- •Пераход да класавага грамадства
- •Рабаўладальніцкі лад
- •§ 1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі
- •I V абшчына "
- •§ 2. Пачатак этнічнай гісторыі ў эпоху бронзы
- •§ 3. Насельніцтва беларускіх зямель у жалезным веку
- •§ 4. Духоўная і матэрыяльная культура старажытнага насельніцтва Беларусі
- •§ 5. Беларускія землі ў складзе Кіеўскай Русі
- •Пытанні і заданні
- •§ 6. Княствы на тэрыторыі Беларусі ў IX — першай палове XII ст.
- •Прозвішча князя і гады кіравання
- •Усяслаў Ізяславіч, 1001—1003
- •Брачыслаў іЗяславіч, 1003-1044
- •Пытанні і задавні
- •§ 7. Феадальная раздробленасць на Беларусі. Знешнепалітычная пагроза ў канцы XII — першай палове XIII ст.
- •§ 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX—XIII стст.
- •Візантыя:
- •§ 9. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства
- •Пытанні і заданні
- •§ 10. Фальклор і пісьменства
- •Пытанні і заданні
- •§11. Архітэктура, жывапіс, прикладное мастацтва
- •Пытанні і заданні
- •Паўтарэнне і абагульненне да раздзела I
- •§ 12. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага
- •I Клецк СлУЧк
- •1Гтжўскае
- •§ 13. Федэратыўны характар і ўсходнеславянскі этнічны фундамент вкл
- •Пытанні і заданні
- •§ 14. Знешнепалітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў XIV — першай палове XVI ст.
- •Пытанні і заданні
- •§ 15. Центральный і мясцовыя органы дзяржаўнай улады Вялікага княства Літоўскага
- •5 "1 УУподзшір %
- •§ 16. Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •§ 17. Палітычны лад Рэчы Паспалітай і яго крызіс
- •Пытанні і заданні
- •§ 18. Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у XVII ст.
- •Пытанні і заданні
- •§ 19. Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у XVIII ст.
- •§ 20. Тэндэнцыі эканамічнага развіцця Вялікага княства Літоўскага ў XIV — першай палове XVII ст.
- •Польшча:
- •Пытанні і заданні
- •§21. Эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVII — XVIII ст. Эканамічны заняпад у другой палове XVII — пачатку
- •9 Лічбамі пазначаны: 1 — Курляндскае і Земгальскае герцагства (васал Рэчы Паспалітай); 2 — Інфлянцкае ваявод-ства (сумеснае ўладанне вкл і Каралеўства Польскага)
- •§ 22. Сацыяльныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай
- •§ 23. Царква на Беларусі ў XIV—XVI стст.
- •Пытанні і заданні
- •§ 24. Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім
- •§ 25. Берасцейская царкоўная унія
- •Пытанні і заданні
- •§ 26. Фарміраванне беларускай народнасці
- •Пытанні і заданні
- •§ 27. Матэрыяльная і духоўная культура беларусаў у XIV—XVIII стст.
- •3 Дапамогай дадатковай літаратуры дайце характарыстыку хатнім
- •§ 28. Этнічныя меншасці ў Вялікім княстве Літоўскім
- •Пытанні і заданні
- •§ 29. Эпоха Адраджэння на Беларусі
- •Пытанні і заданні
- •§ 30. Культура беларускіх зямель у другой палове XVI — XVIII ст.
- •П ытанні і заданні
- •§31. Эпоха Асветніцтва і Беларусь
- •Пытанні і заданні
- •Паўтарэнне і абатульненне да раздзела II
- •Асноўныя кірункі ўнутранай і знешняй палітыкі Сярэдзіна 1230-хгг-1263г.
- •Ад рымскай знаці (версія ў летапісах XVI ст.);
- •З балцкіх князёў;
- •Са славянскіх (бела-рускіх) зямель (м. I. Ер-маловіч)
- •3 Саксонскай дынастыі Вецінаў /
- •Са старажытнага польскага шляхецкага роду
- •Аўгуст III, адначасова кароль польскі
- •3 Магнацкага Панятоўскі
паташ,
смала, дзегаць, каноплі,
лен,
пянька, мед, шчацінне,
воск,
сала
папера,
цвікі,
косы,
сярпы, галантарэі
Расія:
абутак,
рукавіцы, грэбні.ніткіПольшча:
Факт. Цэхі падзяляліся на спецыялізаваныя (рамеснікі адной прафесіі), аб'яднаныя (дзве і болын блізкія пра-фесіі), мяшаныя (розныя прафесіі). Рамеснікі, якія не ўваходзілі ў цэх, называліся партачамі.
