Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры вов.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
16.12.2018
Размер:
349.18 Кб
Скачать

3.Акупацыя Германіяй краін Еўропы.

Германія сканцэнтравала на Заходнім фронце каля 3 млн. салдат і афіцэраў. Агульная колькасць войск саюзнікаў дасягала каля 4 млн. чалавек. Французская армія налічвала 105 дывізій у колькасці 2 240 тыс. чалавек. На іх узбраенні мелася 10 700 гармат, 3 063 танкаў, 1 200 самалётаў. Бельгійская армія налічвала 22 дывізіі, галандская – 11, английская – 10.

Германскае вярхоўнае камандаванне 29 кастрычніка 1939 г. выдала дырэктыву захопу Францыі, пад кодавай назвай “Гельб”. Была пастаўлена задача “уничтожить противника севернее Соммы и прорваться к побережью Ла-Манша”. Маючы неабходныя даныя разведкі аб тым, што саюзнікі сканцэнтравалі асноўныя сілы на поўначы, германскае камандаванне вырышала нанесці галоўны ўдар у раёне Ардэн.Тут намячалася здзейсніць прарыў моцнай танкавай групоўкі праз раён Седана ў накіраванні на Абвіль, да Антлантычнага ўзбярэжжа, з мэтай выхаду ў тыл армій саюзнікаў, якія знаходзілася на поўначы. Гэты план мог быць здзейснены толькі таму, што саюзнае камандаванне поўнасццю адмовілася ад ініцыятывы актыўных дзеянняў.

У адпаведнасці з планам былі разгорнуты германскія ўзброенныя сілы. На правым крыле знаходзілася група армій “Б” (29 дывізій), якая мела задачу прарваць бельгійскія пагранічныя ўмацаванні і прасунуцца ў глыб Бельгіі. У цэнтры знаходзілася група армій “А” у складзе 45 дывізій, у тым ліку 6 танкавых. Яна павінна была нанесці галоўны ўдар. Група армій “Ц” (19 дывізій), якая знаходзілася на левым крыле павінна была скоўваць французскія войскі на “лініі Мажыно”.

Перад уварваннем у Францыю нацысцкая Германія акупіравала Данію і Нарвегію. Ваенныя падзеі развіваліся маланкава. На працягу дня 9 красавіка 1940 г. была захоплена Данія. Для правядзення гэтай аперацыі аказалася дастаткова адной германской дывізіі. Акупацыя Нарвегіі патрабавала значна больльшых сіл і часу. Але і ўзброеныя сілы Нарвегіі (каля 16 тыс.) не маглі процістаяць 100 тысячнай германскай групоўцы. Нямецкія войскі захапілі: Осла, Арэндал, Берэнн, Нарвік. Праўда, за Нарвік – важны порт у паўночнай Нарвегіі – разгарнулася працяглая барацьба. Памагалі яго абараняць і англічане, але пад пераўзыходзячым націскм немцаў і яны не змаглі ўтрымаць Нарвік. Германія надоўга захапіла важны плацдарм на поўначы Еўропы.

Пасля акупацыі Даніі і Нарвегіі, ваенныя намаганні Германіі перанесліся ў цэнтр Еўропы. Вермахт абрушыў сваю моц на Бельгію, Галандыю, і Францыю. 10 мая 1940 г. па ўмоўнаму сігналу “Данцынг” нямецкія войскі ўторгліся ў Бельгію. Ужо 28 мая быу падпісаны пратакол капітуляцыі белгійскай арміі. У кароткі тэрмін былі акупіраваны Галандыя і Люксембург. Паспяховаму ажыццяўленню баявых аперацый германскіх войск садзейнічала актыўная дзейнасць германскіх спецслужб і падтрымка “пятай калоны”. іх дзейнасць была даволі актыўнай і рознабаковай, мела на мэце падарваць не толькі ваенна- эканамічны патэнцыял краін, але і маральны дух войск і насельніцтва.

Час паказаў, што ў шэрагу краін падобныя сцэнарыі развіцця падзей мелі месца. Між тым, неабходна адзначыць, што ваенны поспех германскіх войск і галоўная перавага Германіі заключалася ў тым, што яна напала на краіны, палітычнае кіраўніцтва якіх было не здольна стварыць не толькі сістэму калектыўнага процістаяння агрэсару, але і арганізаваць эфектыўную абарону сваіх краін

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]