Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

§ 1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі

Перыядызацыя першабытнага грамадства. Працэс вы-лучэння чалавека з жывёльнага свету пачаўся больш за 2 млн гадоў назад. Таму вельмі складана ўявіць пачатак сусветнай гісторыі, бо першыя людзі пакінулі нам няшмат прыкмет сва­ей дзейнасці. Вывучэннем старажытнай гісторыі чалавецтва займаюцца вучоныя розных спецыяльнасцей: археолагі, эт­нографы, лінгвісты і інш. Асаблівых поспехаў дасягнула apxea-логія, прадстаўнікі якой распрацавалі перыядызацыю гісторыі першабытнага грамадства.

Старажытную гісторыю яны падзяляюць на вялікія перыя-ды («вякі») у залежнасці ад галоўнага матэрыялу, з якога вы-рабляліся прылады працы. Тэрмін «век» выкарыстоўваецца ўмоўна і ахоплівае падчас сотні тысяч гадоў. Спачатку чалавек рабіў прылады з каменю (крэменю), затым з медзі, бронзы, жалеза. Першабытны чалавек толькі асвойваў свет, доўга на-запашваў вопыт, і таму самыя раннія перыяды развіцця чала­вецтва вельмі працяглыя.

Першабытная эпоха падзяляецца на каменны (2,5 млн гадоў назад — канец 3-га тысячагоддзя да н. э.), бронзавы (канец 3-га тысячагоддзя да н. э. — да VII ст. да н. э.) і жалезны (VII ст. да н. э. — VIII ст. н. э.) вякі. Каменны век у сваю чаргу складаец-ца з палеаліту (старажытнакаменнага веку), мезаліту (сярэд-няга каменнага веку), неаліту (новага каменнага веку). Не мае цэласнасці і палеаліт, які падзяляецца на ніжні (ранні) (2,5 млн — 100 тыс. гадоў назад), сярэдні (100—35 тыс. гадоў назад), верхні (позні) (35—10 тыс. гадоў назад).

Пункт гледжання. У гісторыі народаў Старажытнага Ус-ходу і Міжземнамор'я археолагі вызначаюць энеаліт меднакаменны век. Але на тэрыторыі Беларусі з-за ад-сутнасці меднарудных радовішчаў ён не вылучаецца. Некаторыя археолагі адносяць да энеаліту культуры шарападобных амфар і лейкападобных кубкаў.

Засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі ў палеаліце і мезаліце. Вылучэнне чалавека з вышэйшай пароды малпаў пачалося на абшарах Усходняй Афрыкі. Менавіта там архео-лагі знайшлі самыя старажытныя выкапнёвыя рэшткі прод-каў чалавека. Іх аналіз дазволіў прасачыць паслядоўныя ста-дыі біялагічнай эвалюцыі сучасных людзей (табліца «Стадыі біялагічнай эвалюцыі продкаў чалавека»).

Тып продкаў чалавека

Перыяд існавання

Асаблівасці фізічнага і псіхічнага складу

Аўстралапітэкі

5—1,5 млн гадоў назад

Прамахаджэнне

Архантрапы

2,5 млн — 100 тыс. гадоў назад

«Чалавек умелы»; нечленараздзельная мова

Палеантрапы (выкапнёвыя людзі)

100—35 тыс. гадоў назад

Прымітыўныя ідэалагічныя ўяўленні; культурныя адметнасці

вПрасачыце асноўныя этапы фарміравання продкаў «чалавека разумнага». 3 дапамогай дадатковай літаратуры знайдзіце тлумачэнне паняццяў:

аўстралапітэкі, архантрапы, палеантрапы.

Прадстаўнікамі палеантрапаў з'яўляліся неандэртальцы, якія праніклі на тэрыторыю Беларусі ў эпоху сярэдняга палеа-літу каля 100 тыс. гадоў назад.

Факт. Назва «неандэрталец» па-ходзіць ад даліны ракі Неандэр уГерманіі. У 1856 г. там упершыню былі знойдзены рэшткі шкілета гэ-тага продка чалавека. Археолагі па­дзяляюць неандэртальцаў на ранніх іпозніх. Цікава, што раннія неан­дэртальцы мелі большае падабенства да сучасных людзей, чым познія.

