныя. Тут памешчыцкае землеўладанне не толькi пераважала, але i мела выразны латыфундыяльны характар. Буйныя памешчыкi валодалi дзесяткамi i сотнямi тычяч дзесяцiн зямлi, а сялянскiя надзелы складалi ў сярэднiм ад 2 да 5 дзесяцiн на мужчынскую душу. Пераход да капiталiстычнага земляробства на Беларусi адбываўся паступова. На змену прыгоннiцтву спачатку прыйшла змешаная сiстэма гаспадаркi. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўлялiся ў выглядзе адпрацовак. Адпрацовачная сiстэма была найбольш распаўсюджана ў Вiцебскай i Магiлеўскай губернях.

Яе сутнасць заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлi iнвентаром сялян, якiя атрымлiвалi за гэта ад памешчыка зямельныя ўгоддзi ў арэнду. У Вiленскай, Гродзенскай i Мiнскай губернях памешчыкi шырока выкарыстоўвалi працу наемных рабочых (гадавых, тэрмiновых, падзенных), якiя апрацоўвалi зямлю iнвентаром уладальнiка. Гэта была ўжо капiталiстычная форма гаспадарання. Аднак i тут адпрацоўкi займалi значнае месца. Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка Беларусi ўсе шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязi. Развiцце капiталiзму ў Беларусi адбывалася пад непасрэдным уплывам агульнарасiйскага рынку. Беларусь заставалася галоўным чынам сельскагаспадапчым раёнам, аднак па ўзроўню развiцця капiталiзму ў сельскай гаспадарцы яна iшла наперадзi многiх раёнаў Расii. Xутчэй складвалiся капiталiстычныя адносiны ў Вiленскай, Гродзенскай i Мiнскай губернях, дзе пераважала падворнае землекарыстанне. Гэтыя губернi знаходзiлiся i ў больш спрыяльным становiшчы ў параўнаннi з Вiцебскай i Магiлеўскай адносна рынку сбыту сельскагаспадарчай прадукцыi. У вынiку малазямелля сялян таварная вытворчасць iх гаспадарак была вельмi нiзкай, таму асноўнымi пастаўшчыкамi таварнай прадукцыi на Беларусi былi памешчыкi. Шмат памешчыцкiх гаспадарак, асаблiва на захадзе i ў цэнтры Беларусi, перайшло на капiталiстычны шлях развiцця, у iх адкрывалiся вiнакурныя, цагельныя, смалакураныя заводы, млыны, лесапiльнi. Разам з тым, многiя памешчыкi самi не вялi гаспадарку i сдавалi зямлю ў арэнду. Адмена прыгоннага права паскорыла развіццё капіталістычных адносін у вёсцы. На змену прыгонніцкай сістэме прыходзіць сістэма адпрацовак. Сяляне арандавалі зямлю ў сваіх былых гаспадароў, і за гэта апрацоўвалі памешчыцкія землі або аддавалі частку ўраджая. Адбываецца расслаенне сялянства. На канец 19ст. заможных сялян было 10%, сярэдніх гаспадарак 30%, бедных сялян 60%. На развіццё с/г істотна паўплываў аграрны крызіс 80-90-х гг. 19ст. Прычына: увоз таннага(дешового) хлеба з Зша,Аргенціны, Канады, Аўстраліі.Гэта выклікала значныя змены ў структуры с\г Беларусі. Асноўнай галінай стала мяса-малочн. Жывёлагадоўля, пашыралася вытворчасць масла, сыру, павялічыліся пасевы кармавых траў, тэхнічных культур(лён, бульба, канапель). Прамысловасць: 1) у гэты час павяліч. Колькасць дробных капіталістычных прадпрыемстваў(5-16чал). Такіх было 85% ад агульнай колькасці прадпрыемстваў. 2) К 90-м гг. 19 ст.на тэр. Бел. Завяршыўся прамысловы пераварот. Бел.прадпрыемствы спецыялізаваліся на перапрацоўцы харчовай, мясной, с/г , мінеральнай сыравіны. 3) сфарміраваліся 2 класы капіталістычнага грамадства – буржуазія і наёмныя рабочыя. 4)працягваецца фарміраване=не крэдытнай сіст. І вядучае месца займае Мінскі камерцыйны банк. 5)адбываецца з’яўленне чыгуначнага транспарту. Першая чыгунка 1862г праз Гродна.

21.Перадумовы паўстання

  • Паводле рашэння венскага кангрэсу, частка створанага Напалеонам Варшаўскага княства ўвайшла ў склад Расійскай імперыі пад назвай Царства Польскае, а рускі імператар станавіўся і польскім каралём. Царству Польскаму была нададзена канстытуцыя, якая неаднаразова парушалася расійскімі ўладамі.

