Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры вов.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
16.12.2018
Размер:
349.18 Кб
Скачать
  1. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Структура, склад і функцыяніраванне акупацыйнага апарату.

Нямецкія ўлады ўвялі свой адміністрацыйны падзел Беларусі. Беларусь была аб’яўлена Генеральнай акругай у складзе рэйхскамісарыята «Остланд», але па меркаванню А.Розенберга – гэта была часовая з’ява.

Беластоцкую вобласць Гітлер далучыў 12-22 ліпеня 1941 г. да Усходняй Прусіі. На гэтай тэрыторыі дзейнічалі нормы нямецкага права. Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Гомельскай, Палескай і Пінскай абласцей былі далучаны да рэйхскамісарыята «Украіна». Туды ж адышлі гарады Брэст, Пінск, Мазыр. Усё справаводства на гэтых тэрыторыях вялося на ўкраінскай і нямецкай мовах. Частка Вілейскай вобласці далучалася да Генеральнай акругі «Літва». на тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцей і ўсходніх раёнаў Мінскай акупанты ўтварылі так званую вобласць армейскага тылу групы армій «Цэнтр», якая падпарадкоўвалася нямецкай ваеннай адміністрацыі.

Такім чынам, пад уладай генеральнага камісара В.Кубэ апынулася толькі Баранавіцкая, значная частка Вілейскай, заходнія і паўночныя раёны Мінскай вобласці, а таксама паўночныя раёны Пінскай.

На працягу верасня 1941 г. на гэтай тэрыторыі быў створаны апарат акупацыйнай цывільнай улады, які замяніў вайсковае кіраўніцтва. Цывільнае кіраўніцтва мела тры ступені – найвышэйшай інстанцыяй быў 1)генеральны камісарыят у Мінску, 2)галоўныя камісарыяты ў Мінску і Баранавічах, але яны не мелі вялікай ролі і ў сакавіку 1943 г. былі ліквідаваныя. 3)акруговыя камісарыяты (гебітскамісарыяты), усяго іх было 10(Баранавіцкі, Барысаўскі, Вілейскі, Лідскі, Мінскі і інш). Горад Мінск знаходзіўся ў час нямецкай акупацыі на палажэнні асобнага камісарыята і падпарадкоўваўся толькі генеральнаму камісарыяту Беларусі. Апарат генеральнага і акружных камісарыятаў камплектаваўся выключна нямецкімі служачымі.

Адміністрацыя ў раёнах стваралася з ліку мясцовых калабарацыяністаў. На чале ўсёй раённай адміністрацыі стаяў бургамістр(звычайна з ліку беларускіх эмігрантаў).

На тэрыторыі сельсаветаў акупанты стварылі воласці, якія ўзначальвалі прызначаныя імі бургамістры. У вёсках акупацыйную ўладу прадстаўлялі старасты. Усё кантралявалася нямецкімі чыноўнікамі.

Трэба адзначыць, што генеральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ не валодаў паўнатой улады ў сваім рэгіёне. І гэта значна ўскладніла яго становішча. Так, усе паліцэйскія органы і ўстановы СС знаходзіліся ў выключным падпарадкаванні рэйхсфюрэра Гімлера; самастойна дзейнічалі прадстаўнікі прапагандысцкага ведамства Геббельса; не падпарадкоўваліся генеральнаму камісарыяту пошта і чыгункі, ваенныя камендатуры. Гэтая сістэма паралельных органаў улады дзейнічала нескаардынавана, неэфектыўна, варожасць паміж кіраўнікамі ведамстваў адбівалася на дзейнасці мясцовых устаноў, і найбольш цярпела ад гэтага мірнае беларускае насельніцтва. Германскае кіраўніцтва спадзявалася на хуткую перамогу – таму вырашаць праблемы ў сістэме кіравання не спяшаліся.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]