- •Пераход да класавага грамадства
- •Рабаўладальніцкі лад
- •§ 1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі
- •I V абшчына "
- •§ 2. Пачатак этнічнай гісторыі ў эпоху бронзы
- •§ 3. Насельніцтва беларускіх зямель у жалезным веку
- •§ 4. Духоўная і матэрыяльная культура старажытнага насельніцтва Беларусі
- •§ 5. Беларускія землі ў складзе Кіеўскай Русі
- •Пытанні і заданні
- •§ 6. Княствы на тэрыторыі Беларусі ў IX — першай палове XII ст.
- •Прозвішча князя і гады кіравання
- •Усяслаў Ізяславіч, 1001—1003
- •Брачыслаў іЗяславіч, 1003-1044
- •Пытанні і задавні
- •§ 7. Феадальная раздробленасць на Беларусі. Знешнепалітычная пагроза ў канцы XII — першай палове XIII ст.
- •§ 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX—XIII стст.
- •Візантыя:
- •§ 9. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства
- •Пытанні і заданні
- •§ 10. Фальклор і пісьменства
- •Пытанні і заданні
- •§11. Архітэктура, жывапіс, прикладное мастацтва
- •Пытанні і заданні
- •Паўтарэнне і абагульненне да раздзела I
- •§ 12. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага
- •I Клецк СлУЧк
- •1Гтжўскае
- •§ 13. Федэратыўны характар і ўсходнеславянскі этнічны фундамент вкл
- •Пытанні і заданні
- •§ 14. Знешнепалітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў XIV — першай палове XVI ст.
- •Пытанні і заданні
- •§ 15. Центральный і мясцовыя органы дзяржаўнай улады Вялікага княства Літоўскага
- •5 "1 УУподзшір %
- •§ 16. Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •§ 17. Палітычны лад Рэчы Паспалітай і яго крызіс
- •Пытанні і заданні
- •§ 18. Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у XVII ст.
- •Пытанні і заданні
- •§ 19. Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у XVIII ст.
- •§ 20. Тэндэнцыі эканамічнага развіцця Вялікага княства Літоўскага ў XIV — першай палове XVII ст.
- •Польшча:
- •Пытанні і заданні
- •§21. Эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVII — XVIII ст. Эканамічны заняпад у другой палове XVII — пачатку
- •9 Лічбамі пазначаны: 1 — Курляндскае і Земгальскае герцагства (васал Рэчы Паспалітай); 2 — Інфлянцкае ваявод-ства (сумеснае ўладанне вкл і Каралеўства Польскага)
- •§ 22. Сацыяльныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай
- •§ 23. Царква на Беларусі ў XIV—XVI стст.
- •Пытанні і заданні
- •§ 24. Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім
- •§ 25. Берасцейская царкоўная унія
- •Пытанні і заданні
- •§ 26. Фарміраванне беларускай народнасці
- •Пытанні і заданні
- •§ 27. Матэрыяльная і духоўная культура беларусаў у XIV—XVIII стст.
- •3 Дапамогай дадатковай літаратуры дайце характарыстыку хатнім
- •§ 28. Этнічныя меншасці ў Вялікім княстве Літоўскім
- •Пытанні і заданні
- •§ 29. Эпоха Адраджэння на Беларусі
- •Пытанні і заданні
- •§ 30. Культура беларускіх зямель у другой палове XVI — XVIII ст.
- •П ытанні і заданні
- •§31. Эпоха Асветніцтва і Беларусь
- •Пытанні і заданні
- •Паўтарэнне і абатульненне да раздзела II
- •Асноўныя кірункі ўнутранай і знешняй палітыкі Сярэдзіна 1230-хгг-1263г.
- •Ад рымскай знаці (версія ў летапісах XVI ст.);
- •З балцкіх князёў;
- •Са славянскіх (бела-рускіх) зямель (м. I. Ер-маловіч)
- •3 Саксонскай дынастыі Вецінаў /
- •Са старажытнага польскага шляхецкага роду
- •Аўгуст III, адначасова кароль польскі
- •3 Магнацкага Панятоўскі
§ 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX—XIII стст.
