Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

0

Прозвішча князя і гады кіравання

Ізяслаў, 988-1001

Усяслаў Ізяславіч, 1001—1003

Мірнае пагаднен-не 1021 г. паміж Брачыславам Ізя-славічам і Ярасла­вам Мудрым; саюз з Кіевам

Брачыслаў іЗяславіч, 1003-1044

Полацкае княства дасягнула вышыні сваёй магутнасці, яго тэрыторыя ахоплівала звыш 1/3 тэрыторыі су-часнай Беларусі. За рашучасць, ро-зум і энергію Уся-слаў Брачыславіч быў празваны Ча-радзеем

Усяслаў Брачыславіч,

1044-1101

Вынікі праўлення

Прасачыце па табліцы «Палітычная гісторыя Полацкай зямлі ў концы X—XI ст.» асноўныя кірункі палітыкі полацкіх князёў і вызначце этапы палітычнай гісторыі Полацкага княства ў IX— XI стст.

Асноўныя падзеі,

Заклаў аснову новай дынастыі

якія адбыліся ў Полацкім княстве

Звестак няма

Прыняцце хрысціянства ў Полацкім княстве

Звестак няма

Вайна з Ноўгарадам

і кіеўскім князем Яраславам

Мудрым

Паход на качэўнікаў торкаў сумесна з братамі Яраславі-чамі (1060 г.); паходы на Пскоў (1065 г.), Ноўгарад (1066 г.); бітва на Нямізе (3 сакавіка 1067 г.), захоп у па-лон Усяслава і яго княжанне ў Кіеве (1067—1069 гг.); няў-далы паход Усяслава з пле­менем водзь на Ноўгарад (1069 г.); паражэнне Усясла­ва ад Яраполка Ізяславіча, сына кіеўскага князя, убітве пад Галацічаскам (1071 г.); выгнанне з Полацка сына кіеўскага князя Святаполка Ізяславіча (1071 г.); саюз з кіеўскім князем Ізяславам праз шлюб сына Глеба з Ана-стасіяй (1073 г.); няўдалыя паходы Уладзіміра Манамаха на Полацк (1077,1078 гг.)

Тураўскае княства. Тураўскае княства склалася на аснове племяннога саюза дрыгавічоў і займала значную тэрыторыю паўднёвай і цэнтральнай частак Беларусі з гарадамі Шнек, Брагін, Слуцк, Рэчыца і інш.

Першы ўспамін у летапісах адносіцца да 980 г.: «...Рагва­лод прыйшоў з-за мора, назваўшы воласць сваю Полацк, а Тур — Турове, ад яго ж і тураўцы празваліся». Незразумела, якая сувязь была паміж князямі Рагвалодам і Турам. Некато-рыя гісторыкі лічаць іх братамі, іншыя гавораць аб легендар-насці асобы Тура. Але археолагі дакладна ўстанавілі, што го­рад Тураў быў пабудаваны ў канцы X ст., таму летапіснаму паведамленню можна давяраць.

У 988 г. кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч падзяліў Кіеўскую Русь на ўдзелы паміж сваімі сынамі. Тураў дастаў-ся трэцяму па старшынстве, але прыёмнаму сыну — Свята-полку. Існуе думка, што Святаполк быў абдзелены ўвагай бацькі і таму затаіў на яго крыўду. Ён арганізаваў змову супраць Уладзіміра сумесна з польскім каралём Баляславам Храбрым, з дачкою якога быў жанаты. За гэта кіеўскі князь перавёў Святаполка ў Вышгарад (на поўдзень ад Кіева) пад свой нагляд.

Пункт гледжання. Святаполк мог схіліцца да змовы па асабістых матывах. Князь Уладзімір на старэйшы наў-гародскі пасад прызначыў Яраслава Мудрага, а вялікім кіеўскім князем — сына Барыса.

Адразу ж пасля смерці князя Уладзіміра (1015 г.) разгарну-лася міжусобная барацьба за кіеўскі прастол паміж Святапол-кам і Яраславам. У вырашальнай бітве на рацэ Альта каля Пераяслаўля ў 1019 г. Святаполк быў канчаткова разбіты.

