- •Пераход да класавага грамадства
- •Рабаўладальніцкі лад
- •§ 1. Каменны век на тэрыторыі Беларусі
- •I V абшчына "
- •§ 2. Пачатак этнічнай гісторыі ў эпоху бронзы
- •§ 3. Насельніцтва беларускіх зямель у жалезным веку
- •§ 4. Духоўная і матэрыяльная культура старажытнага насельніцтва Беларусі
- •§ 5. Беларускія землі ў складзе Кіеўскай Русі
- •Пытанні і заданні
- •§ 6. Княствы на тэрыторыі Беларусі ў IX — першай палове XII ст.
- •Прозвішча князя і гады кіравання
- •Усяслаў Ізяславіч, 1001—1003
- •Брачыслаў іЗяславіч, 1003-1044
- •Пытанні і задавні
- •§ 7. Феадальная раздробленасць на Беларусі. Знешнепалітычная пагроза ў канцы XII — першай палове XIII ст.
- •§ 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у IX—XIII стст.
- •Візантыя:
- •§ 9. Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства
- •Пытанні і заданні
- •§ 10. Фальклор і пісьменства
- •Пытанні і заданні
- •§11. Архітэктура, жывапіс, прикладное мастацтва
- •Пытанні і заданні
- •Паўтарэнне і абагульненне да раздзела I
- •§ 12. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага
- •I Клецк СлУЧк
- •1Гтжўскае
- •§ 13. Федэратыўны характар і ўсходнеславянскі этнічны фундамент вкл
- •Пытанні і заданні
- •§ 14. Знешнепалітычнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў XIV — першай палове XVI ст.
- •Пытанні і заданні
- •§ 15. Центральный і мясцовыя органы дзяржаўнай улады Вялікага княства Літоўскага
- •5 "1 УУподзшір %
- •§ 16. Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •§ 17. Палітычны лад Рэчы Паспалітай і яго крызіс
- •Пытанні і заданні
- •§ 18. Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у XVII ст.
- •Пытанні і заданні
- •§ 19. Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у XVIII ст.
- •§ 20. Тэндэнцыі эканамічнага развіцця Вялікага княства Літоўскага ў XIV — першай палове XVII ст.
- •Польшча:
- •Пытанні і заданні
- •§21. Эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVII — XVIII ст. Эканамічны заняпад у другой палове XVII — пачатку
- •9 Лічбамі пазначаны: 1 — Курляндскае і Земгальскае герцагства (васал Рэчы Паспалітай); 2 — Інфлянцкае ваявод-ства (сумеснае ўладанне вкл і Каралеўства Польскага)
- •§ 22. Сацыяльныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай
- •§ 23. Царква на Беларусі ў XIV—XVI стст.
- •Пытанні і заданні
- •§ 24. Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Вялікім княстве Літоўскім
- •§ 25. Берасцейская царкоўная унія
- •Пытанні і заданні
- •§ 26. Фарміраванне беларускай народнасці
- •Пытанні і заданні
- •§ 27. Матэрыяльная і духоўная культура беларусаў у XIV—XVIII стст.
- •3 Дапамогай дадатковай літаратуры дайце характарыстыку хатнім
- •§ 28. Этнічныя меншасці ў Вялікім княстве Літоўскім
- •Пытанні і заданні
- •§ 29. Эпоха Адраджэння на Беларусі
- •Пытанні і заданні
- •§ 30. Культура беларускіх зямель у другой палове XVI — XVIII ст.
- •П ытанні і заданні
- •§31. Эпоха Асветніцтва і Беларусь
- •Пытанні і заданні
- •Паўтарэнне і абатульненне да раздзела II
- •Асноўныя кірункі ўнутранай і знешняй палітыкі Сярэдзіна 1230-хгг-1263г.
- •Ад рымскай знаці (версія ў летапісах XVI ст.);
- •З балцкіх князёў;
- •Са славянскіх (бела-рускіх) зямель (м. I. Ер-маловіч)
- •3 Саксонскай дынастыі Вецінаў /
- •Са старажытнага польскага шляхецкага роду
- •Аўгуст III, адначасова кароль польскі
- •3 Магнацкага Панятоўскі
Пытанні і заданні
Назавіце жанры ўсходнеславянскага фальклору.