Складванне феадальных адносін. УIV—V стст. у Заходняй Еўропе фарміраваліся феадальныя адносіны. Само паняц-це «феадалізм» паходзіць ад лацінскага «feodum», што азна-чае «ўладанне». Феадальныя адносіны заснаваны на манаполь-най уласнасці феадалаў на зямлю і няпоўнай уласнасці на асабіста залежных сялян. Класічны варыянт феадальных ад-носін можна ўявіць з дапамогай схемы (гл. схему 8).
Залежны
селянін
Схема 8. Складванне феадальных адносін
Натуральная |
Адпрацовачная |
Грашовая |
|
|
|
Феадальная рэнта |
||
|
||
Феадал |
Ш Надзел зямлі |
|
|
|
|
Асабістая залежнасць |
Эканамічную аснову фёадалізму складала прысваенне феадал амі дадатковага прадукту шляхам эксплуатацыі сялян, якая выражалася ў выплаце сялянамі рэнты: натуральнай (да-ніна), адпрацовачнай (паншчына), грашовай (чынш).
Ахарактарызуйце тры асноўныя формы феадальнай рэнты.
Паступова складвалася асабістая залежнасць сялян ад феа-далаў, што азначала прымацаванне сялян да зямлі (прыгоннае права).
Чаму прыгоннае права лічыцца пазаэканамічным прымусам?
Феадальнае землеўладанне першапачаткова было распаў-сюджана ў форме бенефіцыя, калі кароль ці буйны феадал да-
74
75
валі зямлю з сялянамі сваім васалам у пажыццёвае карыстан-не пры ўмове выканання ваеннай службы. Паступова з ростам самастойнасці феадалаў бенефіцый ператвараўся ў феод — спадчыннае ўладанне. За гэта васал быў абавязаны несці на карысць сеньёра ваенную або адміністрацыйную службу.
Гісторыкі вылучаюць два шляхі фарміравання феадальных адносін: сінтэзны і бяссінтэзны. Першы быў звязаны з накла-даннем родаплемянных адносін старажытных германцаў на рабаўладальніцкія адносіны Рымскай імперыі. Сінтэзны шлях назіраўся на тэрыторыі сучаснай Іспаніі, Францыі, Італіі.
Што датычыцца славян, скандынаўскіх плямён, лангабар-даў, англаў і саксаў, то іх грамадскае развіццё было звязана з паступовай эвалюцыяй першабытнаабшчынных адносін у феа-дальныя.
©Пункт гледжання. Шэраг гісторыкаў (В. Ключэўскі, I. Фраянаў, В. Гарамыкіна, А. Дварнічэнка) лічылі, што дамінуючым тыпам сацыяльна-эканамічных адносін на старажытнарускіх землях былі рабаўладальніцкія. У якасці доказаў яны чэлядзь і халопаў суадносілі з рабам!, даніну разглядалі толькі як кантрыбуцыю паду-ладных Кіеву плямён, а васальныя адносіны пазбаўлялі пазямельнай асновы.
Грамадскія адносіны і гаспадарка ўсходніх славян у IX— XIII стст. Феадалізацыя грамадства ва ўсходніх славян, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, адбывалася ў два этапы. Першы ахопліваў IX—XI стст., калі найболын пашыранай была дзяр-жаўная зямельная ўласнасць. Вялікі князь з'яўляўся вярхоў-ным уласнікам зямлі, а таксама лясоў і рыбных ловаў.
Паралельна ішоў працэс фарміравання баярскага землеўла-дання, вытокі якога ўзыходзілі да племянной арыстакратыі (ваенных правадыроў, старэйшын) і княжацкай дружыны.
У Полацкай зямлі баяры давалі згоду на фарміраванне кня-жацкага дамена дынастыі Рагвалодавічаў за кошт зямель сва-бодных абшчыннікаў ( «людзей» або смердаў). Феадальнае зем-леўладанне развівалася марудна. Да XII ст. асноўнымі кня-жацкімі падараваннямі былі не зямельныя ўгоддзі, а права збору даніны з вызначанай тэрыторыі.
Залежнасць насельніцтва ад цэнтра засноўвалася на выпла-це натуральнай даніны з суседскіх абшчын. Першапачаткова памер даніны не быў вызначаны. Але пасля забойства драўля-намі кіеўскага князя Ігара яго жонка Вольга (945—957) загадала арганізаваць пагосты (месцы збору даніны) і вызначыла яе памер. Сістэма «палюддзя» была заменена на «павоз», калі насельніцтва само звозіла даніну на пагосты.
