Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по ист. Бел..docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
236.34 Кб
Скачать

29.Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.

1. Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. Яе прычынай з'явіліся супярэчнасці паміж буйнейшымі вядучымі краінамі. Утварыліся два саюзы краін: Германія - Італія - Аўстра-Венгрыя (Траісты саюз) і Англія - Францыя - Расія (Антанта). Царскім урадам заходнія губерні былі аб'яўлены на ваенным становішчы. Забаранялася дзейнасць усіх палітычных партый, правядзенне сходаў, шэсцяў, забастовак, распаўсюдж- ванне газет і кніг. Урад разгарнуў сярод насельніцтва шыро-кую прапаганду ў «абарону цара і Айчыны», за «перамогу рускай зброі». Сярод палітычных партый толькі бальшавікі выступілі супраць вайны з выкрыццём яе антынароднага характару. Яны адмовіліся падтрымліваць урад. 3 асуджэн-нем вайны выступілі прадстаўнікі беларускага нацыяналь-нага руху. У занятай нямецкімі войскамі Вільні браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі ўзначалілі Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны. Ён стаў цэнтрам на-цыянальнага руху на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

3 пачатку 1915 г. асноўныя сілы Германіі был і засяроджаны на Усходнім фронце, які імкліва набліжаўся да Беларусі. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскімі войска-Mi была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У верасні 1915 г., прарваўшы фронт у раёне Свянцян, групоўка нямецкай арміі захапіла Вілейку і наблізілася да Маладзечна. Толькі велі-зарным напружаннем сіл расійскай арміі ўдалося спыніць наступление немцаў і адкінуць іх войскі ў раён азёр Нарач і Свір. У кастрычніку 1915 г_ расійска-германскі фронт у межах Беларусі надоўга ўсталяваўся на лініі Дзвінск—Паста-вы—Баранавічы—Пінск. Пад нямецкай акупацыяй (ваеннай уладай) апынулася 1/4 частка Беларусі, дзе да вайны пра-жывала 2 млн чалавек. Тут усталяваўся акупацыйнырэжым.

Вясной 1916 г. на тэрыторыі Беларусі па ўзгадненні з Англіяй і Францыяй рускае камандаванне правяло насту-пальную аперацыю ў раёне возера Нарач. Цаной вялікіх страт расійскія войскі змаглі адцягнуць на сябе значную колькасць германскіх рэзерваў і аблегчыць цяжкае становішча фран-цузскай арміі. Аднак дабіцца рашаючых вынікаў уНарачан-скай наступальнай аперацыг не ўдалося. Яна закончылася безвынікова, з вялікімі стратамі для расійскай арміі. Частка астанкаў загінуўшых у час наступления салдат расійскай арміі дагэтуль знаходзіцца ў раёне возера Нарач непахаванай. Няўдачы баявых дзеянняў царскай арміі ў 1915—1916 гг., велізарныя людскія, матэрыяльныя, тэрытарыяльныя страты выклікалі рост антыўрадавых настрояў.

2. Баявыя дзеянні моцна паўплывалі на сацыяльна-эка-намічнае становішча. Усходняя частка Беларусі ўяўляла сабой прифронтовую зону. Тут знаходзілася вялікая групоўка салдат і афіцэраў расійскай арміі. Адступленне ў 1915 г. ра-сійскіх войскаў, пагроза нямецкай акупацыі выклікалі маса-вае, часта прымусовае бежанства жыхароў Беларусі на ўсход. Царскія ўлады спрабавалі выкарыстаць бежанцаў у якасці таннай рабочай сілы для патрэб фронту.

У вёсцы востра адчуваўся недахоп мужчынскіх рук. За гады вайны толькі ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай гу-бернях у расійскую армію было мабілізавана (прызвана) больш за палову ўсіх працаздольных мужчын. Усё гэта разам з бежанствам і бясконцымі рэквізіцыямі (адабраннем маё-масці на патрэбы арміі) у выніку мела рэзкае скарачэнне па-сяўной плошчы і павелічэнне гаспадарак, якія пазбавіліся кароў і коней.