Якія гістарычныя падзеі адлюстраваны ў творах вуснай народнай творчасці?
Вызначце гістарычнае значэнне працэсу распаўсюджання пісьменнасці.
Ахарактарызуйце моўную сітуацыю на тэрыторыі Беларусі ў X— XIII стст.
Складзіце паведамленні пра асветніцкую дзейнасць Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага.
Як вы лічыце, у чым вартасці і недахопы летапісаў як гістарычных крыніц?
Дайце ацэнку значэння ўсходнеславянскага летапісання.
Ахарактарызуйце развіццё літаратуры Беларусі ў X—XIII стст.
Дайце азначэнні паняццяў: устаў, сфрагістыка, берасцяная грамата, летапіс, перакладная літаратура, агіяграфічная літаратура.
ўплыў на архітэктуру аказалі і традыцыі славянскага драўля-нага дойлідства.
На тэрыторыі Беларусі ў той час склаліся дзве асноўныя архітэктурныя школы: полацкая і гарадзенская.
Полацкая школа прадстаўлена грандыёзным Сафійскім са-борам, які быў пабудаваны ў сярэдзіне XI ст. грэчаскай арцел-лю па загадзе князя Усяслава Брачыславіча. Ён меў шэраг агульных рыс з Кіеўскім і Наўгародскім Сафійскімі саборамі XI ст. і з'яўляўся сімвалам незалежнасці княства.
Факт. У 1050-я гг. быў пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор, відаць, тымі ж майстрамі, якія будавалі Сафійскі сабор у Ноўгарадзе. Храм меў чатыры ярусы вокнаў, дэкаратыўна аформленыя карнізы, закамары, аркі, барабаны. Пасярэдзіне знаходзіўся вялікі купал, і чатыры меншыя па баках. На сценах храма археолагі выявілі рэшткі фрэсак. Стройная і сіметрычная пабу-дова мела тры апсіды і пяць нефаў. Сафійскі сабор
§11. Архітэктура, жывапіс, прикладное мастацтва
Мураванае дойлідства. На развіццё культуры ўсходніх славян станоўча паўплывалі кантакты з Візантыйскай імперы-яй. 3 прыняццем хрысціянства на Русі з'явілася візантый-ская культура, якая спалучалася з мясцовымі духоўнымі тра-дыцыямі.
®Пункт гледжання. Візантыйская імперыя была шмат-этнічнай дзяржавай, што прадвызначыла полікультурны характар духоўнага і мастацкага жыцця. Але даміную-чым быў грэчаскі элемент, або антычная традыцыя.
На Русь з Візантыі прыйшлі крыжова-купальны тып хра-маў, мазаіка, фрэскі, агіяграфічная і гістарычная літаратура.
Ужо ў X ст. у Старажытнарускай дзяржаве з'явіліся каменный палацы, а з прыняццем хрысціянства началі будаваць імураваныя храмы, распісаныя рознакаляровымі фрэскамі. Настаўнікамі мясцовых майстроў былі візантыйцы. Вялікі
• Полацкі Сафійскі сабор. #> Полацкая Спаса-
Сучасны выгляд Ефрасіннеўская царква
неаднойчы быў разбуравы і спалены, неаднаразова пе-рабудоўваўся, таму не дайшоў да нас у старажытным выглядзе.
Толыгі на працягу XII ст. у Полацку было ўзведзена каля 10 мураваных цэркваў у Барысаглебскім і Спаскім манасты-рах. Сярод іх вылучаецца Спаса-Ефрасіннеўская царква, пабу-даваная полацкім дойлідам Іаанам — манахам Барысаглеб-скага манастыра ў Бельчыцах. Менавіта ў ёй адлюстраваны характэрныя рысы полацкай архітэктурнай школы: пірамі-дальнасць і ступеньчатасць храмаў, какошнікі кілявіднай формы, «паласатая» кладка сцен. Полацкія майстры працавалі ўтэхніцы з так званым схаваным радам: кожны другі рад плінфы (плоскай цэглы) як бы заглыбляўся ў сцяну, а праме-жак заціраўся цамянкай (вапнавым растворам) роўна з вонка-вай плоскасцю сцяны. Гэта стварала дэкаратыўны эфект — чырвона-белыя фасады.