Вольныя абшчыннікі складалі асноўную частку насельніц-тва, але з'яўляліся і залежныя людзі. У пісьмовых крыніцах яны называюцца закупамі, радовічамі, чэляддзю нявольнай. Менавіта з гэтых катэгорый паўзалежнага насельніцтва пачалі фарміравацца феадальна-залежныя сяляне.
Закупамі станавіліся збяднелыя сяляне, якія бралі ў бая-рына (феадала) грашовую пазыку («купу») і павінны былі ад-працаваць яе ў яго гаспадарцы. Радовічы знаходзіліся ў залеж-насці ад гаспадара ў адпаведнасці з «радам» (дамовай).
Чэляддзю нявольнай і халопамі лічыліся ў IX—XII стст. рабы. Чэлядзь фарміравалася з палонных, якіх захоплівалі ў час войнаў, а халопы — з мясцовага насельніцтва.
Другі этап фарміравання феадальных адносін пачаўся з XII ст., калі з'явілася княжацкае, баярскае і царкоўнае зем-леўладанне. Асноўнай гаспадарчай адзінкай стала баярская вотчына, а самі баяры склалі ўплывовую і аднародную сацы-яльную групоўку грамадства.
Асноўным заняткам насельніцтва Беларусі было земляроб-ства. 3 ворных прылад працы выкарыстоўвалі драўлянае рала, а з X ст. — двухзубую драўляную саху з двума металічнымі сашнікамі. Яна была болын прыдатная для прыродна-глеба-вых умоў лясной паласы, бо рыхліла зямлю і зразала пустазел-ле. Ураджай зжыналі жалезнымі сярпамі, якія па знешнім выглядзе нагадвалі сучасныя. Малацьбу ажыццяўлялі драўля-нымі цапамі. Сістэма земляробства насіла папарны характар у форме двухполля або зрэдку трохполля.
вФакт. Папарная сістэма земляробства, або папар, скла-лася ў эпоху феадалізму і замяніла лядную сістэму земляробства. Двухполле прадугледжвала чаргаванне папарнага участка зямлі і пасеваў, а трохполле — па-пару, азімых і яравых культур.
16
77
Другім важным заняткам жыхароў Беларусі была жывёлагадоўля. Прычым перавага аддавалася ўтрыманню буйной рагатай жывёлы. Удзельная вага мяса дзікай жывёлы ў рацыёне харчавання склад ала ад 11 да 13 %, але ў такіх гара-дах, як Гародня, Ваўкавыск, Турыйск, яно дамінавала.
Вертикальны
ткацкі станок.
Рэканструкцыя
паводле
археалагічных
матэрыялаў
Сельскае і гарадское насельніцтва таксама займалася промысламі і рамё-ствамі: рыбалоўствам, бортніцтвам, прадзеннем, ткацтвам, кавальствам, ганчарствам і інш.
Узнікненне і рост беларускіх гара-доў. Аддзяленне рамяства і гандлю ад земляробства прывяло да ўзнікнення гарадоў, якія станавіліся цэнтрамі палітычнага, культурнага і рэлігійнага жыцця. Болынасць гарадоў на тэрыторыі Беларусі ўтварыліся пасля прыходу славян. Аднак шляхі іх узнікнення былі рознымі.
П ершы шлях утварэння гарадоў — гандлёва-рамесны — быў звязаны з далучэннем Усходняй Еўропы да еўрапейскага
Якія палітычныя працэсы паўплывалі на ўзнікненне шэрагу гандлёва-рамесных паселішчаў?
Другі шлях утварэння гарадоў называецца абшчынна-феа-далъным. Ён прадугледжваў пераўтварэнне племянных цэнт-раў у адміністрацыйна-гаспадарчыя пункты, якія кіравалі асобнымі тэрыторыямі. Прыкладам такога горада з'яўляецца Тураў.
А вось трэці шлях — феадальны або дзяржаўны. У час ажыццяўлення актыўнай цэнтралізатарскай і каланізатарскай палітыкі княжацкая ўлада стварала на памежных тэрыторыях крэпасці (фарпосты). Яны давалі магчымасць для далейшага прасоўвання і падпарадкавання новых тэрыторый. Прыкладам горада, утворанага такім шляхам, можа служыць Шведская Гара ў Ваўкавыску, Менск, Браслаў, Новагародак.
