Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по ист. Бел..docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
236.34 Кб
Скачать

6. Культура беларускіх зямель у IX – XIII стст.

Распаўсюджанне хысціянства на бел.землях пачалося з Хст. У 988г.вялікі кіеўскі князь Уладзімір прыняў хрысціянства. У 992г.князь Ізяслаў аснаваў у Полацку епархію – царкоўны округ.Рагнеда і яе сын ізяслаў сталі першымі хрысціянамі ў Полацкім княстве.Хрысціянства на усходнеславянскіх землях распаўсюджвалася на працягу некалькіх стагоддзяў нараду з язычніцтвам(многабожжам). 2рэлігіі саіснавалі доўгі час(з 10 па 13ст).Таму новая вера ўводзілася прымусова. Пачыная з 11ст.на Полацкой зямлі стала распаўсюджвацца кірылічная азбука, складзеная братамі Кірылам і Мефодзіем. Аб гэтым сведчылі надпісы на “Барысавых камянях” і на “Рагвалодавым камяні”. У Брэсце быў знойдзены драўляны грэбень для валос з славянскім алфавітам. Былі знойдзены берасцяныя граматы ў Віцебску і Мсціславе. У перш.палове 11ст. пачалося летапісанне. У пачатку 12 ст. манахам Нестарам была створана “Аповесць времяных гадоў”. Самай ранняй рукапіснай кнігай на тэр.Бел. з’яўляецца “Тураўскае евангеліе”11ст. Таксама атрымала развіццё і рэлігіозная дзейнасць. Еўфрасіння Полацкая заснавала ў Полацку жаночы і мужчынскі манастыры і арганізавала перапісванне царкоўных кніг. Рэлігіёзным асветнікам быў тураўскі епіскап Кірыла. Ён пісаў “словы” – звароты да веруюшчых, а таксама малітвы-іспаведзі, аповесці-прытчы, меўшыя характар настаўленні.Кірылу Тураўскага празвалі “Златавусам”.

Помнікам каменнага зодчеству на тэр.Бел. з’яўляецца Сафійскі сабор у Полацку. Ён быў пабудаваны ў сяр.11ст. пры князе Усяславе Чарадзее і з’яўляецца прыладам полацкай архітэктурнай школы. Гэта быў трэці храм такога тыпу на землях усходніх славян пасля Кіеўскай і Наўгародскай Сафій. Пры будаўніцтве сабора выкарыстоўваўся плоская цэгла – плінфа. Унутры храм упрыгожан фрэскамі. Полацкая Сафія за сваю гісторыю некалькі раз разрушалася, перебудоўвалася і дашла да наш у вельмі змянёнам выглядзе.

На працягу 12ст.у Полацку было ўзведзена 10 каменных царкоўных пабудовак. Адным з іх стала Спаская царква. Сёння тут знаходзяцца мошчы святой Еўфрасінні Полацкай. Прыкладам гроденскай архітэктурнай школы з’яўляецца Каложская царква 12ст. Помнікам абараніцельнага зодчеству з’яўляецца Камянецкая башня(Белая вежа) на Брэстчыне. Яна была пабудавана ў 13ст.

Шэдэўрам старажытнага мастацтва з’яўляецца крыж, створаны Лазарам Богшай у 1161г.

7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага і ўваходжанне ў яго склад беларускіх зямель.

Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ) утварылася ў вышку пэўных прычын. Знешнепалітычныя прычыны былі звя-заны з неабходнасцю арганізацыі абароны супраць нямецкіх рыцараў-крыжакоў і мангола-татар. Унутрыпалітычныя прычыны вынікалі з неабходнасці пераадолець феадальную раздробленасць. Эканамічныя прычыны былі звязаны з аддзяленнем рамяства ад сельскай гаспадаркі і развіццём гандлёвых адносін паміж рознымі тэрыторыямі, што садзейнічала іх аб'яднанню. Працэс утварэння ВКЛ пачаўся ў сярэдзіне XIII ст. разам з узвышэннем Наваградскага княства. Гэтаму спрыялі яго аддаленасць ад раёнаў змагання з крыжацкай і татарскай навалай, высокі ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі, рамяства і гандлю. У дзяржаўнаўтваральных працэсах прынялі ўдзел усходнеславянскае хрысціянскае насельніцтва беларускіх зямель і балцкае язычніцкае насельніцтва літоўскіх зямель. Згодна з меркаваннем некаторых гісторыкаў, менавіта Наваградскае княства і яго мясцовае насельніцтва адыгралі важную ролю ў аб'яднанні беларускіх зямель і ўтварэнні першапачатковага княства Літоўскага. Таксама існуе думка аб тым, што вызначальную ролю ва ўтварэнні княства адыгралі літоўскія феадалы, якія захапілі беларускія землі.Летапіс паведамляе пра Літву Міндоўга, аднаго з мясцовых балцкіх князёў, які вымушаны быў у выніку міжусобнай барацьбы накіравацца разам з рэшткамі сваёй дружыны з балцкай тэрыторыі ў суседні Наваградак. Тут гэты князь-язычнік прыняў хрысціянства і зрабіў горад сваёй рэзідэнцыяй. У Наваградкуў 1253 г. адбылася каранацыя Міндоўга. Ён стаў вялікім князем дзяржавы, якая пачалася з аб'яднання літоўскіх (часткі балцкіх) і часткі беларускіх, у т. л. і наваградскіх, зямель.Пры вялікім князю Гедзімгнеў 1316—1341 гг. большая частка сучасных беларускіх зямель увайшла ў склад ВКЛ. Тэрыторыя ВКЛ павялічылася прыкладнаў 3 разы. Прыкладна тры чвэрці насельніцтва гэтай дзяржавы да сярэдзіны XIV ст. складала насельніцтва, якое даследчыкі адносяць да беларускага этнасу (беларускай народнасці).

Умацаванне адзінаўладдзя ў ВКЛ адбылося пры вялікім князю Гедзіміне. У 1323 г. ён заснаваў сталую сталіцу дзяржавы ў Вільні (сённяшні Вільнюс — сталіца Літоўскай Рэспублікі). Прынцыпам дзяржаўнага жыцця пры Гедзіміне было наступнае: «Не рушыць даўніны, не ўводзіць навіны». Ён азначаў паважлівыя адносіны да зямельных уладанняў феадалаў і захаванне гістарычных традыцый насельніцтва ВКЛ.Пры Гедзіміне ўзрасла роля вялікага князя як кіраўніка дзяржавы. Ятотытул стаў гучаць так: «кароль Літвы і Русі», «кароль літоўцаў і многіх рускіх». Пад назвай «рускія» меліся на ўвазе жыхары перш за ўсё беларускіх зямель — Віцебскай, Берасцейскай, Менскай і Тураўскай, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. У выніку дзяржава атрымала назву «Вялікае кня-ства Літоўскае і Рускае». Пад «Літвой» тады разумелася тэрыторыя Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а пад «Русею» — Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Пазней (у першай палове XV ст.), калі была далучана Жаймонція — заходняя частка сучаснай Літвы, дзяржава атрымала поўную назву «Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае».

Уключэнне беларускіх зямель у склад ВКЛ пры Віцене, Гедыміне, Альгердзе. Уключэнне беларускіх зямель у склад ВКЛ пры Віцене, Гедыміне, Альгердзе.

Забойства ў 1263 г. Міндоўга стала пачаткам унутранага крызісу ВКЛ, які працягваўся некалькі гадоў. Старэйшы сын Міндоўга Войшалк пасля ўпартай міжусобіцы пры падтрымцы навагародскай і пінскай дружын вярнуўся ў Навагародак, заняў бацькоўскі прастол і пачаў княжыць "ва ўсёй зямлі Літоўскай".

На пачатку XIV ст. поспехам адзначалася дзейнасць вялікага князя Віценя (1293-1316), пры якім у складзе ВКЛ быў канчаткова замацаваны Полацк. Аб'яднанне адбылося на падставе "рада" - дагавора 1307 г., які гарантаваў палачанам аўтаномнасць зямлі, захаванне мясцовых законаў і суда, і са згоды полацкага баярства і багатага купецтва. Значным тэрытарыяльным прырашчэннем было далучэнне да ВКЛ Берасцейскай зямлі. Віцень увёў княжацкі герб і агульнадзяржаўную пячатку з выявай Пагоні. Пагоня з цягам часу стала гербам дынастыі вялікіх літоўскіх князёў, а з 1384 г. - дзяржаўным гербам ВКЛ.

Аб'яднаўчую палітыку славянскіх і балцкіх зямель актыўна прадоўжыў вялікі князь Гедымін (1316-1341). Ён правіў чвэрць стагоддзя і за гэты час далёка пасунуў межы і ўплыў сваёй дзяржавы на поўдзень і ўсход. Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню, заснаваную на месцы паселішча ХІ-ХІІ стст. на Крывой (Лысай) гары. Ужо ў 1323 г. Вільня называлася ў Гедымінавых граматах "каралеўскім горадам", гэта значыць, сталіцай. Сябе ж ён называў "каралём Літвы і Русі".

