Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

§ 23. Царква на Беларусі ў XIV—XVI стст.

Роля праваслаўнай царквы ў феадальным грамадстве ВКЛ. 3 X ст. на тэрыторыі Беларусі адбывалася станаўленне хрысціянскай цывілізацыі. Царква з'яўлялася вядучай ідэала-гічнай сілай феадальнага грамадства. Яна фарміравала ў лю­дзей хрысціянскае светаўспрыманне, рэгламентавала жыццё чалавека. Асаблівасць геапалітычнага становішча Беларусі заключалася ў тым, што яна знаходзілася ў зоне сутыкнення інтарэсаў каталіцкай і праваслаўнай канфесій.

Дамінуючае становішча ў Вялікім княстве Літоўскім на працягу XIII—XVI стст. займала праваслаўная царква. Вер-насць ёй захоўвала болынасць «рускіх» княжацкіх і шляхецкіх родаў. На ўсходзе краіны (Магілёў, Мсціслаў, Орша) да XVII ст. не было ніводнага касцёла.

3 моманту свайго ўтварэння Вялікае княства Літоўскае ўяў-ляла сабой краіну, у якой язычніцтва Літвы спалучалася з пра-васлаўем на ўсходнеславянскай тэрыторыі Беларусі. Міндоўг,: каб замацаваць становішча дзяржаўнага лідэра, выка рыстоўваў рэлігійны фактар у палітычных мэтах. Яго пераход] у праваслаўную веру (1246 г.), затым у каталіцкую (1250 г.) і вяртанне назад у язычніцтва (1261 г.) з'яўляліся тактычнымі палітычнымі крокамі. А вось сын Міндоўга Войшалк быў поў-насцю адданы праваслаўю. Яго вера, як сведчаць летапісы^ уяўляла сабой парыў душы. Ён хацеў ахрысціць язычніцкую Літву паводле праваслаўнага абраду і нават у 1265 г. запрасіў святароў з Пскова. Але там князем зацвердзіўся былы налынчанскі князь Даўмонт — забойца Міндоўга. Таму гэтая задума не была рэалізавана.

Рэлігійны дуалізм у ВКЛ захоўваўся да канца XIV ст. Языч-ніцтва Літвы і Жамойці слаба уплывала на ўнутраную палітыку дзяржавы. Наадварот, першыя літоўскія князі апекаваліся пра-васлаўнай царквой. Яны разумелі, што яе падтрымка дапаможа ім аб'яднаць вакол Вільні ўсходнеславянскія землі. Вялікія князі літоўскія спрабавалі стварыць асобную ад Кіева мітрапо-лію або прызначыць кіеўскім мітрапалітам свайго стаўленіка. j

Факт. Вялікі князь літоўскі Гедзімін (1316—1341) умела балансаваў паміж праваслаўем і катал іцызмам. У пасланні да папы рымскага Іаана XXII ён абяцаў ахрысціць Літву паводле каталіцкага абраду, але пры ўмове, што Рым спыніць набегі крыжакоў на ВКЛ. У 1324 г. у Вільню прыбыло папскае пасольства, але супраць яго выступіла язычніцкая літоўская знаць і праваслаўнае насельніцтва.

Як вы думаеце, чаму так адбылося?

У 1458 г. адбылося канчатковае адасабленне праваслаўнай царквы ў ВКЛ ад агульнарускай мітраполіі з цэнтрам у Маск-ве. Першымі мітрапалітамі ў ВКЛ былі грэкі або балгары, а за­тым ураджэнцы Вялікага княства. Праваслаўная царква ў ВКЛ падзялялася на епархіі, а апошнія — на прыходы. Агульныя звесткі пра колькасць праваслаўных цэркваў у краіне ў пісьмо-вых крыніцах адсутнічаюць. Вядома, што ў сярэдзіне XVI ст. у Вільні было 17 цэркваў, у Пінску — 14, у Новагародку — 10, у Берасці і Полацку — па 9, у Гародні і Слоніме — па 6, а ў Ма-гілёве, Клецку і Слуцку — па 5. На тэрыторыі Беларусі дзей-нічалі і манастыры. Усяго іх налічвалася каля 40.

