Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
гисторыя беларуси 10.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
6.44 Mб
Скачать

§ 16. Утварэнне Рэчы Паспалітай

Перадумовы аб'яднання Кароны і Княства. Працэс збліжэння Полыпчы і Вялікага княства Літоўскага праз дзяр-жаўныя уніі завяршыўся ўзнікненнем на палітычнай карце Еўропы новай краіны — Рэчы Паспалітай. Новая шматнацыя­нальная дзяржава паўстала ў выніку Люблінскай уніі 1569 г. і праіснавала да канца XVIII ст.

Факт. Тэрмін «рэч паспалітая» ў перакладзе з лацін-скай мовы (res publica) азначае агульную справу, агульную дзяржаву ці гаспадарства.

Падумайце, якія фактары садзейнічалі палітыка-дзяржаўнаму аб'яднанню дзвюх краін.

Ідэю уніі актыўна падтрымлівалі дробныя і сярэднемаянт-ковыя шляхціцы ВКЛ, якія дамагаліся роўнасці ў палітычных правах з магнатамі (буйнымі феадаламі). Магнатам належала ўся вярхоўная ўлада ў краіне, дамінавалі яны і на павятовых сойміках.

Факт. У 1530-я гг. кіруючыя функцыі краіны скан-цэнтраваліся ў руках трох магнатаў: віленскага каш-таляна Юрыя Радзівіла, жамойцкага старосты Яна Радзівіла, віленскага ваяводы Альбрэхта Гаштольда.

А вось у Прлыпчы сітуацыя была іншай. Яшчэ ў канцы XV — першай палове XVI ст. шляхта стала роўнай у правах з прадстаўнікамі магнацкіх родаў і мела шматлікія прывілеі ў адміністрацыйнай, судовай, падатковай і вайсковай сферах грамадства.

Дадобны прыклад настройваў дробных і сярэдніх шляхці-цаў Вялікага княства Літоўскага дабівацца аднолькавых пра-воў з польскай шляхтай праз заключэнне уніі. Аб гэтым яны адкрыта заявілі вялікаму князю і каралю Жыгімонту II Аўгус-ту (1548, фармальна з 1529—1572) на палявым сойме пад Віцеб-скам у 1562 г.,

Польскі бок імкнуўся да інкарпарацыі ВКЛ у склад Полыпчы (Кароны). У гэтым ён абапіраўся на каталіцкіх феа-далаў і каталіцкую царкву, якія разгарнулі шырокую прапа-гандысцкую кампанію ў падтрымку уніі. Да таго ж палякі былі занепакоены, што пасля смерці бяздзетнага Жыгімонта II Аўгуста Вялікае княства Літоўскае выбера сабе асобнага ма­нарха.

Пстарычная асоба

Жыгімонт II Аўгуст

(1520—1572) — вялікі князь літоўскі і кароль польскі. Быў абраны вялікім князем пры жыцці бацькі Жыгімонта I Старога ў каст-рычніку 1529 г. (гэта значыць другім вялікім князем). Меў тры шлюбы. Першая жонка Лізавета Габсбург памерла ў 1545 г. Другой была Барбара Радзівіл. Супраць яе высту-піла маці князя італьянка Бона Сфорца і значная частка польскіх магнатаў. Трэці шлюб быў заключаны з Кацярынай Габсбург. На Жыгімонце II скончылася мужчынская лінія дынастыі Ягелонаў.

Але галоўным фактарам дзяржаў-най уніі паміж Каронай і Княствам стала цяжкае знешнепалітычнае ста-новішча ВКЛ, выкліканае Лівонскай вайной.

Вайна, распачатая ў 1558 г. мас- коўскім царом Іванам IV супраць Лі- вонскага ордэна, закранула інтарэсы Вялікага княства Літоўскага. Поспехі рускіх войскаў у Прыбалтыцы вымусілі магістра Ордэна падпісаць з ВКЛ пагад- ненне пра далучэнне Лівоніі да ВКЛ у якасці правінцыі. Тады ваенныя дзе- # Барбара Радзівіл янні былі перанесены на тэрыторыю су-

часнай Беларусі. Руская армія ў 1562— 1563 гг. захапіла Полацк і большую частку Падзвіння. Вяліка-му княству Літоўскаму быў патрэбны саюзнік. Ім магло стаць толькі Польскае каралеўства.