Падчас праўлення Гедыміна да княства далучыліся Віцебская, Менская, Тураўская землі. Ёсць падставы меркаваць, што гэты працэс насіў мірны характар. Так, менскі князь Васіль як васал Гедыміна ездзіў у складзе літоўскага пасольства ў Ноўгарад Вялікі. Гедымінаў сын Альгерд пабраўся шлюбам з дачкой віцебскага князя Яраслава Марыяй і ў 1320 г., пасля смерці цесця, стаў спадкаемцам Віцебскага княства. Увайшлі ў склад ВКЛ таксама Падляшша і Валынь (цяпер Украіна).

Такім чынам, пры Гедыміне большая частка сучасных беларускіх зямель апынулася ў складзе ВКЛ. Палітычная мудрасць гаспадара праявілася ў тым, што пры ўключэнні новых зямель ён гарантаваў ім аўтаномію і непадзельнасць тэрыторыі, дэклараваў "старыны не парушаць", захоўваў мясцовыя законы, недатыкальнасць правоў і ўладанняў феадалаў, мяшчан, духавенства, падсуднасць іх толькі сваім мясцовым судам, самастойнасць пры заключэнні гандлёвых пагадненняў.

За стагоддзе свайго імклівага росту, ад Міндоўга да Гедыміна, невялікае княства ў Панямонні далучыла суседнія тэрыторыі, заселеныя славянамі і балтамі, і пераўтварылася ў Вялікае княства Літоўскае і Рускае. Тэрмін "Літва" стасаваўся тады да верхняга і сярэдняга Панямоння, пад "Руссю" разумелася сучаснае беларускае Падняпроўе і паўночная Украіна.

«Пры Альгердзе, сыне Гедыміна, (1345-1377) Вялікае княства Літоўскае выступіла з палітычнай праграмай аб'яднання, збірання ўсіх усходнеславянскіх зямель і абвясціла сябе пераемнікам духоўных і культурна-гістарычных традыцый старажытнай Русі. Больш як удвая павялічыў князь тэрыторыю дзяржавы, пашырыў яе межы далёка на поўдзень і на ўсход. Ён далучыў да яе землі на Дняпры і Сожы, большую частку Украіны, частку заходніх зямель сучаснай Расіі. Умацаваў пазіцыі ВКЛ у Ноўгарадзе і Пскове, намагаўся перамагчы Маскву. У арбіце палітычнага прыцягнення Літвы апынуўся Смаленск» .

За два дзесяцігоддзі да Дзмітрыя Данскога Альгерд атрымаў выдатную перамогу над мангола-татарамі, разграміў іх у 1362 г. на Сініх Водах (цяпер рака Сінюха, прыток Паўднёвага Буга). Гэта перамога карэнным чынам змяніла лёс украінскага народа: вызваленая ад ардынскага ярма Украіна ўрэшце атрымала магчымасць эканамічнага і культурнага развіцця. Практычна ўся паўднёва-заходняя палова зямель былой Кіеўскай Русі ўвайшла тады ў склад ВКЛ. Разам з Кіеўскім княствам у 60-я гады XIV ст. увайшлі ў яго склад і апошнія з беларускіх зямель - Брагінская і Мазырская воласці, падпарадкаваныя Кіеву.

«Альгерд праводзіў прадуманую і паслядоўную "ўсходнюю" палітыку. Ён падтрымліваў цесны саюз з Цвер'ю, замацаваны шлюбам на цвярской княжне Ульяне, і дапамагаў ёй у барацьбе з Масквой. Альгерд аб'яднаў пад сваёй уладай большую частку гістарычнай Кіеўскай Русі і рэальна прэтэндаваў на завяршэнне гэтага працэсу на ўсходзе» .

У 1368, 1370 і 1372 гг. ён рабіў паходы на Маскву, але падпарадкаваць яе не ўдалося. Мяжа паміж дзяржавамі была тады ўстаноўлена па Мажайск і Каломну. Альгерд вымушаны быў прызнаць вотчынныя правы нашчадкаў Каліты на Уладзімірскае княжанне, г.зн. падзяліў з імі Русь. Сучасная гістарычная навука прызнае, што і Вялікае княства Літоўскае, і Вялікае княства Маскоўскае выступалі з адной, раўназначнай праграмай - праграмай аб'яднання ўсіх усходнеславянскіх зямель.