вФак,. Археолагі ў час вЫ,у„нНя с_Тнь,* пасе-лішчаў выявілі такую з'яву, як «перанос» гарадоў. Цэнтральная частка старабеларускіх гарадоў магла пе-рамяшчацца на некалькі кіламетраў ад месца засна-вання. На новым месцы фарміравалася новае пася-ленне, але з папярэдняй назвай.
Пісьмовыя крыніцы вызначаюць на тэрыторыі Беларусі ў IX—XIII стст. звыш 35 гарадоў. Самым старажытным і най-большым з іх быў Полацк.
Факт. Не ўсе гарады ранняга сярэдневякоўя лакаліза-ваны археолагамі. У прыватнасці, не вызначана мес-цазнаходжанне такіх гарадоў, як Галацічаск, Одрск, Некалач у Полацкай зямлі, Свіслач у Панямонні.
Структурна
старажытнарускія
гарады
складаліся
з
дзвюх частак: унутранай (княжацка-баярскі
дзядзінец)
і
знешняй
(ва-кольны горад — пасад,
дзе
жылі
рамеснікі і гандляры).
вПрасачыце
па табліцы
«Гарады
Беларусь IX— XIII стст.» час утварэння
гарадоў
вашага
рэгіёна.
Ста-год-дзе |
Год |
Назва горада |
Сучасны статус |
|
сучасная |
летапісная |
|||
IX |
862 |
Полацк |
Полотеск; Полотьск; Полтеск |
Горад, раённы цэнтр Віцебскай вобласці |
X |
974 |
Віцебск |
Видебск; Видбеск; Витепеск; Витьбеск |
Горад, абласны цэнтр |
980 |
Тураў |
Туров |
Гарадскі пасёлак у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці |
|
980 |
Заслаўе |
Изяславль; Жеславль; Жаславль |
Горад у Мінскім раёне |
|
XI |
1019 |
Брэст. |
Берестье |
Горад, абласны цэнтр |
1059 |
Копысь |
Копыс |
Гарадскі пасёлак уАршанскім раёне Віцебскай вобласці |
|
1065 |
Браслаў |
Браславль; Браславль Завельски |
Горад, раённы цэнтр Віцебскай вобласці |
|
1067 |
Мінск |
Меньск; Менеск |
Горад, сталіца Рэспублікі Беларусь |
|
1067 |
Орша |
Рша; Ръша |
Горад, раённы цэнтр Віцебскай вобласці |
|
1071 |
|
Галацичьск |
Месцазнаходжанне невядомае |
|
1078 |
Лагойск |
Логожск; Логожеск |
Гарадскі пасёлак, раённы цэнтр Мінскай вобласці |
ft w i\ -и
Знешняй адметнасцю горада былі абарончыя ўмацаванні. Яны ўключалі магутны земляны вал, на якім узводзі-ліся вастраколы, будаваліся зрубныя сцены і драўляныя вежы. Тэрыторыя горада была падзелена на асобныя сядзі-бы, якія складаліся з жылога дома і гас-падарчых будынкаў. Шырыня вуліц да-сягала чатырох метраў, іх часта масцілі бярвеннем.
Гаспадарчая дзейнасць гараджан уключала заняткі рамяством, гандлем, промысламі. Археолагі сведчаць пра высокі ўзровень развіцця рамяства ў XII—XIII стст. Толькі кавалі выраблялі з жалеза да 150 відаў розных прадметаў. Яны ведалі сакрэты атрымання сталі, маглі рабіць сплавы жалеза з іншымі элементамі. Ра-меснікі займаліся таксама ювелірнай справай, ганчарствам, апрацоўкай дрэва, косці, каменю, скур.
Разгалінаваная сістэма рэк садзейнічала развіццю гандлё-вых адносін. Ва ўмовах натуральнай гаспадаркі наибольшее развіццё атрымаў знешні гандаль.
Прасачыце па схеме 9 асноўны асартымент прадукцыі, якая ўвозілася на беларускія землі ў XII—XIII стст.
Ноўгарад:
соль
Каўказ:
самшыт
Усходняя Прыбалтыка:
бурштын
Заходняя Еўропа:
вырабы з каляровых металаў
Валынь:
прасліцы
Кіеў:
шкляныя вырабы, предметы рэлігійнага культу
Схема 9. Імпарт на беларускія землі ў XII—XIII стст.