Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по ист. Бел..docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
236.34 Кб
Скачать

21. Паўстанне 1830-1831 гг. На Беларусі і яго вынікі

У 1830-1831гг. успыхнула шляхецкае паўстанне, якое ахваціла Польшчу, Літву, Беларусь. Яно праходзіла пад лозунгам аднаўлення Рэчы Паспалітай. Царскі ўрад прадпрымала ўсе меры да таго, каб не дапусціць распаўсюджванні паўстання на беларускія, літоўскія і ўкраінскія землі. Яшчэ 1 снежня 1830 года яно абвясціла аб вайскоўцу становішчы ў заходне-беларускіх, украінскіх і літоўскіх губернях. На іх тэрыторыі павялічвалася колькасць войскаў, ствараліся склады харчавання і фуражу. У Гродзенскай губерні хуткімі тэмпамі ішло фармаванне войска, прызначанай для прыгнечання паўстання.

Адначасова ў Літве, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне вялася канфіскацыя зброі, з дзяржаўных устаноў звальняліся службоўцы - палякі, уплывовыя польскія абшарнікі браліся пад хатні арышт. Але, нягледзячы на гэтыя меры, прадухіліць паўстанне ў Літве, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне царызму не атрымалася. У студзені-лютым 1831 г. у Вільню быў створаны для кіраўніцтва паўстаннем у Літве і Беларусі Віленскі Цэнтральны паўстанцкі камітэт. Паўстанне пачыналася і працякала ізалявана ў асобных паветах. У канцы сакавіка-красавіка яно ахапіла Літву і Заходнюю Беларусь. Баючыся, "каб бунт з польскага не ператварыўся ў сялянскі", Мікалай I 3 красавіка 1831 г. выдаў указ, у якім абяцаў сялянам прабачыць ім удзел у паўстанні, калі яны добраахвотна пакінуць атрады і вернуцца дахаты. Шляхцічы, удзельнікі паўстання, паводле гэтага жа ўказу, прыцягваліся да суду, а іх маёнтка канфіскоўваліся. У сілу гэтага асноўным ядром паўстанцкіх атрадаў была польская або сполонизированная беларуская шляхта, навучэнка моладзь і афіцэры-палякі. Сяляне і мяшчане мабілізоўваліся ў атрады пераважна пад прымусам і не былі зацікаўленыя ваяваць без рашэння сваіх сацыяльных праблем.

Паўстанне было падаўлена расійскімі вайскамі..усадзьбы яго удзельнікаў адбіраліся(канфіскаваліся) і перадаваліся ў маёмасць дзяожаве або расійскім памешчыкам. Узмацніўся “разбор шляхты” – больш 10тыс.шляхцічэй былі пазбаўлены дваранскага тытула. Былі ўведзены расійскія загады і было спынена дзеянне Статута ВКЛ 1588г.(у 1831г. – у Віцебскай і Магілёўскай, у 1840 г. – у Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губерніях). .царскі ўрад у пошуках падтрымкі сярод месных памешчыкаў першапачаткова пакравіцельствена аднёсся да каталіцкай царквы, веруюшчымі якой былі магнаты і шляхта. Аднак пасля шляхецкага паўстання 1830-1831гг.дзейнасць каталіцкай царквы была абмежавана. Адначасова ўрад быў накіраваны на ліквідацыю ўніяцкай царквы. Яе староннікаў(каля 80% усіх месных хрысціян) перавялі ў праваславіе.

22. Адмена прыгоннага права на Беларусі

Прычыны адмены прыгоннага права заключаліся ў тым, што існаванне феадальна-прыгонніцкіх адносін абумовіла адсталасць краіны. Феадальна-прыгонніцкія перажыткі выяўляліся ў адсутнасці ўласнасці сялян на зямлю і ўвогуле адсутнасці іх асабістай свабоды. Паступова ў расійскага імпе-ратара Аляксандра II і сярод членаў урада выспявала думка правесці рэформу сельскай гаспадаркі «зверху», не чакаю-чы, пакуль «знізу» гэта пытанне будзе вырашана шляхам сялянскага бунту. Пры гэтым прадугледжвалася захаваць права ўласнасці дваран-памешчыкаў на зямлю, а сялянам даць асабістую свабоду, але без надзялення іх зямлёй.

Умовы вызвалення памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці былі вызначаны ў падпісаным Аляксандрам II 19 лютага 1861 г. Маніфесце. Сяляне атрымалі асабістую свабоду і пэўныя грамадзянскія правы, якія карэнным чынам змянілі іх становішча.

Атрымаўшы асабістую свабоду, былыя памешчыцкія сяляне не атрымалі зямлі. Зямля, якая спрадвеку карміла се-ляніна, прызнавалася ўласнасцю памешчыкаў. Сяляне павінны былі выкупаць зямлю па ўстаноўленай урадам знач-на завышанай цане.