Гістарычная асоба «ь/

Святаполк Яраполчыч

(980—1019) — князь тураўскі і вялікі князь кіеўскі. Нарадзіў-ся ад шлюбу вялікага князя Яраполка Святаславіча з гра-чанкай, якую пасля забойства мужа яшчэ цяжарнай узяў за жонку Уладзімір. «Аповесць мінулых гадоў» сведчыць, што Святаполк з дапамогай наёмных забойцаў пазбавіўся ад

_

сваіх канкурэнтаў на велікакняжацкі трон — братоў Барыса, Глеба, Святаслава. За гэта ён атрымаў мянушку Акаянны. Але іншыя крыніцы, у прыватнасці, «Эймундава сага», сцвярджаюць, што гэтае злачынства было здзейснена па загадзе Яраслава Мудрага.

Па прыкладзе свайго бацькі Яраслаў Мудры аддаў Тураў-скае княства свайму сыну Ізяславу, які лічыцца заснавальні-кам мясцовай княжацкай дынастыі. У 1054 г. вялікі князь памёр, а Ізяслаў заняў кіеўскі прастол, захаваўшы за сабой Тураў. 3 гэтага часу да пачатку XII ст. Тураўскае княства зна-ходзілася пад уладай кіеўскага князя. Вялікія князі лічылі паўднёвую частку сучаснай Беларусі сваёй воласцю-вотчынай, якая прыкрывала Кіеў з поўначы ад ваяўнічых балцкіх пля­мён. У Тураве веча не адыгрывала такой ролі, як у Полацку. Яно кіравалася пасаднікам, які прадстаўляў інтарэсы князя.

Дзяржаўнасцьу Пабужжы, Панямонні, Пасожжы. Палітыч-ная гісторыя рэгіёнаў, якія не ўвайшлі ў склад Полацкай і Ту-раўскай зямель, асветлена ў пісьмовых крыніцах вельмі скупа.

У склад Берасцейскай зямлі ўваходзілі гарады Берасце, Бельск, Кобрын, Камянец, Мельнік, Дарагічын, якія знаходзі-ліся паабапал Заходняга Буга і яго прытокаў.

гой паловы XII ст. на Берасцейшчыну распаўсюджваецца ўлада валынскіх князёў. У XI—XIII стст. тут сутыкаліся інтарэсы кіеўскіх, тураўскіх, пінскіх, галіцка-валынскіх князёў з інта-рэсамі польскіх феадалаў.

вФакт. Пры будаўніцтве Брэсцкай крэпасці ў першай палове XIX ст. горад перанеслі за 2 км на ўсход. Лічы-лася, што рэшткі старажытнага горада былі знішча-ны канчаткова. Але ў канцы 1960-х гг. беларускі ар-хеолаг П. Ф. Лысенка на тэрыторыі Валынскага ўма-цавання знайшоў і даследаваў старажытнае гарадзішча з культурным пластом да 7 м. Было выяў-лена 224 жылыя і гаспадарчыя пабудовы, насцілы трох вуліц. На гэтым месцы з 1982 г. дзейнічае музей.

Верхняе Панямонне ўяўляла сабой поліэтнічны рэгіён з ка­ранным балцкім і прышлым славянскім насельніцтвам. Сла­вянская каланізацыя здзяйснялася з зямель дрыгавічоў, валы-нян, крывічоў, драўлян і нават мазаўшан. Складаная этнічная карта рэгіёна стала прычынай болын маруднага развіцця бела-рускага этнасу ў Верхнім Панямонні (Гародня, Ваўкавыск, Слонім, Наваградак).

Вызначце на картасхеме тэрыторыю старажытнай Берасцейшчыны.

Вызначце на картасхеме тэрыторыю Верхняга Панямоння.

Пункт гледжання. Шэраг даследчыкаў уключаюць Бе­расце ў склад старажытнай Валыні. Але з ёй існавала толькі палітычная сувязь, таму што нават геаграфічна Берасцейская зямля была аддзелена ад Галіцка-Валын-скага княства балотамі і лясамі ў басейне верхняга ця-чэння ракі Прыпяць і ракі Мухавец.

Першы ўспамін у летапісах пра Берасце адносіцца да 1019 г., калі пасля паражэння на рацэ Альта Святаполк уцёк уПолынчу. Параненага князя дружыннікі на насілках пры-неслі ў горад.