©Пункт гледжання. Лічыцца, што ў 1170-х гг. мураванае дойлідства ў Полацку спынілася з-за палітычнай неста-більнасці. Але, магчыма, помнікі гэтага перыяду яшчэ не выяўлены.
ф Муроўка Барысаглебскай (Каложскай) царквы ў Гародні
Асаблівае ўражанне выклікае Барысаглебская (Каложская) царква ў Гародні, пабудаваная ў 1180-я гг. У сукупнасці з Прачысценскай і Ніжняй цэрквамі яна сведчыць пра існа-ванне своеасаблівай гарадзенскай архітэктурнай школы. У ад-розненне ад полацкіх храмаў у Гародні сцены клалі ў тэхніцы раўнамернага чаргавання палос плінфы і раствору. Майстры рабілі ўстаўкі з часаных валуноў і каляровых паліваных маё-лікавых плітак. Даследчыкаў здзівіла вялікая колькасць зба-ноў-галаснікоў у Барысаглебскай царкве. Зробленыя ў спіраль-на-стужачнай тэхніцы, яны паляпшалі акустычныя ўласці-васці храма.
Іншым шляхам развівалася архі-тэктура ў Віцебску. Майстры пры бу-даўніцтве Благавешчанскай царквы выкарыстоўвалі чаргаванне радоў плінфы і часаных вапняковых бло-каў. Такая тэхніка будаўніцтва суст-ракалася ў Балгарыі і Грэцыі. Магчыма, адтуль былі запрошаны майстры ў Віцебск.
Выдатным помнікам абарончага дойлідства Беларусі XIII ст. лічыцца ф Влагавешчанская царква Камянецкая вежа, пабудаваная дой- ў Віцебску. XII cm.
• Камянец з вежай-данжонам. Рэканстпрукцыя
лідам Алексам па загадзе валынскага князя Уладзіміра Васіль-кавіча. Камянецкі стоўп — гэта апорны парубежны фарпост. Яго вышыня кал я 30 м, а таўшчыня сцен дасягае 2,5 м. Унут-ры вежа падзяляецца на пяць ярусаў. Гэтае збудаванне адносіц-ца да помнікаў раманскага стылю. Падобныя, але драўляныя вежы-данжоны (данжон — галоўная вежа замка або асобна пабудаваная вежа, якая служыла месцам апошняй абароны і сховішчам пры нападзе ворага) меліся ў Тураве, Наваградку, Полацку.
Жывапіс. Жывапіс гэтага перыяду прадстаўлены іконамі і фрэскамі. Іконы маляваліся на дошках. Першыя іконы былі прывезены з Візантыі і паўднёваславянскіх краін. Потым іко-напісанне арганізавалі пры цэрквах, манастырах і дварах князёў і феадалаў.
акт. Ефрасіння Полацкая падаравала мужчынска-у манастыру ў Полацку копію абраза «Маці Божая зігітрыя Эфеская», якую атрымала ад візантый-а імператара Мануіла I Комніна.
Размалёўваючы вадзянымі фарбамі свежую сырую тынкоў-ку храмаў, мастакі стваралі фрэскі. Іх сюжэты былі абмежаваныя ў асноўным рэліпйнай тэматыкай. Да адметных асаблівасцей старажыт-нарускага жывапісу адносяцца наступ-ныя: плоскае маляванне фігур, статыч-насць поз, сіметрычнасць кампазіцыі, адсутнасць перспектывы. Часткова фрэскавы жывапіс захаваўся ў дзвюх цэрквах: у апсідзе Сафійскага сабора і ў роспісах Спаса-Ефрасіннеўскай царквы.
Сцены і слупы Спаса-Ефрасіннеў-скай царквы былі поўнасцю размалява-ны фрэскамі. Рэстаўратары адкрылі 8 фрагментаў фрэсак. У ніжняй частцы алтара выяўлены малюнак Іаана Злата-вуста ў поўны рост з кнігай у руцэ, по-бач стаіць святы Васіль Вялікі. А на паў-днёвай сцяне храма знойдзена выява
дзвюх жаночых фігур у поўны рост у схімах з хусткамі на галовах. На адным са слупоў храма ёсць выява маладой ма-нашкі. Магчыма, гэта вобраз Ефрасінні Полацкай.