Каля вёсак Абідавічы Быхаўскага, Свяці-лавічы Веткаўскага раёнаў археолагі знайшлі

■L'-Y

Першыя людзі на тэрыторыі Беларусі

Щш0

некалькі прымітыўных крамянёвых прылад, якія сведчаць аб спарадычным (непастаянным) знаходжанні неандэртальцаў на Беларусь Але доўгачасовых паселішчаў не выяўлена, што было звязана з суровымі кліматычнымі ўмовамі таго часу.

Са Скандынавіі на Еўропу насоўваўся ледавік. Таўшчыню ледзянога панцыра нам цяжка ўявіць — яна была болын за 1000 метраў. Халодны клімат пагражаў катастрофай перша-бытным людзям. Але чалавек прыстасаваўся да цяжкасцей ледавіковай эпохі. Гэта было звязана найперш са зменамі ў развіцці першабытнага грамадства. Прыкладна 40—35 тыс. гадоў назад у Еўропе з'явіўся чалавек сучаснага тыпу, або кра-маньёнец.

ОФакт. Назва «краманьёнец» паходзіць ад пячоры Кро-Маньён (Францыя). Там у 1868 г. археолаг Э. Лартэ знайшоў чалавечыя шкілеты і крамянёвыя прылады працы. 3 самага пачатку свайго існавання краманьён-цы падзяляліся на расы, а ад сучасных людзей адроз-ніваліся толькі болып масіўным шкілетам.

Краманьёнцы пакінулі нам 2 сусвет-на вядомыя археалагічныя стаянкі: каля вёсак Юравічы Калінкавіцкага і Бердыж Чачэрскага раёнаў. Датуюцца яны з дапамогай радыевугляроднага ме-таду 26 тыс. гадоў назад і 23 тыс. гадоў назад.

Археалагічныя знаходкі сведчаць, што ва ўмовах бязлеснага ландшафту краманьёнцы займаліся калектыўным • Краманьёнец паляваннем на мамантаў, дзікіх коней,

першабытных быкоў і іншых жывёл. Паляванне давала не толькі ежу, але і паліва, і будаўнічы матэрыял для жытлаў, і прылады працы, і адзенне, і нават тлушчавыя свечкі. Таксама людзі займаліся збіральніцтвам. Пры дапамозе палак і вост­рых камянёў яны выкопвалі ядомыя карані і клубні.

ОФакт. Слова «мамант» паходзіць з фінскай мовы і азна-чае «земляны крот», паколькі рэшткі гэтай жывёлы звычайна тырчалі з зямлі. Вага дарослага маманта дасягала 6 т, а рост — 3,5 м. Іклы-біўні раслі на пра-цягу ўсяго жыцця і даходзілі да 4,5 м. Гэта высачэз-ная «гара мяса» была пакрыта доўгай і густой рыжа-бурай поўсцю.

Найважнейшым адкрыццём стаў агонь. Здабыванне агню канчаткова ўзвысіла чалавека над жывёльным светам. Агонь грэў, адганяў драпежнікаў, дапамагаў паляваць, на ім затым гатавалі ежу.

Каля 10 тыс. гадоў назад закончылася апошняе зледзянен-не. Клімат яшчэ заставаўся халодным, але расліннасць пачала набываць лясны характар. Адпаведна зніклі такія палеалітыч­

ныя жывёлы, як маманты і валасатыя насарогі. На змену ім з'явіліся паўночныя алені, а следам за імі прыйшлі плямёны паляўнічых.

Для сваіх стаянак гэтыя людзі выбіралі высокія сухія мес-цы па берагах рэк. Але заставаліся на іх нядоўга і мігрыравалі ўслед за статкавымі жывёламі па ўсёй тэрыторыі сучаснай Бе-ларусі, за выключэннем Падзвіння. Карысталіся паляўнічыя на паўночных аленяў крамянёвымі наканечнікамі, разцамі, скрабкамі, мелі нават разнастайныя пласціначныя нажы і пры-мітыўныя сякеры.

Ішло паступовае пацяпленне клімату, і ў эпоху мезаліту (9—5-е тысячагоддзі да н. э.) ён наблізіўся да сучаснага. Рэль-еф мясцовасці прыняў сённяшні выгляд, а тундравая рас-ліннасць змянілася раслінным і жывёльным светам сучаснай нам лясной зоны.