Успенскі сабор Жыровіцкага Успенскага манастыра

Роля праваслаўнай царквы ў жыцці тагачаснага грамад­ства была вялікай. Архіепіскапы ўваходзілі ў савет полацкага князя, прысутнічалі на з'ездах мясцовай знаці, падпісвалі да-гаворы з іншымі княствамі. Святары на месцах рэгулявалі сямейна-бытавое жыццё і вяршылі суд за справы, звязаныя зпарушэннем царкоўных канонаў (незаконныя шлюбы, рас-пуста, святатацтва, ерасі).

Праваслаўная царква садзейнічала развіццю культуры ў бе-ларускім грамадстве. Яна пашырала кніжную справу і пісьмен-насць сярод насельніцтва, развівала адукацыю, мастацтва, му­зыку! г, д.

Але вялікія князі літоўскія не здолелі прыцягнуць на свой бок праваслаўную царкву, таму што да Ягайлы, які прыняў каталіцтва, яны заставаліся язычнікамі.

Пункт гледжання. Густынскі леталіс і Хроніка Быхаўца сцвярджаюць, што вялікі князь Альгерд (1345—1377) прыняў праваслаўную веру пры шлюбе з віцебскай кня-зёўнай Марыяй Яраслаўнай. «Пасланне» Спірыдона-Савы апавядае пра хрышчэнне Альгерда перад смерцю: другая жонка Ульяна Аляксандраўна Цвярская паклі-кала архімандрыта Давыда, які прыняў князя ў права^ слаўе. Але пахаваны Альгерд быў паводле язычніцкага абраду..

Становішча праваслаўнай царквы пагоршылася ў XVrj XVI стст. у сувязі з распаўсюджваннем каталіцызму ў ВКЛ іўтварэннем уніяцкай царквы (1596 г.). Калі каталіцкая кан-фесія ў той час існавала за кошт дзяржаўнай падтрымкі, то| праваслаўная — за кошт ахвяраванняў прыхаджан. Права-слаўная царква захоўвала свой традыцыйны характар: не ўспрымала перамен, якія адбываліся ў свеце, не прапаноўвала адукацыю прадстаўнікам шляхецкага саслоўя. Царкоўнасла-вянская мова пропаведзяў станавілася незразумелай для боль-шасці вернікаў. Усё гэта прывяло да крызісу царквы.

Рымска-каталіцкая царква- Да Крэўскай уніі 1385 г. рым-ска-каталіцкая царква не мела шырокага ўплыву ў ВКЛ. Гэта-му перашкаджала барацьба з крыжакамі і іх саюзнікамі, а так­сама значная доля праваслаўнага насельніцтва ў краіне.

вIФaкт. Каталіцкая царква да 1387 г. не мела ў ВКЛ тэрытарыяльнай арганізацыі і была прадстаўлена місіянерамі і манахамі. У 1320-я гг. францысканцы і дамініканцы мелі ў Вільні і Новагародку па адным кляштары (манастыры).

Падпісанне Ягайлам дынастычнай Крэўскай унп прывяло да хрышчэння язьгчніцкай Літвы ў каталіцызм. 17 лютага 1387 г. было заснавана Віленскае біскупства, якое падзялялася на 7 па-рафій (прыходаў). А Вітаўт у 1417 г. дазволіў заснаваць Жамойц-кае біскупства. Паступова колькасць парафій павялічылася.

Рымска-каталіцкая царква карысталася падтрымкай вя-лікіх князёў літоўскіх і мясцовай літоўскай знаці. Яна атрым-лівала вялікія зямельныя падараванні і грашовыя ахвяраванні. Ксяндзы ў парафіях вялі метрычныя запісы, здзяйснялі па-ломніцтвы, стваралі шпіталі, пачатковыя школы, бібліятэкі.

ф Ішкалдскі Троіцкі касцёл

Галоўную ролю ў пашырэнні каталіцызму адыгралі мана-скія ордэны. 3 канца XIV да канца XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі кляштары 27 ордэнаў (19 мужчынскіх і 8 жаночых). Наибольшая колькасць манахаў была ў жаб-рацкіх ордэнах — аўгусцінцаў, бернардзінцаў, дамініканцаў, кармелітаў, францысканцаў.

ф Касцёл святой Ганны ў Вільні

Рымска-каталіцкая царква прынесла на Беларусь заходне-еўрапейскую культуру, спрыяла развіццю адукацыйных уста-ноў, кнігадрукавання, пашырэнню стылю барока ў архітэкту-ры і мастацтве.

О