- •3.Духовная жизнь и культура бел земель в период раннего феодализма
- •5.Общественно-политическое устройство вкл.
- •9.Образование Речи Посполитой 1569 и статус вкл в ее составе.
- •10 Государственно – политическая система рп
- •12 Состояние культуры в Беларуси в составе Речи Посполитой.
- •16.Беларусь в российско-французской войне 1812 г.
- •17. Отмена крепостного права и бурж реформы 1860-1870-х:особенности их проведения в Беларуси
- •19 Революция 1905-1907. Бел земли в условиях ускорения бурж моднрнизации (начXXв)
- •23. Советско-польская война. И 2 провозглашение бсср
- •24. Нэп, ее сущность и значение для развития бсср.
- •Вопрос 28
- •33.Коренной перелом в ходе вов.Освобождение Беларуси. Разгром фашистского блока.
- •34.Место и роль бсср на междунар арене в 1945-1990.
- •38.Обществ.-полит и дух жизнь Беларуси(1945-1985).
- •39.Социально экономическое и политическое положение беларуси (2 п 1980). Перехлд к рынку.
- •40 Беларусь на пути провозглашения гос независимости.
- •41 В Республике Беларусь Конституция была принята в 1994 году, а в 24 ноября 1996 и 17 октября 2004 годах в нее были внесены некоторые изменения, принятые на референдуме.
- •42.Дух и культ жизнь бел народа(вт пол 80- начXxi в)
33.Коренной перелом в ходе вов.Освобождение Беларуси. Разгром фашистского блока.
Разгром нямецкіх войскаў летам 1943 г. на Курска-Арлоўскай дузе дазволіў Чырвонай Арміі перайсці ў стратэгічнае наступленне і ўжо ў верасні 1943 г. распачаць аперацыю вызвалення Ўкраіны і Беларусі. 23 верасня савецкія войскі вызвалілі першы раённы центр Беларусі – г. Камарын. У лістападзе 1943 г. быў вызвалены Гомель. Усяго ў Беларусі ў выніку асенне – зімовага наступлення (1943-1944 гг.) савецкіх войск было вызвалена 40 раёнаў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і Палескай абласцей.
Поўнае вызваленне Б. ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў звязана з наступальнай аперацыей Чырвонай Арміі, якая ўвайшла ў гісторыю пад кодавай назвай «Баграціён». Яна пачалася 23 чэрвеня 1944 г. У ёй удзельнічалі войскі 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы І.Х.Баграмян), 2-га Беларускага (Г.Ф.Захараў) і 3-га Беларускага (І.Д.Чарняхоўскі) франтоў. На другі дзень да іх далучыліся войскі 1-га Беларускага фронта (К.К.Ракасоўскі). У наступленні ўдзельнічалі таксама асобны французскі знішчальны авіаполк «Нармандыя – Нёман» і сфарміраваны на тэрыторыі СССР часці Войска Польскага. Самы актыўны ўдзел у аперацыі «Баграціён» прымалі партызанскія злучэнні. Ўжо 3 ліпеня быў вызвалены Мінск – сталіца БССР.
Бітва за Беларусь увайшла ў гісторыю Вялікай Айчыйнай і другой сусветнай вайн як адна з буйнейшых ваенных аперацый. У выніку аперацыі «Баграціён» была вызвалена не толькі Беларусь, але і большая частка Літвы, частка Латвіі, ўсходнія раёны Польшчы. Савецкія войскі падыйшлі да граніц Усходняй Прусіі, што стварыла спрыяльныя ўмовы для вызвалення шэрага краін Еўропы і разгрому фашысцкай Германіі.
Сав. войскі разам з іншымі наносілі гітлераўскім войскам знішчальныя ўдары. У антыфашысцкую барацьбу шырока уключыліся патрыёты іншых краін. Важнай падзеяй ў барацьбе супраць фашызму з'явілася адкрыццё ў чэрвені 1944 г. другога фронта ў Еўропе, пры непасрэдным удзеле ЗША і Англіі. Ў канцы 1944г. гітлераўская Германія апынулася пад пагрозай немінучага разгрому.
Рашаючае значэнне для разгрому фашысцкай Германіі мела берлінская ваенная аперацыя (16 сакавіка – 8 мая), ажыццеўленая савецкімі войскамі. 2 мая Берлін паў. 8 мая 1945 г. Немцамі быў падпісаны акт аб безагаворачнаі капітуляцыі. 9 мая было аб'яўлена днём Перамогі.
Тысячы беларусаў удельнічалі ў баях на тэрыторыі фашысцкай Германіі. Многія з іх былі ўзнагароджаны медалямі і ордэнамі.
Заключнай аперацыяй Узброенных Сіл СССР у другой сусветнай вайне былі ваенныя дзеянні на Далёкім Усходзе супраць саюзніцы Германіі мілітарыстскай Японіі, якая пачалася 9 жніўня 1945 г. 2 верасня 1945 г. на борце амерыканскага лінкора «Місуры», быў падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі Японіі. Так закончылася другая сусветная вайна, якая пачалася 1 верасня 1939 г.
На ўсіх этапах Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ уносіў свой уклад у перамогу над фашызмам.
Сотні тысяч беларусаў самааддана працавалі ў савецкім тыле, ў памысловасці і сельскай гаспадарцы, забяспечвалі Чырвоную Армію зброяй, боепрыпасамі, амуніцыяй, харчовымі прадуктамі і г.д.
27 красавіка 1945г. Міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР у лік краін-заснавальніц гэтай арганізацыі. Тым самым міжнародная супольнасць прызнала вялікі ўклад народа Беларусі ў разгром фашызма ў Другой сусветнай вайне.
Страты. На Беларуси загинула больш за 2 млн 200 чалавек—кожны 4. Па агульнаму узроуню развицця эканомика была адкинута да узроуню 1928, а на па некаторых галинах—да 1913.