Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

I V абшчына "

тттшш

Матрыярхат Ш I Патрыярхг

Роўнасць паміж людзьмі ^> Маёмасная і сацыяльная няроўнасць

Суаднясіце этапы археалагічнай і гістарычнай перыядызацый. Растлумачце сувязь паміж імі.

род складаўся з усіх дачок, унучак і праўнучак ад ной прамаці і іх мужоў. Эпоха родавай абшчыны лічыцца перыядам мат-рыярхату.

©Паспрабуйце вызначыць перадумовы вялікай ролі жанчыны ў грамадскім і гаспадарчым жыцці родавай абшчыны.

Такім чынам, археалагічная перыядызацыя першабытнага грамадства дапаўняецца гістарычнай (гл. схему 3).

О

Пытанні і заданні

  1. Ахарактарызуйце першабытны лад.

  1. Вызначце археалагічную і гістарычную перыядызацыі першабытнага грамадства.

  1. Чаму людзі на тэрыторыі Беларусі з'явіліся адносна позна?

  2. Чаму эпоху неаліту лічаць «неалітычнай рэвалюцыяй»?

  1. Ахарактарызуйце асноўныя этапы развіцця першабытнага грамадства ў каменным веку.

  1. Дайце азначэнні паняццяў: «чалавек умелы», «чалавек разумны», неандэрталец, краманьёнец, прысвойвальная форма гаспадаркі, вытворчая форма гаспадаркі, эндагамія, экзагамія.

  2. Падрыхтуйце паведамленне на тэму «Гіпотэзы паходжання „чалавека разумнага" ».

  3. Запоўніце табліцу «Каменны век на тэрыторыі Беларусь:

Археалагічны перыяд

Кліматычныя ўмовы

Колькасць стаянак

Час існавання

Заняткі людзей

Тып гаспадаркі

§ 2. Пачатак этнічнай гісторыі ў эпоху бронзы

Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. Пераварот у пер-шабытнай тэхніцы зрабіла новае вынаходніцтва: у медзь па-чал! дабаўляць волава і атрымалі новы, болын трывалы ме­тал — бронзу. Тэты перыяд гісторыі называюць бронзавым ве­кам. Ён пачаўся на мяжы 3 і 2-га тысячагоддзяў да н. э. і працягваўся да VII ст. да н. э.

У Беларусі адсутнічаюць радовішчы медзі і волава, таму бронза трапляла ў карыстанне мясцовых плямён з Каўказа і Прыкарпацця. Археолагі знайшлі на стаянках шылы, сяке-ры, наканечнікі коп'яў, упрыгожанні. Але ўсё ж такі камен-ныя прылады працы яшчэ пераважалі. Тэхніка іх апрацоўкі дасягнула найвялікшага росквіту. Шырока выкарыстоўваліся такія метады, як шліфаванне, свідраванне і інш.

3 пачаткам бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі паўсюд-на ўсталёўваюцца вытворчыя формы гаспадарання — земля-робства і жывёлагадоўля. На сценках глінянага посуду, зной-дзенага археолагамі, захаваліся адбіткі зярнятаў злакавых куль­тур. Але жывёлагадоўля заставалася вядучым гаспадарчым заняткам і давала большую частку прадуктаў. Земляробства вялося ручным спосабам толькі на невялікіх участках. У ляс-ной зоне захоўваліся паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва.

Паўсюдна на тэрыторыі Беларусі пашыраўся разнастайны пласкадонны посуд: міскі, друшлякі, гаршкі, кубкі. Гэта было выклікана з'яўленнем агнішчаў з роўнай паверхняй, сталоў і новых відаў ежы.

вФакт. Археолагі ў час даследаванняў знаходзяць бур-штын з Прыбалтыкі, упрыгожанні са шклопадобнай масы і бронзавыя вырабы з Прычарнамор'я і Каўказа, рэчы з Карпат і Скандынавіі.

^^*^^^^^^

Аб чым сведчыць гэты факт?