3 канца XI да сярэдзіны XII ст. Берасце і прылеглая да яго тэрыторыя знаходзіліся ва ўладанні тураўскіх князёў. 3 дру-

Звесткі пісьмовых крыніц пра Верхняе Панямонне вызна-чаюцца фрагментарнасцю. «Аповесць мінулых гадоў» пад 1040 г. паведаміла пра паход Яраслава Мудрага на старажыт-ную (летапісную) Літву, але без падрабязнасцей.

Пад 1116 г. летапісы зафіксавалі наступную падзею: Уладзімір Манамах аддаў сваю дачку Агаф'ю за гарадзенскага КНЯЗЯ Усевалада Давыдавіча. А ў 1127 г. кіеўскі князь Мсціслаў Уладзіміравіч паслаў супраць Полацка некалькіх князёў, сярод якіх быў і «Усеваладка з Гародні». Таму 1127 г. лічыцца афіцыйнай датай заснавання горада.

Прыведзеныя паведамленні сведчаць, што ў Верхнім Паня-монні ў пачатку XII ст. узнікла асобнае княства, якое знаходзі-лася ў пад парад каванні кіеўскага князя.

©

Перадумовы феадальнай раздробленасці. 3 XII ст. па-

чынаецца распад Старажытнарускай дзяржавы, адзінства якой мела адносны характар. Шматлікія этнічныя супольнасці ўтрымліваліся ў яе складзе пры дапамозе ваеннай сілы кіеўскіх князёў. Каб кіраваць дзяржавай, вярхоўная ўлада павінна была быць вельмі рухомай. Толькі Уладзімір Манамах за перыяд свайго княжання здзейсніў 83 паходы з мэтай падаўлення се-паратысцкіх памкненняў мясцовай знаці.

У Кіеўскай Русі адсутнічала адзіная сістэма наследавання кіеўскага престола. Гэта прыводзіла да княжацкіх міжусобіц, якія ўскладняліся набегамі качэўнікаў — печанегаў, а затым полаўцаў.

Далейшае развіццё феадальных адносін і гарадоў абумові-ла складанне феадальнай вотчыны і рост імунітэту (сама-

Пункт гледжання. Адным з самых старажытных гара-доў Верхняга Панямоння з'яўляецца Наваградак (су-часны горад Навагрудак Гродзенскай вобласці). Гісто-рыкі выказваюць розныя меркаванні па пытанні перша-га ўспаміну горада ў летапісах. У 1235 г. упершыню ўпамінаецца наваградскі князь Ізяслаў, у 1252 г. Нава­градак зафіксаваны ў сувязі з каранацыяй Міндоўга. Але некаторыя даследчыкі звязваюць з Наваградкам ле-тапісныя падзеі 1044 г. — паход Яраслава Мудрага на Літву.

Паўночная частка Пасожжа з гарадамі Мсціславам, Кры-чавам, Прупоем (Слаўгарадам) уваходзіла ў XII—XIII стст. у склад Смаленскага княства. Адным са старажытных гарадоў з'яўляецца Мсціслаў, у якім археолагі знайшлі гарадзішча ран-няга жалезнага веку — так званую Дзявочую гару.

Горад быў названы ў 1136 г. смаленскім князем Расцісла- вам Мсціславічам у гонар свайго бацькі Мсціслава (сына Ула- дзіміра Манамаха). У 1180 г. Мсціслаў стаў сталіцай удзельна- га княства, але праз 17 гадоў быў уключа- ны ў склад Смаленскай зямлі. гкАШЯКЬшЯ! Паўднёвая частка Пасожжа з гарадамі Го-

мель, Чачэрск, Рагачоў у другой палове ХП ст. увайшла ў склад Чарнігаўскага княства. Старажытны горад Гомель упершыню Щ ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад

1142 г. у сувязі з барацьбой чарнігаўскіх ІЬ князёў Ольгавічаў і кіеўскіх Манамахаві-

0

чаў за валоданне велікакняжацкім прасто-лам у Кіеве. У XII — пачатку XIII ст. Го­мель з'яўляўся адным з самых значных га-радоў у зямлі радзімічаў. Магчыма, Гомель стаў цэнтрам удзельнага княства, але быў моцна разбураны мангола-татарамі ў сярэ-дзіне XIII ст.

Лакалізуйце на картасхеме тэрыторыю Паўночнага і Паўднёвага Пасожжа.

О