Менавіта ў сярэднім каменным веку склалася сетка рэк іазёр. З'явілася шмат рыбы і вадаплаўнай птушкі. Болынае месца ў жыцці чалавека пачало займаць рыбалоўства. 3 дапа-могай цёслаў людзі навучыліся выдзёўбваць з цэльнага дрэва чаўны. А для палявання вынайшлі першы механізм у гісторыі чалавецтва — лук са стрэламі. Ён дазваляў забіваць дробную дзічыну на значнай адлегласці, а такое паляванне не патраба-вала абавязковага ўдзелу ўсяго племені. Жыць паляваннем на дзічыну і лоўляй рыбы маглі ўжо невялікія калектывы лю-дзей. Новы лад жыцця садзейнічаў удасканаленню каменных прылад працы. Цяпер людзі навучыліся ўкладваць крамянё­выя адшчэпы ў драўляную ці касцяную аправу, што значна палепшыла якасць зброі.

Археолагі знайшлі болын за 120 мезалітычных стаянак, што сведчыць пра складванне першага пастаяннага — аўта-хтоннага — насельніцтва на тэрыторыі Беларусь

Характэрнай асаблівасцю палеаліту і мезаліту было тое, што чалавек у гэты перыяд толькі браў у прыроды ўсё ў гато-вым выглядзе — прысвойваў: забіваў звяроў, лавіў рыбу, збіраў ядомыя расліны. Такая форма гаспадарання называецца пры-свойвальнай.

«Неалітычная рэвалюцыя» на тэрыторыі Беларусі. У но­вым каменным веку (4-е тысячагоддзе — канец 3-га тысяча-годдзя да н. э.) назіраюцца карэнныя змены ў развіцці гаспа-даркі першабытных людзей, іх матэрыяльнай і духоўнай куль­туры. Спрыялі ім і кліматычныя ўмовы. У раннім неаліце тэмпература паветра была на 1,5—2 °С вышэйшай за сучас-ную. Цяпло і вільгаць выклікалі буйнае развіццё расліннасці і жывёльнага свету. На Беларусі пераважалі яловыя, шырака-ліста-хваёвыя, дубовыя і грабавыя лясы. У іх вадзіліся высака-родныя алені, туры, зубры, ласі, дзікі, мядзведзі і іншыя жы­вёлы. Чалавечая дзейнасць паклала пачатак эрозіі прыроды, гэта значыць штучнаму яе пагаршэнню.

Пахаладанне клімату ў канцы неаліту і змяншэнне при­родных рэсурсаў выклікалі недахоп ежы. Людзі пачалі шу-каць альтэрнатыву прысвойвальнай гаспадарцы. На змену ёй прыйшлі вытворчыя формы гаспадарання — жывёлагадоўля і земляробства.

Жывёлагадоўля ўзнікла з палявання. Разводзілі кароў, коз, свіней, авечак. Што датычыцца коней, то яны зрабіліся свойскімі пазней.

Але сапраўдны пераварот у гісторыі чалавецтва здзейсніла земляробства. Зарадзілася яно на Блізкім Усходзе каля 8—7-га тысячагоддзяў да н. э. і ў канцы неаліту дасягнула тэрыторыі Беларусь Амаль на кожнай археалагічнай стаянцы поўдня краіны знойдзены крамянёвыя сярпы і масіўныя жніўныя нажы. Старажытнымі зерневымі культурамі былі ячмень, пша-ніца, проса.

Апрацоўка зямлі ў поймах рэк ажыццяўлялася з дапамо-гай матык. Але паралельна развівалася болып прагрэсіўнае на

той час падсечна-агнявое, або ляднае, земляробства. Лясы па-чал! высякаць і выпальваць, расчышчаючы месца пад сапраўд-ныя палі.

Ахарактарызуйце і параўнайце гэтыя дзве земляробчыя сістэмы.

3 неабходнасцю высечкі лясоў значна палепшыліся крамя-нёвыя прылады працы, найперш сякеры. Да таго ж крэмень з'яўляўся выдатным сродкам абмену. Высакаякасныя прыла­ды можна было вырабіць толькі з крэменю, які захоўваўся ўтоўшчы крэйды. Таму здабывалі яго, як правіла, шахтавым спосабам. Старажытныя шахты выяўлены каля пасёлка Крас-насельскі Ваўкавыскага раёна. Пачаўся прымітыўны абмен крэменем з іншымі плямёнамі.