У XIV — першай палове XVII ст. яшчэ не склаўся адзіны ўнутраны рынак. Натуральная гаспадарка затрымлівала развіццё эканамічнай спецыялізацыі рэгіёнаў. Да таго ж сва-вольства магнатаў і шматлікія грашовыя і натуральныя мыт-ныя зборы перашкаджалі гандлёвай дзейнасці.
Паўнапраўнымі членамі цэхаў былі майстры. Ім падпарадкоўваліся падмайстры, чаляднікі і вучні.
Асаблівасцю гарадоў былі таргі. У буйных гарадах яны збіраліся два разы ў ты-дзень, а ў сярэдніх гарадах і мястэчках -Щ адзін раз у месяц. Гандаль ажыццяўлялі купцы. Купцом лічыўся чалавек, які ездзіў гандляваць болей чым за 10 вёрст ад гора-да. Паміж вёскамі, мястэчкамі і гарадамі склаліся шляхі зносін — гасцінцы, якія звязвалі рынкі ўсяго Вялікага княства Літоўскага. Гісторыкі падлічылі да 20 ганд-лёвых шляхоў на тэрыторыі Беларусь
Знешнім гандлем займаліся вярхі ку-пецтва, якіх называлі гасцямі. Яны пв
О
Пытанні і заданні
Дакажыце, што эканоміка ВКЛ насіла аграрии характар.
Якія феадальныя павіннасці выконвалі сяляне Беларусі ў XIV— XVII стст.?
Ахарактарызуйце вал очную памеру паводле плана (прычыны, сутнасць, вынікі, значэнне).
Што сабой уяўлялі гарады Беларусі ў XIV—XVII стст^/
Як развіваўся гандаль у Беларусі?
Прыгоннае права ў ВКЛ канчаткова аформілася ў 1588 г. Ці было гэта звязана з узмацненнем феадалізму?
Параўнайце асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця ВКЛ і Заходняй Еўропы.ў XIV — першай палове XVII ст.
Дайце азначэнні паняццяў: дым, дзякла, мезлева, прыгоннае права, валока, юрыдыка, цэх, партачы, гасцінцы.
§21. Эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVII — XVIII ст. Эканамічны заняпад у другой палове XVII — пачатку
XVIII ст. Шматлікія войны, якія навалай прайшлі праз тэрыто-рыю Беларусі, прынеслі вялізныя разбурэнні і знішчылі знач-ную частку насельніцтва. Калі ў 1650 г. у Беларусі жыло каля 2,9 млн чалавек, то ў 1673 г. — толькі 1,4 млн. Да 1700 г. колькасць жыхароў Беларусі павялічылася да 2,2 млн чалавек, але Паўночная вайна 1700—1721 гг. знізіла колькасць насельніцтва да 1,5 млн. Дэмаграфічнаму спаду таксама са-дзейнічалі неўраджаі, эпідэміі, голад.
Гістарычны дакумент. «Зноў голад, маравая пошасць, пажары! Адных езуітаў [вясна 1708 г.] загінула 117 чалавек. Падлічваюць да 34 000 загінуўшых жыхароў [Вільня]. Людзі елі сабак, катоў, мышэй. У ваколіцах злоўлена 8 чалавек, якія, забіўшы сваіх жонак, з'елі трупы, а потым нападалі на падарожных, забівалі і па-жыралі».
3 «Жывапіснай Расіі» А Кіркора
Ваенныя дзеянні і змяншэнне колькасці насельніцтва пры-вялі да павелічэння пусташаў, або неапрацаванай зямлі. Толькі ў Крычаўскім старостве ў 1712 г. з 279 валок пуставала 204. Падобнае становішча назіралася паўсюдна.
Працэс аднаўлення сельскай гаспадаркі ішоў павольна. Па-ранейшаму пераважала фальваркова-паншчынная сістэма. Яна дамінавала там, дзе насельніцтва было менш закранута сты-хійнымі бедствамі і ў сваёй большасці засталося на месцы. Гэта было характэрна для заходняй і цэнтральнай частак Беларусі, бо адтуль вялі зручныя гандлёвыя шляхі на еўрапейскія рынкі.
На ўсходзе Беларусі, дзе разбурэнні ад войнаў былі больш істотныя і не хапала рабочых рук, феадалы пераводзілі сялян на грашовы чынш. Гэта давала селяніну большую гаспадарчую самастойнасць і прываблівала новых пасяленцаў на неапраца-ваныя землі. Ачыншванне пачалося з каралеўскіх эканомій, азатым распаўсюдзілася на староствы, царкоўныя і прыват-ныя ўладанні. Аднак гэты працэс меў часовы характар. 3 паступовым аднаўленнем сельскай гаспадаркі феадалы зноў пе-раводзілі сялян на паншчыну.