3-за адсутнасці паліва, сыравіны, працоўных мужчынскіх рук у цяжкім становішчы знаходзілася прамысловасць. Разам з тым павялічылі выпуск тыя прадпрыемствы, якія былі скіраваны на выпуск ваеннай прадукцыі. Вялікія ваенныя расходы выклікалі рост цэн на тавары першай неабходнасці і прадукты харчавання, рэзкас зніжэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва.

30. Рэвалюцыі 1917 г. і Беларусь. Усталяванне савецкай улады.(ещё конец 28 вопроса)

1. Пасля перамогі Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. лідэр партыі бальшавікоў У. I. Ленін распрацаваў курс на перарас-тпанне буржуазна-дэмакратычнайрэвалюцыіўсацыялістыч-ную. Для вырашэння пытання аб міры было прапанавана прыпыніць ваенныя дзеянні ў Першай сусветнай вайне і па-чаць перамовы аб заключэнні міру. Прадугледжвалася пера-даць зямлю Саветам сялянскіх дэпутатаў. Аднак для вырашэння пытанняў аб міры і зямлі бальшавікам спачатку трэба было ўзяць уладу ў свае рукі. Імі быў распрацаваны курс на захопулады празузброенае паўстанне. Пазіцыя бальшавікоў на тэрыторыі Беларусі знайшла асабліва моцную падтрым-ку сярод салдат Заходняга фронту.

25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбылося узброенае паўстанне, арганізаванае бальшавіцкай партыяй. У вытку быў скінуты буржуазны Часовы ўрад, які абяцаў склікаць Устаноўчы сход. Улада перайшла ў рукі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. На II Усерасійскім з'ездзе Саветаўбыла абвешчана савецкая ўлада, прыняты Дэкрэты (законы) аб міры і зямлі.

Мінскі гарадскі савет 25 кастрычніка атрымаў па тэле-графе звесткі аб рэвалюцыйных падзеях у Петраградзе. Ён абвясціў сябе ўладай у Мінску. Непасрэднае кіраўніцтва пе-раходам улады да Саветаў ажыццяўляў створаны бальшаві-камі Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняй вобласці і фронту, які абапіраўся на салдат. Супраць новай улады вы-ступілі меншавікі і эсэры, а таксама бундаўцы. У М інску яны стварылі Камітэт выратавання рэвалюцыі, які паспрабаваў узяць уладу ў свае рукі. Бальшавікі, выкарастоўваючы пад-трымку войскаў Заходняга фронту, пераадолелі супраціў-ленне сваіх палітычных сапернікаў і ўсталявалі кантроль на той частцы тэрыторыі Беларусі, якая не была захоплена ня-мецкімі войскамі.

2. Хутка і бяскроўна адбыўся пераход улады ў арміях Заходняга фронту. Многія салдаты ўскладалі надзеі на тое, што бальшавікі створаць урад з прадстаўнікоў усіх сацыялі-стычных партый (бальшавікоў, меншавікоў, эсэраў) і за-бяспечаць скліканне Устаноўчага сходу. Аднак Устаноўчы сход, скліканы ў студзені 1918 г. у Петраградзе, быў разагна-ны бальшавікамі, бо ён не прызнаў улады Саветаў.

Пасля кастрычніцкіх падзей пачалося фарміраванне но-вай сістэмы органаў улады. У лістападзе 1917 г. былі ство-раны Абласны выканаўчы Камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) як вышэйшы орган савецкай улады на тэрыторыі Беларусі. Адным з яго кіраўнікоў быў Аляксандр Мяснікоў.

Важнай палітычнай сілай, якая прэтэндавала на ўладу ў краі, заставалася Беларуская сацыялгстычная грамада. Яе прадстаўнікі прызналі савецкую ўладу ў Расіі. Яны разгля-далі Аблвыкамзах толькі як франтавы, а не вышэйшы мясцо-вы орган улады рабочых і сялян Беларусі, і выступалі за ства-рэнне дэмакратычнай краёвай улады.