Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по ист. Бел..docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
236.34 Кб
Скачать

17. Падзелы Рэчы Паспалітай. Уваходжанне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі

Прычыны падзелаў Рэчы Паспалітай заключаліся най-перш ва ўнутрыпалітычным становішчы самой дзяржавы. Яно характарызавалася як палітычны крызіс, або бязладдзе. Такое становішча было вынікам злоўжывання шляхецкімі вольнасцямі. На пасяджэннях сойма яшчэ з другой паловы XVI ст. дзейнічала права «ліберум вета». Згодна з ім, калі хоць адзін дэпутат сойма выступаў супраць, то рашэнне не прымалася, а пасяджэнне сойма спынялася. У выніку боль-шасць соймаў была сарвана. Дзяржаўнае кіраванне характа-рызавалася ўсеўладдзем магнатаў і шляхты і слабасцю кара-леўскай улады ў асобе апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Унутрыпалітычнае становішча ўскладнялася знешнепа-літычнымі абставінамі, звязанымі ў пачатку XVIII ст. з бая-вымі дзеяннямі ў гады Паўночнай вайны, Рэч Паспалітая стала «заезным дваром і карчмой» для іншаземных войскаў. Такое становішча дазваляла суседнім дзяржавам умешвацца ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай,

У 1772 г. у Пецярбургу быў падпісаны дакумент аб пер-шым падзеле Рэчы Паспалітай паміж Расійскай імперыяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Да Расіі адышла Усходняя Беларусь.

Спробай выратаваць дзяржаву ад гібелі стала прыняцце соймам 3 мая 1791 г.КанстытуцыіРэчыПаспалгтай. Кансты-туцыя ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на Полынчу і ВКЛ, абвясціла агульную дзяржаву з адзіным урадам, агуль-ным войскам і фінансамі. Хаця Канстытуцыя заклала аснову для вывядзення Рэчы Паспалітай з крызісу, аднак час на рэ-фармаванне дзяржавы быў ужо ўпушчаны.

У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. Пад уладу расійскай імператрыцы Кацярыны II адышла цэнтральная частка беларускіх зямель.

Спробай захаваць незалежнасць Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. (да першага падзелу) стала паўстанне 1794 г. на чале з ураджэнцам Беларусі Тадэвушам Касцюшкам. Ён кіра-ваў паўстаннем на тэрыторыі Польшчы. У папярэдні перыяд свайго жыцця Т. Касцюшка сем гадоў правёў у Амерыцы, дзе актыўна ўдзельнічаў у барацьбе паўночнаамерыканскіх ка-лоній супраць англійскага каланіяльнага ўладарніцтва, Ён быў асабіста знаёмы з першым прэзідэнтам ЗШ А Джорджам Вашынгтонам, сябраваў з адным з аўтараў амерыканскай «Дэкларацыі незалежнасці» Томасам Джэферсанам. Т. Касцюшка з'яўляецца нацыянальным героем ЗША і Польшчы, ганаровым грамадзянінам Францыі.

Паўстанне праходзіла пад лозунгам «Вольнасцъ, цэлас-насць, незалежнасць». Актыўны ўдзел у ім узялі патрыятычная шляхта, мяшчанства, сялянства, святарства (царкоўныя дзеячы).

У ВКЛ на чале паўстання стаяў палкоўнік Якуб Ясінскі. Тут быў утвораны асобны ад Польшчы орган кіраўніцтва паўстаннем — Найвышэйшая Літоўская рада. Заклік Кас-цюшкі да аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. знай-шоў водгук сярод магнатаў і шляхты ВКЛ. У выдадзеным ім «Паланецкім універсале» Т. Касцюшка таксама абяцаў выз-валіць з-пад прыгону тых сялян, якія прымуць удзел у паў-станні. У атрады паўстанцаў пацягнуліся касінеры — сяляне, узброеныя косамі. На тэрыторыі Беларусі яны складалі да адной трэці ад колькасці паўстанцаў. Аднак дасягнуць маса-вай падтрымкі насельніцтва кіраўнікам паўстання не ўдало-ся. Паўстанне было падаўлена расійскімі войскамі. У1795 г. было падпісана пагадненне аб тпрэцім, канчатковым падзеле Рэчы Паспаліпгай паміж Расіяй, Аўстрыяй, Прусіяй. Да Расіі адышлі заходнебеларускія землі. Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне.