Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

§ 5. Беларускія землі ў складзе Кіеўскай Русі

Фарміраванне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. У пе-

рыяд свайго рассялення, асабліва ў VIII ст., усходнія славяне знаходзіліся на стадыі распаду першабытнаабшчынных ад-носін.

Шырокае выкарыстанне жалезных прылад працы садзей-нічала выцясненню лядна-агнявога земляробства ворным. Ад-паведна адбыліся змены ў грамадскім жыцці. Вялікія патры-ярхальныя сем'і пачалі распадацца на больш дробныя, што было звязана з павелічэннем прадукцыйнасці працы. Гэта да­вала магчымасць весці гаспадарку сіламі адной невялікай сям'і.

Насельніцтва з гарадзішчаў пачало перабірацца на неўма-цаваныя месцы — селішчы, аснову якіх складала сельская (су-седская) абшчына. Кожная сям'я ў ёй мела прыватную ўлас-насць на прылады працы, а на зямельны надзел атрымлівала права часовага карыстання.

ОФакт. Суседская абшчына ва ўсходніх славян называ-лася мірам або верв'ю. Гэта была адносна самастойная арганізацыя сельскага насельніцтва, яе члены лічы-ліся свабоднымі людзьмі.

Паступова ў сельскай абшчыне адбывалася расслаенне на-сельніцтва на бедных і багатых і ўзнікала маёмасная няроў-насць. Зямля пераходзіла ў прыватную ўласнасць абшчынні-каў. Маёмасная няроўнасць дапаўнялася сацыяльнай: племян-ная знаць, старэйшыны, ваенныя правадыры назапашвалі болын багаццяў, а збяднелыя абшчыннікі траплялі ў залежны ад іх стан.

У VIII—IX стст. ва ўсходніх славян склалася адна з галоў-ных перадумоў дзяржаваўтварэння — гарады, якія з'яўляліся рамеснымі, гандлёвымі, а затым адміністрацыйнымі і сакраль­ным! (рэлігійнымі) цэнтрамі.

Дзяржаваўтварэнне ва ўсходніх славян спалучалася з працэ-сам фарміравання феадальных адносін. У гэты час суіснавалі тры гаспадарчыя уклады: першабытнаабшчынны, рабаўла-дальніцкі ў форме патрыярхальнага рабства, раннефеадальны.

% Князь з дружынай. Малюнак з летапісу

У VI—VIII стст. ва ўсходніх славян узніклі тзрытарыяльна-палітычныя аб'яднанні — саюзы плямён. Па сваёй сутнасці яны былі пранароднасцямі, якія стаялі на розных узроўнях аб'яднання. Адначасова саюзы плямён былі пачатковымі дзяр-жаўнымі ўтварэннямі, або, як лічаць гісторыкі, прадзяржа-вамі. «Аповесць мінулых гадоў» называв іх «княжаннямі» з цэнтрамі: Кіеў — у пал ян, Ноўгарад — у ільменскіх славен,

Полацк — у крывічоў-палачан, Смаленск — у крывічоў, Чарні-гаў — у севяран і г. д.

Кансалідуючую ролю ў аб'яднанні ўсходніх славян у адзі-най дзяржаве адыграў знешні фактар. 3 паўднёвага ўсходу існавала пагроза ад азіяцкіх качэўнікаў, а з паўночнага захаду ў IX ст. актывізаваліся рабаўнічыя наезды варажскіх дружын.

Вызначце фактары дзяржаваўтварэння ва ўсходніх славян.

Праблема паходжання Кіеўскай Русі І назвы «Русы». Ус-

ходнія славяне варагамі называлі жыхароў Скандынавіі. Ва-ражскія гандляры праз Фінскі заліў, Ладажскае возера, мно-ства дробных рачулак і азёр, а таксама волакам выходзілі на Волгу і спускаліся да Каспійскага мора або па Заходняй Дзвіне і Дняпры выходзілі да Чорнага мора. Шлях з Балтыйскага мора ў Чорнае атрымаў назву шляху «з варагаў у грэкі». Дарэ-чы, Балтыйскае мора да XVIII ст. называлася Варажскім.