Люблінская унія. Агульны сойм сенатараў Польшчы і пас-лоў ВКЛ пачаў сваю работу ў Любліне 10 студзеня 1569 г. На сойме адразу вызначыліся дзве супрацьлеглыя тэндэнцыі: інкарпарацыя ВКЛ, якую прапанаваў польскі бок, і саюз сама-стойных дзяржаў, які падтрымлівала магнацкая частка літоў скай дэлегацыі на чале з Мікалаем Радзівілам Рудым. Польс бок, убачыўшы нежаданне прадстаўнікоў ВКЛ падпісваць пра-панаваны ім дакумент, звярнуўся па дапамогу да Жыгімон

144

II Аўгуста. Той загадаў ліцвінам удзельнічаць у пасяджэнні сойма і згадзіцца на прапановы Кароны. У знак пратэсту паслы ВКЛ 1 сакавіка 1569 г. выехалі назад у Вільню.

У адсутнасці прадстаўнікоў ВКЛ Люблінскі сойм 5 сакавіка прыняў рашэнне пра ўключэнне ў склад Польшчы Падляшша з гарадамі Дарагічынам, Мельнікам, Бельскам, 26 мая — Ва-лыні, Падолля, а затым і Кіеўшчыны. Дэманстрацыя польскім бокам сілы заставіла магнатаў ВКЛ зноў прыехаць у Люблін і падпісаць 1 ліпеня 1569 г. унію.

Унія абвяшчала ўтварэнне Рэчы Паспалітай з агульнымі для ВКЛ і Кароны манархам, соймам, сенатам, знешняй палі-тыкай. Шляхта абедзвюх краін атрымлівала аднолькавыя пра­вы. Але за Вялікім княствам Літоўскім захавалася назва, пра­ва выдаваць законы, унутранае кіраванне, судовая сістэма, вой­ска, грашовая адзінка, тэрыторыя.

Такім чынам, дзяржаўная структура Рэчы Паспалітай на-ріла федэратыўны характар.

Паспрабуйце вызначыць паняцце «федэрацыя».

145

ОЗак. 2134

ТШТТТГьГя ,

~ ' tr~±A Чудское /вялікі Ноўгар

> -'ДНЯ. г воз. yS ' r

— вільняЧ ^£а(\К *

^€хчМІнск\4 МсЫслйу : ^

Новагародак"^ \Ji )

(Бранск/ ^

'•Торунь

.£ "Познань

<M ° ВАРШАВА

'^(сталіца з 1596 г.) v-\ I 'f'

^ ; \." ^ u Люблін .-'

С ,' KPAKAY Львоў

.ІрталіцадаІбЭбг.Г' «к

Рэч Паспалітая ў другой палове XVI ст.

j* воз.


Пі*ьтэн (Вендэн С Пск0Ў"і';о


Дарйгічын jV^Bepacue


Jill R F II hi. Я If' )

ся не прызначаць палякаў гетманамі ВКЛ, склікаць агульныя соймы па чарзе то ў Кароне, то ў Княстве.

ЭГістарычная асоба Стафан Баторый

(1533—1586) паходзіўз Трансільваніі, зроду Шомліо. Выхоўваўся пры двары Фердынанда Габсбурга ў Вене. Адукацыю атрымаў уПа-дуанскім універсітэце. Пры абранні на трон павінен быў ажаніцца з Ганнай Ягелонкай — дачкой Жыгімонта I Старога.

У часы Стафана Баторыя ў Вялікім княстве Літоўскім з 1581 г. пачаў дзейнічаць Галоўны Літпоўскі Трибунал, які з'яўляўся вышэйшай апеляцыйнай судовай установай краіны. Гэта быў выбарны суд: ён складаўся з прадстаўнікоў павятовай шляхты, якія выбіраліся на 1 год. Збіраўся Трыбунал два разы ў год на 22 тыдні ў Вільні, Менску, Новагародку.

Стафан Баторый падтрымліваў ордэн езуітаў, таму садзей-нічаў адкрыццю ў Вільні вышэйшай навучальнай установы — Віленскай езуіцкай акадэміі. Яе першым рэктарам стаў вядо-мы багаслоў Пётр Скарга.

Памёр Стафан Баторый у 1586 г. уГародні пасля паляван-ня. Лекары-італьянцы не змаглі прыйсці да адзінай высновы адносна прычын смерці карал я. Таму гарадзенскі цырульнік

, ■ , Тэрыторыі ВКЛ, якія адышлі

I да Каралеўства Польскага ў 1569 г.