На думку большасці даследчыкаў, перыяд неаліту на Бела-русі пачаўся са з'яўлення керамічнага глінянага посуду. Яго ляпілі ўручную з шырокіх гліняных стужак і абпальвалі на вогнішчы. Пераважалі яйкападобныя гаршкі з завостраным донцам. Пасудзіны ўпрыгожваліся арнаментамі з насечак, на-колаў, рысак, адбіткаў шнура.

Рэканструкцыя Краснасельскіх крэменездабыўных шахтаў

Як вы думаеце, чаму неалітычныя людзі арнаментавалі гліняны посуд?

Арнаментацыя глінянага посуду з'яўляецца адной з галоў-ных прыкмет археалагічных культур. Пад гэтым тэрмінам разумеецца сукупнасць археалагічных помнікаў, якія нале-жаць да адной тэрыторыі і эпохі, маюць агульныя асаблівасці ў прыладах працы, выглядзе жытлаў, пахавальным абрадзе.

Пункт гледжання. У перыяд неаліту на тэрыторыі Бела-русі вылучаюцца 4 асноўныя археалагічныя культуры: верхнедняпроўская (Верхняе Падняпроўе) з грабеньча-та-ямачнай керамікай, днепра-данецкая (сярэдняя Бе­ларусь і басейн ракі Прыпяць) з грабеньчата-накольча-тай керамікай, нёманская (басейн ракі Нёман) з керамі-кай, арнаментаванай наколкамі і насечкамі, нарвенская (крайняя поўнач Беларусі) з порыстай керамікай.

У неаліце быў здзейснены пераход ад прысвойвальных да вытворчых формаў гаспадаркі. Жыццё людзей цяпер менш за­лежала ад прыроды, а ў болынай ступені — ад іх уласнай працы.

Старажытнае грамадства ў каменным веку. Гістарыч-ная перыядызацыя першабытнага ладу сведчыць пра паступо-вую эвалюцыю грамадства на тэрыторыі Беларусь

Самай прымітыўнай і архаічнай формай арганізацыі жыц-ця першабытных людзей з'яўлялася праабшчына, або чалаве-чы статак. Гэта былі групы людзей, якія займаліся сумесным пошукам ежы і калектыўна змагаліся з драпежнымі звярамі. У праабшчыне існавалі эндагамныя (неўпарадкаваныя) пала-выя адносіны паміж мужчынамі і жанчынамі.

Удасканаленне каменных прылад працы і змена фізічнага аблічча чалавека (з'яўленне чалавека сучаснага тыпу) выклі-калі глыбокія перамены ў грамадскім жыцці. Праабшчына саступіла месца родавай абшчыне, якая з'яўлялася пануючай формай арганізацыі жыцця першабытных людзей у познім па-леаліце, мезаліце і неаліце.

Родавая абшчына ўяўляла сабой калектыў сваякоў-родзі-чаў, аб'яднаны агульнай уласнасцю на сродкі вядзення гаспа-даркі і калектыўнай працай.

У наступныя эпохі першабытнаабшчынны лад лічыўся «залитым векам» у гісторыі чалавецтва. Чаму ўзнікла такая думка? Ці згодны вы з ёй?

Змены закранулі і сямейна-шлюбныя адносіны. У родавай абшчыне ўжо існавала экзагамія — забарона на шлюб паміж родзічамі, што прадухіляла кровазмяшэнне. Пры гэтым члены аднаго роду мелі права і павінны былі ўступаць у шлюб з прад-стаўнікамі другога роду. Дарэчы, дазвалялася мець некалькі мужоў і жонак. Сваяцтва вялося па мацярынскай лініі, таму

Схема 3. Перыядызацыя першабытнага ладу

КI Бронза»

Щw і век

Археалагічная перыядызацыя

' Бронзавы ч Жалезны

век

Палеаліт ^> Мезаліт ^> Неаліт

■а в ты л» Ранні Сярэдні Позні

Суседска-родавая абшчына

Гістарычная перыядызацыя

L

Праабшчына Ь Р°давая > <*С(