Апрацоўка металу паклала пачатак грамадскаму падзелу пра­цы ўнутры племені — адасобіліся кавалі і ліцейшчыкі. У бронза­вым веку чалавек прыручыў каня, што дазволіла пераганяць статкі на вялікія адлегласці і выкарыстоўваць лепшыя выганы.

У час перамяшчэнняў нарадзілася ідэя кола. Гэта вынаход-ніцтва чалавека па сённяшні дзень з'яўляецца асновай тэхніч-нага прагрэсу.

3 развіццём вытворчых формаў гаспадаркі змяніўся паха-валъны абрад: з'явіліся пахаванні нябожчыкаў на бескурган­ных і курганных могільніках, распаўсюдзіўся звычай спаль-вання памерлых. Археолагі знаходзяць ба-гатыя і бедныя пахаванні, што сведчыць пра маёмасную і сацыяльную няроўнасць сярод насельніцтва.

Першабытная замкнёнасць плямён пару-шалася, далёкія плямёны пераймалі вына-ходніцтвы адно ў аднаго. У выніку ў бронза-вым веку склаліся вялікія групы людзей, якія размаўлялі, знаёміліся адзін з адным, абменьваліся, выпрацоўвалі словы на агуль-най, зразумелай усім мове. Пачалі фарміра-вацца этнічныя супольнасці.

Славянская Балцкая Германская Раманская Італійская Іранская група група група група група група



Суаднясіце сучасныя народы Еўропы і Азіі з групамі індаеўрапейскай моўнай сям'і.


Індаеўрапейскі праэтнас і яго распад. У канцы 3-га тысячагоддзя да н. э. на тэры-торыі Еўропы рассяліліся старажытныя індаеўрапейскія плямёны, якія паклалі па­чатак шматлікім еўрапейскім і азіяцкім на­родам (гл. схему 4).

ф Гліняны посуд сярэднедняпроўскай культуры

ф Баявыя лодкападобныя сякеры з тэрыторыі Беларусі

У гістарычнай навуцы адсутнічае адзінае меркаванне аб прарадзіме (першапачатковай радзіме) старажытных індаеў-рапейскіх плямён. Даказана, што індаеўрапейская этнічная супольнасць сфарміравалася ў мясцовасці, якая знаходзілася ў зоне рэзка кантынентальнага клімату, з горным і раўнінным ландшафтам, рэкамі і балотамі. На падставе гэтага лічыцца, што напярэдадні свайго першага падзелу індаеўрапейцы маглі жыць на прасторах паміж Рэйнам і Ніжняй Волгай, Прыбал-тыкай і Дунаем. Індаеўрапейцы добра ведалі жывёлагадоўлю іўмелі араць зямлю. Перамяшчаліся яны на вялікіх вазах-дамах, колы якіх былі зроблены з цэльнага дрэва.

Ідэалагічныя ўяўленні старажытных індаеўрапейцаў грун-таваліся на сістэме трох светаў, аб'яднаных «сусветным дрэ-вам» (звычайна дубам). Верхні свет насялялі багі, арлы і крум-качы, сярэдні — людзі, коні, быкі, мядзведзі, рыбы, змеі, а ніжні — памерлыя, якія былі спалены. Індаеўрапейцы шана-валі сваіх багоў у свяшчэнных гаях, прыносілі ахвяры божа-ствам крыніц і рэчак. Сімвалам агню або Сонца ў іх было кола, а чырвоная пасма або стужка на белай вопратцы лічылася прыкметай высакародства.

На мяжы 4—3-га тысячагоддзяу да н. э. індаеўрапейскія плямёны пачалі экспансію на суседнія і далёкія тэрыторыі. Яны трапілі ў Сярэднюю Азію і дайшлі да Алтая, на поўдні занялі Балканскі паўвостраў, а затым заваявалі Іранскае наго-р'е і большую частку Індастана. Гэта адбылося ў перыяд з XXIII па XVIII ст. да н. э.

Характэрнымі рысамі матэрыяльнай культуры індаеўра-пейцаў, якія занялі тэрыторыю Беларусі, былі каменныя свідраваныя сякеры лодкападобнай формы і керамічны посуд, арнаментаваны адбіткам шнура. Гэтыя плямёны адносяцца да культур шнуравой керамікі, іх яшчэ называюць «шнураві-камі». «Шнуравікі» таксама карысталіся і бронзавымі прыла-дамі працы.

®Пункт гледжання. Археолагі лічаць, што Верхняе і Ся-рэдняе Падняпроўе занялі плямёны сярэднедняпроўскай культуры, на Заходнім Палессі жылі плямёны культу­ры шнуравой керамікі Палесся, у Паазер'і — паўночна-беларускай культуры, у Панямонні — пры-балтыйскай культуры.

«Шнуравікі» выцеснілі або асімілявалі мясцовае аўтахтоннае насельніцтва, якое гіпатэтычна суадносіцца з фіна-угорскімі плямёнамі уральскай моўнай сям'і (прод-камі сучасных паўночных народаў Еўропы). Гэтаму садзейнічаў род заняткаў індаеўра-пейцаў. Да таго ж прышлыя плямёны і сва­ей колькасцю значна пераўзыходзілі мясцо­вае насельніцтва.

Жылі індаеўрапейцы ў невялікіх паселі-шчах, якія размяшчаліся ў далінах рэк. Зай-маліся жывёлагадоўляй і земляробствам, атаксама ваявалі. У «шнуравікоў» ужо да-мінаваў бацькоўскі род (патрыярхат), на чале якога стаяў мужчына.

Старажытныя балты на Беларуси. Пля­мёны «шнуравікоў» суадносяць з бал-тамі — продкамі сучасных літоўцаў і ла-тышоў. Археолагі знайшлі на тэрыторыі Беларусі каля 300 іх стаянак і 20 могіль-нікаў.

Рэканструкцыя I. У. Чаквіна

Тэрмін «балты» ўпершыню ўвёў у на-вуковы зварот у 1845 г. нямецкі вучоны Г. Ф. Несельман. Тагачасныя плямёны бал­таў падзяляліся на заходніх (прусы, яцвягі, куршы, галінды, скальвы), усходніх (літва, аўкштайты, жамойты, латгалы, зем-галы) і дняпроўскіх. Праўда, дняпроўскія балты зніклі, пакі-нуўшы толькі археалагічныя помнікі.

>акт. Першым пра балтаў пісаў рымскі гісторык пісьменнік Тацыт у I ст. н. э. Ён назваў іх эсціямі. Гацыт адзначаў, што балты — добрыя земляробы, ак-эамя таго, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора яны збіра-эць бурштын, адпраўляюць яго ў далёкія краіны і там ірадаюць. Пталамей у II ст. н. э. пералічыў назвы ён,ісуседніх тэрыторый.

Менавіта балцкія плямёны далі назву болын чым 1000 рэк і азёр. Таму гідранімія (назвы водных аб'ектаў) у Беларусі пе-раважна балцкая і тлумачыцца з літоўскай мовы (Цна, Лань, Гаўя, Ула, Чачора, Нача, Волма). На тэрыторыі, размешчанай на поўдзень ад ракі Прыпяць, пераважаюць славянскія назвы рэк: Стыр, Родча, Стубла і інш. Можна меркаваць, што частка індаеўрапейскага насельніцтва ў гэтым рэгіёне была славянскай.

О

Пытанні і заданні

  1. Дакажыце, што бронзавы век сведчыць аб прагрэсіўным развіцці першабытнага грамадства.

  2. У чым асаблівасць эпохі бронзы на тэрыторыі Беларусі?

  3. Ахарактарызуйце старажытных індаеўрапейцаў паводле плана: а) прарадзіма; б) асноўныя заняткі; в) вераванні; г) рассяленне.

  4. Дайце азначэнні паняццяў: «шнуравікі», балты.

  5. Раскрыйце паходжанне гідронімаў вашай мясцовасці. Аб чым яны сведчаць?