А крамя фрэсак усходнеславянскі жывапіс прадстаўлены кніжнай мініяцюрай — выкананымі ад рукі малюнкамі, зага-лоўнымі літарамі і застаўкамі ў рукапісных кнігах, у прыват-насці, у Тураўскім евангеллі. Старажытны мастак у візан-тыйскім геаметрычным стылі блакітнай, чырвонай і зялёнай фарбамі намаляваў 11 загалоўных літар. Авось у Аршанскім евангеллі змешчаны 2 мініяцюры з выявамі святых Мацвея і Лукі, 2 застаўкі і 310 зага-лоўных літар.
Прыкладное мастацтва. У гарадах развівалася мастацкае рамяство. Май-стры-ювеліры аздаблялі зброю, рукаліс-ныя кнігі, посуд, адзенне, стваралі вы-танчаныя каштоўныя ўпрыгожанні для жанчын: какошнікі з залатымі ланцу-гамі, завушніцы, маністы і бранзалеты. Усё гэта аздаблялася шматфарбавай
Першы
раздзел вучэбнага дапаможніка ахоплівае
падзеі, якія адбыліся на
тэрыторыі
нашай краіны са
старажытных часоў,
гэта
значыць
з моманту з'яўлення тут
продкаў
сучасных людзей,
па першую палову
XIII ст.
Вы
прасачылі
гісторыю першабытнага грамадства
і
змену
яго грамадствам
класавым, заснаваным на
феадальных адносі-нах.
Фактычна ў IX ст. адбыўся працэс пераходу
да
цывіліза-цыйнай
стадыі развіцця. Сведчаннем гэтага
былі пісьменнасць і дзяржаўнасць.
I.
Пакажыце
або
абазначце
на
картасхеме:
мяжу
апошняга ледавіка;
стаянкі
каменнага веку
на Беларусі;
асноўныя
напрамкі засялення тэрыторыі нашай
краіны;
прарадзіму
і напрамкі рассялення індаеўрапейцаў;
археалагічныя
культуры
бронзавага
веку;
эмаллю,
залатой наводкай, тонкім ме-талічным
кружалам і самацветамі. Асобных
майстроў
прыкладнога
мастац-тва мы ведаем, таму што яны
падпісвалі
свае
вырабы.
У 1161 г. па заказе Ефрасінні Полац-кай для Спаскай царквы полацкі май-стар Лазар Богша зрабіў крыж. Крыж павінен быў выкарыстоўвацца ў час свята «Узвіжанне Крыжа», якое праваслаў-ная царква адзначае 27 верасня. Шасці-канцовы крыж быў зроблены з кіпары-савага дрэва і меў наступныя памеры: 51 см даўжыні, 1,5 см таўшчыні. Яго драўляную аснову пакрывалі 22 зала-тыя пласціны, меліся ўстаўкі з8каш-тоўных камянёў і жамчужная абнізь. Па баках крыж быў упрыгожаны арна-ментам і выявамі 21 святога.
ОФакт. Летам 1941 г., калі нямецка-фашысцкія за-хопнікі стаялі пад Магілёвам, крыж быў узяты з па-коя-сейфа абкома партыі для вывазу ў тыл. Далейшы лёс яго невядомы. Брэсцкі мастак Мікалай Кузьміч на працягу пяці гадоў працаваў над копіяй крыжа, і ў канцы 1997 г. яна была ўрачыста ўскладзена ў царкве святой Ефрасінні ў Полацку.
Археолагі таксама знаходзяць каменныя абразкі з выявамі святых, якія насіліся на грудзях і шанаваліся. Да амулетаў-абярэгаў адносяцца металічныя лунніцы, амулеты-конікі іінш.
3 Усходу на беларускія землі траплялі шахматныя фігуркі, хаця царква выступала супраць гэтай гульні. Тым не менш і беларускія майстры самі выраблялі шахматныя фігуры: у Слуцку археолагі знайшлі выяву караля, у Гродне і Ваўка-выску — баявую ладдзю, у Ваўкавыску — пешку ў выглядзе барабаншчыка.