Задзвінскае княства (сумеснае ўладанне ВКЛ і Каралеўства Польскага)

Барацьба знаці ВКЛ за палітычную самастойнасць у другой палове XVI — пачатку XVII ст. Нягледзячы на цяж-кія ўмовы Люблінскай уніі, Вялікае княства Літоўскае захава-ла самастойнае становішча. Гэта пацвердзіў кароль Рэчы Пас-палітай і вялікі князь літоўскі Стафан Баторый (1576—1586), які ў сваёй грамаце прызнаў, што Полынча і ВКЛ з'яўляюцца раўнапраўнымі дзяржавамі ў складзе федэрацыі. Ён абавязаў-

Ян Зігуліц упершыню ў гісторыі Бела-русі ажыццявіў патолагаанатамічнае даследаванне цела нябожчыка.

Новы кандыдат на трон Рэчы Паспа-літай шведскі наследны прынц Жыгі-монт Ваза, каб заручыцца падтрымкай ВКЛ, згадзіўся на прыняцце 3-га Стату­та ВКЛ. Адным з яго рэдактараў з'яў-ляўся Леў Сапега.

©Пстарычная асоба Леў Іванавіч Сапега

( 1557—1633) — прадстаўнік вядомага магнацкага роду. 3 1589да 1623 г. быў канцлерам, а з 1623 па 1633 г. — гетма­нам ВКЛ. Менавіта ён стаў арганізатарам Галоўнага Літоўскага Трибунала. На свае сродкі выдаў З-i Статут ВКЛ.

Канцлер Л. Сапега Гравюра XIX ст.

Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. ігнараваў акт Люблінскай уніі, замацоўваў і юрыдычна афармляў неза-лежнасць Княства. Ён абавязваў урад вярнуць адлучаныя ад Вялікага княства землі, забараняў прызначаць на дзяржаўныя пасады і надзяляць зямлёй «чужаземцаў і замежнікаў», у тым ліку і палякаў, захоўваў адасобленасць дзяржавы.

Фарміраванне адзінага шляхецкага саслоўя ў Рэчы Паспалітай. У XVII ст. адбываецца пашырэнне на шляхту Вялікага княства Літоўскага «залатых вольнасцей» польскай шляхты. Менавіта іх дамагалася дробная і сярэднемаянтковая шляхта ВКЛ у час Люблінскай уніі.

Параўнайце правы шляхты Рэчы Паспалітай з правамі дваранства Расіі і заходнееўрапейскіх краін.

Ураўнаванне саслоўных правоў выклікала ўпэўненасць шляхты ВКЛ у непарушнасці свайго становішча ў дзяржаве. Таму адпала неабходнасць у барацьбе за незалежнасць і сама-стойнасць Вялікага княства Літоўскага.

Шляхта ВКЛ пераняла польскую мову і польскую культу­ру. Пад уплывам Контррэфармацыі яна перайшла ў каталіцт-ва. Такім чынам, да канца XVII ст. адбылося фарміраванне адзінага саслоўя ў Рэчы Паспалітай — «польскага народа шля­хецкага» . У 1697 г. дзяржаўнай мовай справаводства Вялікага княства Літоўскага стала польская.

О

Пытанні і заданні

  1. Назавіце прычыны ўтварэння Рэчы Паспалітай.

  1. Якую пазіцыю займала дэлегацыя ВКЛ на Люблінскім сойме?

  1. Пакажыце на картасхеме тэрыторыю ВКЛ у складзе Рэчы Паепалітай.

  2. Дакажыце, што Рэч Паспалітая з'яўлялася федэратыўнай дзяржавай.

  3. Параўнайце Люблінскую унію з Крэўскай уніяй.

  4. Прывядзіце факты, якія сведчаць пра захаванне самастойнасці ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.

  5. Чаму ў XVII ст. у Рэчы Паспалітай сфарміравалася адзінае шляхецкае саслоўе?

  6. Падрыхтуйце рэферат на тэму «Леў Сапега — дзяржаўны і палітычны дзеяч ВКЛ».

Факт. «Залатыяшляхеі

яхецкія вольнасці» прадугледжвалі: aequalitas — роўнасць шляхты перад законам; viritum — права на свабодную элекцыю (выбранне) караля;

jus vetandi — права на пратэст;

libera vox — права кожнага шляхціца на свабоду голасу; недатыкальнасць асобы шляхціца і яго маёнтка.