Вялікая колькасць пусташаў прывяла да нераўнамернага забеспячэння ёю сялянскіх гаспадарак. Феадалы ў часы ваен-ных разбурэнняў давалі сялянам шмат прыёмнай зямлі. У гады стабілізацыі доля яе змяншалася. У сярэдзіне XVIII ст. на ўсходзе Беларусі на адзін дым прыходзіла-ся адна валока зямлі, а ў заходніх і цэнт-ральных раёнах — 0,5—0,6 валокі.
У вельмі цяжкім становішчы знаходзі- ліся гарады і мястэчкі. Каралі Рэчы Па- спалітай у другой палове XVII ст. выму- шаны былі вызваліць Магілёў, Оршу, Ба- рысаў, Ашмяны, Віцебск, Гародню, Полацк (усяго 22 гарады) ад выплаты па- даткаў у дзяржаўную казну. Таксама па- шырыліся перасяленні рамеснікаў у сель- # Герб Гародні. скую мясцовасць. XVI ст.
Прааналізуйце наступныя табліцы і дакажыце фактамі працэс эканамічнага заняпаду і дэмаграфічнага крызісу на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XVII ст.
Факт. Будаўніцтва Агінскага канала праводзілася па ініцыятыве і на сродкі Міхала Казіміра Агінскага з мэтай стварэння зручнага шляху для сплаву збожжа з Беларусі ў балтыйскія парты.
Шт
Назавіце прычыны будаўніцтва гасцінцаў і каналаў у другой палове XVIII ст.
Аднаўленне гаспадаркі ў другой палове XVIII ст. Спы-ненне ваенных дзеянняў станоўча паўплывала на эканамічнае развіццё Рэчы Паспалітай. Пэўныя захады для развіцця гаспа-даркі і гандлю ажыццявіў урад Станіслава Аўгуста Панятоў-скага. У 1764 г. была ўведзена адзіная мытная пошліна, што сведчыла пра пачатак правядзення палітыкі меркантылізму. Яе сутнасць заключаецца ў перавазе вывазу тавараў з краіны над прывозам і накапленні грашовых капіталаў. 3 1766 г. у Рэчы Паспалітай распаўсюджваліся адзіныя меры вагі, аб'ёму, даўжыні, абмяжоўваўся даўгавы працэнт.
Асаблівая ўвага надавалася паляпшэнню шляхоў зносін. Былі пабудаваны новыя сухапутныя тракты (гасцінцы): пінска-слонімскі і пінска-валынскі. Ачышчаліся руслы рэк, будаваліся маеты, прычалы. У 1781—1784 гг. ішло будаўніц-тва канала, які звязаў Прыпяць з Заходнім Бугам. А ў 1783 г. пачаў дзейнічаць Агінскі канал, што злучыў басейны рэк Немана і Дняпра.
У другой палове XVIII ст. паступова аднаўлялася сельская гаспадарка. Сведчаннем гэтага стаў рост ураджайнасці, пашырэнне плошчы ворных зямель, павелічэнне колькасці вяскова-га насельніцтва. Феадалы зноў сталі на шлях пашырэння плошчы панскай ворнай зямлі, аднаўлення старых і стварэння новых фальваркаў. Удасканаленне агратэхнікі садзейнічала росту ўраджайнасці ў сярэднім да сам-3. Феадалы паступова ўцягваліся ў рыначныя адносіны.
3 другога боку, развіццё таварна-грашовых адносін супра-ваджалася ўзмацненнем эксплуатацыі сялян. Значна выраслі феадальныя павіннасці. Напрыклад, паншчына павялічылася на 1/3 у параўнанні з сярэдзінай XVIII ст. і склала 10—16 дзён (мужчынскіх і жаночых) у тыдзень з цяглай валокі. Гэта пры-водзіла да збяднення сялян і масавага жабрацтва.
У другой палове XVIII ст. пачаўся працэс сацыялънага рас-слаення ў вёсцы. Каля 10 % сялян засталіся без зямлі, таму пачалі працаваць па найме ў вясковых багацеяў. Апошнія арандавалі млыны, цагельныя заводы і іншыя прадпрыемствы ў феадалаў. Менавіта яны склалі аснову будучай сельскай буржуазіі.
Аднаўленне сельскай гаспадаркі, з'яўленне новых шляхоў зносін і дэма-графічны рост (колькасць насельніц-тва павялічылася з 1,5 млн чалавек у 1717 г. да 3,6 млн у 1791 г.)паспрыялі эканамічнаму ўздыму гарадоў. У канцы XVIII ст. на тэрыторыі сучаснай Бела-русі было 39 гарадоў і каля 350 мястэ-чак. Агульная колькасць іх жыхароў складала каля 250 тыс. чалавек. Буйным! гарадамі з'яўляліся Віцебск, Га-родня, Магілёў, Менск. У другой палове
Буйныя мануфактуры
*"[ шаўковых паясоў
Ш% металурпчныя 4 шкляныя фаянсавыя
суконныя і палатняныя