Факт. Назва «варагі» паходзщь ад старажытнаскан-дынаўскага «купцы». Таксамаіх называлінарманамі, дані, вікінгамі, руссю. Уваходзілі яны ў германскую групу індаеўрапейскай моўнай сям'і.

Варагі былі добрымі воінамі. Нават вядома, што з іх склада-лася асабістая гвардыя васілеўса (імператара Візантыі). Яны вызначаліся сваёй храбрасцю і подзвігамі.

Да сярэдзіны IX ст. варажскія князі (конунгі) бралі даніну з ільменскіх славен, чудзі, меры і крывічоў. У 862 г. нарманы былі выгнаны «за мора», магчыма, пасля спробы сілай падпа-радкаваць гэтыя плямёны. Але ў тым жа годзе ільменскія сла-вене, чудзь, весь і крывічы накіравалі сваіх паслоў да варагаў дзапрасілі іх да сябе княжыць. «I сабраліся трое братоў са сваімі родамі, і ўзялі з сабою ўсю русь, і прыйшлі да славян, і сеў старэйшы Рурык у Ноўгарадзе, а другі — Сінявус — у Бе-лавозеры, а трэці — Трувар — у Ізборску.. I ад тых варагаў празвалася „Руская зямля"», — пісаў летапісец у «Аповесці мінулых гадоў». На гэтым факце заснавана «нарманская тэо-рыя» паходжання Русі, якая ўзнікла ў XVIII ст.

4 3ак. 2134

Факт. У 1724 г. расійскі цар Пётр I выдаў указ а арганізацыі Пецярбургскай Акадэміі навук. Да пра­цы ў яе былі запрошаны цямецкія гісторыкі Готліб Баер і Герард Мілер, якія, прааналізаваўшы стара жытнарускія летапісы, прыйшлі да высновы пра в значальную ролю варагаў, гэта значыць германскіх плямён, у працэсе дзяржаваўтварэння ва ўсходніх сла­вян. Гэтая тэорыя не выклікала сумненняў у рускіх гісторыкаў (М. М. Карамзіна, В. В. Ключэўскаг М. М. Пакроўскага і інш.). Абапіраючыся на нарман скую тэорыю, у 1930-я гг. фашысцкія ідэолагі пачалі сцвярджаць пра перавагу «арыйскай нямецкай расы» над славянскімі народамі.

Прыхільнікі «нарманскай тэорыі» лічаць, што варагі ства-рылі Старажытнарускую дзяржаву, заснавалі ў ёй нарманскую княжацкую дынастыю і далі назву краіне. Слова «русь», на іх думку, паходзіць ад старажытнага шведскага дзеяслова, які азначаў «веславаць», «грэбці». Таксама «руссю» фіны назы­вал! шведаў. У гістарычных дакументах гэтае паняцце ўзы-ходзіць да значэння «княжацкая дружына».

Прыхільнікі «антынарманскай тэорыі», наадварот, адмаў-ляюць удзел варагаў у фарміраванні дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Само паняцце «русь» яны выводзяць ад назвы ракі Рось у зямлі палян каля Кіева.

Пункт гледжання. Па заданні расійскай імператрыцы Лізаветы Пятроўны М. В. Ламаносаў вывучаў ролю нар-манаў у расійскай гісторыі. Ён адмаўляў арганізуючую ролю скандынаваў у фарміраванні дзяржаўнасці ў сла­вян. 3 «русамі» расійскі вучоны атаясамліваў сарматаў-раксалан на поўдні Расіі. Ён лічыў, што Рурык родам з Прусіі, а Прусія — гэта «па-Русія». А раз русы — гэта славяне, то,адпаведна, прусы таксама з'яўляюцца прад-стаўнікамі славянскай этнічнай супольнасці.

Ці згодны вы з пазіцыяй М. В. Ламаносава? Выкажыце свае ўласныя адносіны да проблемы паходжання дзяржавы ва ўсходніх славян.

