Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

v/ віцебірк \ смоленск р Калуга , ill > "S-e.

' ' „ I , _ Новагародак ) г" т ^Ваукоеыиск г ~'ч<~\_,

( 1 1 / I 'Слонім * Слуцк

,° 'р^ДарагічЫн -

ч®Берасце

5 "1 УУподзшір %

* 1 _ V* \

о

"ч/Срэменец \*

О 'Львоў \

2 V ^Ч^*

® ВІЛЬНЯ Сталіцы дзяржаў © Полацк Цэнтры ваяводстваў ВКЛ Споим Іншыя населеныя пункты

Граніцы

ваяводстваў ВКЛ

Граніцы дзяржаў дадзены на 1558 г (да пачатку Лівонскай вайны)

Назвы ваяводстваў, аднайменных з цэнтрамі, не падпісаны

ступленнем даходаў. Ён клапаціўся аб утрыманні замкаў у бая-вой гатоўнасці, збіраў ваеннае апалчэнне, разглядаў крымі-нальныя і цывільныя справы, сачыў за выкананнем судовых рашэнняў. У павеце захоўваліся таксама пасады ключніка, канюшага, гараднічага, лоўчага (загадваў ляснымі промысламі

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ВКЛ (1566 г.)

Вялік/я Лук/

/ л I в о h4c р „ ГТ

, . ©ЙЛЬНЯ 5^ К


л т. { I ОАп


О


^Камойцкая I \ зямля ( \ Расіены"1, Г

старосты ў ваенных справах быў павятовы, маршалак, які ка-мандаваў шляхецкім апалчэннем.

Саслоўна-прадстаўнічымі органамі ў ваяводстве і павеце былі соймікі. Яны прадстаўлялі інтарэсы мясцовай шляхты, збіралася штогод для абмеркавання пытанняў, што выно­сился на агульны сойм. Таксама на павятовых сойміках выбі-ралі паслоў на сойм, выпрацоўвалі для іх інструкцыі, якіх яны павінны былі няўхільна прытрымлівацца, выбіралі суддзяў і вызначалі памеры падаткаў на мясцовыя патрэбы.

Непасрэдна на месцах дзяржаўную ўладу прадстаўлялі ціву-ны (кіраўнікі дзяржаўных маёнткаў), сотнікі, сарочнікі, дзе-сятнікі (адказвалі за падтрыманне парадку і выкананне феа-дальных павіннасцей сялянамі). Найчасцей яны прызначаліся з заможных сялян і атрымлівалі за службу зямлю, вольную ад плацяжоў і павіннасцей.

3 канца XIV ст., пасля Крэўскай уніі, гарады Беларусі пачалі атрымліваць магдэбургскае права. Гэта феадальнае га-радское права, якое вызначала саслоўна-прававое становішча гараджан. Магдэбургскае права прадастаўляла гараджанам вы-барнае самакіраванне ў адміністрацыйнай, судовай і фінанса-вай сферах, вызначала льготы ў падаткаабкладанні, рамеснай і гандлёвай дзейнасці насельніцтва.

©

© ©

Згодна з магдэбургскім правам горадам кіраваў выбарны адміністрацыйны і судовы орган — магістрат, які складаўся з рады і лавы. Рада ажыццяўляла кіраванне горадам і выкон-вала функцыі суда па цывільных і маёмасных справах гара-джан. Члены рады (радцы) выбіраліся мяшчанамі і купцамі на тры гады. Радцы штогод выбіралі двух бурмістраў. Апошнія разам з войтам, які звычайна прызначаўся вялікім князем, кіравалі горадам.

Лава з'яўлялася гарадскім судовым органам па криминаль­ных злачынствах. На пасяджэннях у лаве старшынстваваў войт або лантвойт (намеснік войта).

Пункт гледжання. Даследчыкі лічаць, што нормы маг-дэбургскага права ў гарадах Беларусі адрозніваліся ад класічных норм феадальнага гарадскога права Германіі. Гэта праяўлялася ў адсутнасці строгага размежавання паміж радай і лавай, у прызначэнні войтаў вялікім кня­зем, у актыўнай ролі жыхароў у выбарах самакіраван-ня, у выбарнасці пасады лаўніка, у кантролі гараджан над фінансавай дзейнасцю рады і інш.

Вызначце асноўныя правы гараджан горада Магдэбурга. .