  • Частка насельніцтва, у асноўным шляхта,мела на мэце аднаўленне РП у межах 1772г

  • Абмежаванне дзейнасці сейма ў Царстве

  • Палітычныя рэпрэсія супраць “нязгодных”

Пачатак паўстання

Для кіраўніцтва паўстаннем на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Літве ў пачатку 1831 года быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт пры падтрымцы эмісараў з Варшавы. Пачаць паўстанне было вырашана з Віленскай губерні, дзе знаходзілася невялікая колькасць расійскіх войскаў. Аднак створаны камітэт не змог забяспечыць адначасовае выступленне паўстанцкіх сіл у паветах і іх узаемадзеянне. Пытанне аб адносінах да паўстання вырашала шляхта кожнага павета асобна. Пры станоўчым рашэнні яна выбірала павятовы ўрад і вайсковага камандзіра. Гэтыя ўрады прыводзілі насельніцтва да прысягі, аб'яўлялі рэкруцкія наборы ў паўстанцкае войска, выдавалі адозвы з заклікамі да барацьбы. У сакавіку-красавіку паўстанне ахапіла Літву, паўночна-заходнюю частку сучаснай тэрыторыі Беларусі (Ашмянскі, Браслаўскі, Свянцянскі і Дзісенскі паветы); у красавіку паўстанне ахапіла ўсю Віленскую губерню, але сувязь паміж паветамі была перарвана. У Гродзенскай губерні паўстанне пачалося ў маі, на поўдні Мінскай губерні - толькі ў чэрвені-ліпені, калі ў Царстве Польскім ужо прадвызначылася паражэнне паўстанцкіх сіл. У беларусі і Літве было арганізавана каля трыццаці партызанскіх атрадаў, якія налічвалі 12 тыс. чалавек. Найбольш буйнымі былі атрады:

  • пад кіраўніцтвам С.Радзішэўскага ў Вілейскім павеце - 3,3 тыс. чалавек,

  • В. Брахоцкага ў Дзісенскім павеце - 3 тыс. чалавек,

  • К. Пшаздецкага ў Ашмянскім павеце - 2,5 тыс. чалавек,

  • Я. Кашыца і М. Мяржэўскага ў Навагрудскім павеце - 1 тыс. чалавек.

Апалячаная шляхта, каталіцкае, часткова уняцкае духавенства падтрымалі лозунг барацьбы за аднаўленне Рэчы Паспалітай як польскай дзяржавы. Пытанне аб дзяржаўнасці свайго краю не ставілася. Сяляне актыўнага ўдзелу у паўстанні не прымалі.

Канец паўстання

Віленскі цэнтральны камітэт вырашыў пачаць падрыхтоўку да захопу Вільні і стварыць аб'яднанае войска. Бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 года стала кульмінацыяй паўстання. Аб'яднаныя паўстанцкія сілы краю разам з прысланым на дапамогу польскім корпусам (12 тыс. чалавек) не змаглі дасягнуць перамогі над расійскім войскам.На пачатку жніўня 1831 года на ўсёй тэрыторыі Беларусі паўстанне было падаўлена. Многія актыўныя паўстанцы, у тым ліку з тэрыторыі сучаснай Беларусі, пакінулі радзіму і пазней удзельнічалі ў барацьбе за свабоду ў розных краінах Еўропы.

Пасля паўстання

Указам ад 6 мая 1831 года былі выдзелены тры разрады «злачынцаў»:

  • да першага адносілі кіраўнікоў,

  • да другога — тых. хто ўдзельнічаў у баявых дзеяннях,

  • да трэцяга — усіх іншых.

Сваіх маёнткаў пазбавіліся буйныя магнаты — Агінскія, Плятэры, Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскія і інш. Ад секвестру пазбаўляліся тыя, хто сам з’явіўся на працягу месяца пасля публікацыі ўказа і пакаяўся або даказаў, што яго прымусілі далучыцца да паўстання. Увогуле да следства за ўдзел у паўстанні ў беларуска-літоўскіх губернях было прыцягнута 2878 чалавек.

У 1832 г. быў зачынены Віленскі універсітэт, які быў адкрыты толькі ў 1804 г.

У 1837 г. цар патрабаваў, каб усе паступаючыя ў расійскія універсітэты мелі пасведчанне аб недачыненні да паўстанцкага руху.

У 1839 г. на Полацкім царкоўным саборы была скасавана Берасцейская унія з аўтаматычным пераводам усіх уніятаў у праваслаўе.

У 1840 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі было скасавана дзеянне Статута 1588 г.

Яшчэ аднім вынікам паўстання сталі першыя крокі палітыкі русіфікацыі (дэпаланізацыі) беларускіх земляў.