Болынасць сучасных гісторыкаў не адмаўляюць удзелу нар-манаў у стварэнні Старажытнарускай дзяржавы. Нават на тэ-рыторыі Беларусі археолагі знаходзяць уздоўж Заходняй Дзвіны і Дняпра скандынаўскія ўпрыгожанні, зброю, манеты і іншыя прадметы. 3 другога боку, нельга пераболынваць ролю нарманаў: яны толькі паскорылі дзяржаваўтваральніцкія пра-цэсы ва ўсходніх славян і хутка самі славянізаваліся.

Кіеўская Русь. Дзяржава ўсходніх славян склалася ў выні-ку аб'яднання двух вядучых цэнтраў: Наўгародскай Русі і Кіеў-скай Русі. У 882 г. пераемнік Рурыка князь Алег (879—912) здзейсніў паход з Ноўгарада ўніз па вод­ным шляху «з варагаў у грэкі». Пад вы-глядам купецкага каравана яго войска захапіла Кіеў. Алег назваў Кіеў «маці гарадам рускім» і зрабіў яго сталіцай Старажытнарускай дзяржавы.

Перад Алегам стаяла складаная зада­ча ўмацавання новай краіны. Дзеля яе вырашэння ён здзейсніў паходы ў землі драўлян (883 г.), севяран (884 г.), радзі-мічаў (885 г.). Алег заваяваў іх і абклаў насельніцтва данінай, тым самым выз-валіўшы гэтыя землі з-пад улады Ха-зарскага каганата.

Пераемнік Алега князь Ігар (912— 945) таксама ваяваў з Канстанцінопа-лем, пра што сведчаць паходы ў 941 і 944 гг. У іх удзельнічалі крывічы ідрыгавічы, а вось радзімічы, відаць, адкалоліся ад Кіева. Вярхоўная ўлада ў асобе вялікага князя кіеўскага выму-шана была пастаянна рабіць паходы з мэтай падпарадкавання і ўтрымання ў адзінай дзяржаве ўсходнеславянскіх плямён. Напрыклад, князь Святаслаў Ігаравіч (964—972) у 966 г. заваяваў вяцічаў, а ваявода князя Уладзіміра Святаславіча (980—1015) Воўчы Хвост у 984 г. разграміў радзімічаў на рацэ

А РЭ Л АХ,JДнгжс/йе ЗАВА/ЮЦКАя/ Л?/

Яраслаўль0 ^у-^ ^ I. ^ ^ Растоў v" \

" і' j"

( х ТуроўПр/„>.

Сіноп

Кіеўская Русь у X—XI стст.

Пяшчань. 3 таго часу з'явілася прымаўка: «Пяшчанцы воўча-га хваста бетаюць».

Кіеўская Русь, як і імперыя Карла Вялікага ў Заходняй Еўропе, была нетрывалай дзяржавай. Найболынай магутнасці яна дасягнула пры князю Яраславе Мудрым (1019—1054). Але ўжо ў пачатку XII ст. Русь начала паступова распадацца на асобныя ўдзелы.

Дакумент. «У лета 6545. Заснаваў Яраслаў горад вялікі, пры якім цяпер Залатыя вароты, заснаваў і царкву свя­той Сафіі, мітрапаліт і затым і царкву святой Багаро-дзіцы Дабравешчання на Залатых варотах, затым мана-стыр святога Георгія і святой Ірыны... Любіў Яраслаў царкоўныя уставы, папоў надта мілаваў... і да кніг вы-казваў стараннасць, часта чытаўшы іх і ўночы і ўдзень. I сабраў кнігапісцаў мноства, што тлумачылі з грэча-скай на славянскую мову...»

3 «Аповесці мінулых гадоў»

Чаму Яраслава Уладзіміравіча называлі

Мудрым?

Такім чынам, у X—XIII стст. у княствах Кіеўскай Русі пра­вша дынастыя Рурыкавічаў (гл. схему 6).

у канцы княжання Яраслава Мудрага(1054 г.)

Граніца Кіеўскай Русі ў 1054 г.

о