Як вы лічыце, чаму беларускія магнаты ўводзілі ў сваіх гарадах магдэбургскае права? Якую яны мелі з гэтага карысць?

Судовы лад Вялікага княства Літоўскага. У XV—

XVII стст. у ВКЛ існавалі дзве сістэмы судоў: агульныя суды, што былі звязаны з органамі дзяржаўнага кіравання для ўсяго насельніцтва (вышэйшыя), і саслоўныя (мясцовыя) суды — для асобных груп насельніцтва.

На основе табліцы ахарактарызуйце функцыі вышэйшых і мясцовых судовых органаў ВКЛ.

Тыл суда

Юрысдыкцыя суда

Функцыі суда

Велікакняжацкі, суд паноў-рады, соймавы суд

Усесаслоўны

Справы аб дзяржаўных злачынствах, аб прыналежнасці да шляхецкага саслоўя, скаргі на службовых асоб •

Камісарскі суд

Усесаслоўны

Зямельныя спрэчкі паміж феадаламі і дзяржаўнымі маёнткамі

Гапоўны Літоўскі

Трыбунал

(выбарны)

Усесаслоўны

Справы па апеляцыйных скаргах

Замкавы або гродскі суд (выбарны)

Усесаслоўны некаторай ступені)

Крымінальныя, памежныя, цывільныя справы, сведчыў копіі дакументаў, здзелкі, выконваў прыгаворы

Земскі павятовы суд (выбарны)

Саслоўны

Крымінальныя і цывільныя справы, выконваў натарыяльныя акты

Падкаморскі суд (выбарны)

Саслоўны

Справы аб спрэчках паміж феадаламі пра межы землеўладанняў

Войтаўска-лаўніцкі суд (выбарны)

Саслоўны

Справы аб крымінапьных злачынствах мяшчан, маёмасных спрэчках у гарадах з магдэбургскім правам

Бурмістраўска-радзецкі суд

Саслоўны

Правапарушэнні мяшчан, цяжбы купцоў і рамеснікаў

Копны суд

Саслоўны

Справы простых людзей у вёсцы на аснове традыцыйнага права

О

Факт. Першая спроба ўсталяваць адзінства прававых норм на тэрыторыі ВКЛ была зроблена ў Судзебніку Казіміра Ягелончыка ў 1468 г. Нормы гэтага дакумента ўзыходзілі да звычаёвага права і «Рускай Прауды» Яраслава Мудрага.

29 верасня 1529 г. быў уведзены ў дзеянне 1-ы Статут Вялікага княства Літоўскага. Ён складаўся з 13 раздзелаў і 278 артыкулаў (згодна са слуцкім спісам).

Перамены ў жыцці грамадства прывялі да распрацоўкі і прыняцця 2-га Статута Вялікага княства Літоўскага

0

ў 1566 г. А ў 1588 г. у віленскай дру-карні Мамонічаў быў выдадзены 3-і Статут Вялікага княства Літоўска-га. Ён прадугледжваў крымінальную адказнасць шляхціца за забойства про­стата чалавека, абвяшчаў ідэю верацяр-пімасці, забараняў передачу вольнага чалавека за даўгі або злачынствы ў ня-волю. Нормы Статута 1588 г. дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі да 1840-х гг.

Пытанні і заданні

# Статут ВКЛ 1588 г. І, Вызначце структуру вышэйшых органаў

улады ў Вялікім княстве Літоўскім і іх функцыі.

  1. Параўнайце ролю манарха і феадалаў у дзяржаўным кіраванні ВКЛ і ў краінах Заходняй Еўропы.

  2. Якую ролю ў палітычным жыцці дзяржавы адыгрывалі прадстаўнікі беларускіх магнацкіх родаў?

  3. Якім быў адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ВКЛ у XIII— XVI стст.?

  4. Ахарактарызуйце мясцовыя органы ўлады і іх функцыі.

  5. Раскрыйце працэс фарміравання саслоўна-прадстаўнічай манархіі ўВКЛ.

  6. Што сабой уяўляла судовая сістэма краіны? Пералічыце асноўныя зборнікі права, складзеныя ў ВКЛ у другой палове XV першай палове XVI ст.

  7. Дайце азначэнні паняццяў: гаспадар, канцлер, маршалак, падскарбі, гетман, паны-рада, сойм, ваявода, кашталян, староста, войт, цівун, канюшы, лоўчы, бурмістр, лава, рада.