Пры раздзеле зямлі памешчыкі пакінулі сабе самыя леп-шыя ўчасткі, што прывяло р&йрраспалосіцы, калі памешчыц-кія і сялянскія надзелы (палоскі) зямлі чаргаваліся паміж сабой у залежнасці ад месца знаходжання ўрадлівай глебы.

Правілы выкупной аперацыі (выплаты сялянамі грошай за зямельныя надзелы) былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. 20% неабходнай сумы сяляне плацілі непасрэдна па-мешчыку, а астатнія 80% сумы памешчыкам давала дзяржа-ва. Сяляне былі абавязаны на працягу 49 гадоў выплаціць дзяржаве гэтую суму, а таксама працэнты за яе пазыку. Агуль-ныя сумы, якія сяляне вымушаны былі заплаціць за зямлю, у 3 разы перавышалі яе рыначны кошт. Да зацвярджэння урадам выкупной здзелкі паміж селянінам і памешчыкам (г. зн. да поўнага выкупу зямлі селяніна) сяляне лічыліся часова-абавязанымі і павінны былі за карыстанне надзелам зямлі, як і раней, адпрацоўваць паншчыну або плаціць памешчыку чынш (грашовы аброк).

Сялянства Беларусі ў большасці сваёй не згадзілася з прапанаванымі яму ўмовамі надзялення землёй. 3 мэтай прадухіліць удзел нездаволеных сялян у паўстанні 1863 г. царскі ўрад вызваліў сялянства на тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Літвы ад «часоваабавязанага становішча». Акра-мя таго, на 20% зніжаліся выкупныя плацяжы. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі былі ліквідаваны феадальныя ад-носіны.

 У выніку аграрнай рэформы 1861 г. памешчыкі натэ- рыторыі Беларусі захавалі ў сваёй уласнасці больш за пало- ву ўсіх зямель; прыкладна ў 2 разы больш, чым у іншых гу- бернях еўрапейскай часткі Расіі. Сялянскія надзелы ў Беларусі складалі толькі 1/3 усёй зямлі. Захоўвалася адпра- цовачная форма гаспадаркі, характэрная для феадальнага ладу.

Разам з тым рэформа садзейнічала развіццю капіта-лістычных адносін у сельскай гаспадарцы. Атрымаўшы аса-бістую свабоду, сяляне станавілісявольнанаёмнай рабочай сілай. Многія гаспадаркі, якія выкарыстоўвалі наёмную пра-цу, набывалі прадпрымальніцкіхарактпар.

Лагічным працягам адмены прыгоннага права стала правядзенне ўрадам Аляксандра II буржуазных рэформаў у 60—70-я гг. Земская рэформапрадугледжвала стварэнне земстпваў — выбарных органаў для кіравання ў губернях і паветах мясцовай гаспадаркай, адукацыяй, аховай здароўя. На тэрыторыю Беларусі закон аб земствах не распаўсюдж- ваўся ў сувязі з тым, што царскі ўрад пасля паўстання 1863— 1864 гг. не давяраў мясцовым памешчыкам, якія маглі ў большасці сваёй трапіць у земствы, калі б яны былі створаны.

У выніку судовай рэформы суды сталі ўсесаслоўнымі, калі ў адной судовай установе разглядаліся справы прадстаўнікоў усіх саслоўяў, адкрытымі, пры якіх пасяджэнні суда праходзілі публічна, і незалежнымі ад урада. Разгляд крымінальных спраў праводзіўся з удзелам присяжныхзасядацеляў, якія не з'яўляліся прафесійнымі юрыстамі, прымалі рашэнні згодна з дадзенай прысягай сумленна і былі незалежныя ад прафе-сійных юрыстаў — суддзяў. У дапамогу падсудным уводзілася пасада адвоката — абаронцы іх інтарэсаў, які ажыццяўляў свае функцыі, як правіла, за пэўную плату. У Беларусі судовая рэформа пачалася пазней, чым у расійскіх губернях, з увя-дзення ў паветах міравых суддзяў, якія не выбіраліся ў сувязі з адсутнасцю земстваў, а назначаліся міністрам юстыцыі.

Пазней, чым у Расіі, пачалася ў Беларусі і городская рэ-форма. Згодна з ёй у гарадах ствараліся выбарныя органы гарадскога самакіравання на асновемаёмаснага цэнзу.у выбарах прымалі ўдзел толькі плацельшчыкі гарадскіх падаткаў, якія валодалі маёмасцю (зямлёй, дамамі, прадпрыемствамі) на пэўную суму грошай. Рабочыя і рамес-нікі, дробныя служачыя, інтэлігенцыя адхіляліся ад удзелу ў выбарах, таму што не плацілі гарадскіх падаткаў.у гарадскіх думах абмяжоўвалася прадстаўніцтва яўрэй-скага насельніцтва, якое складала большасць гарадскіх жы-хароў.