Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры вов.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
16.12.2018
Размер:
349.18 Кб
Скачать
  1. Актуальнасць и неабоднасцьвывучэння Другой сусветнай. Перыядызацыя.

Вывучэнне гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчынный войн, асэнсаванае разуменне шматлікіх складаных ваенна-палітычных працэсаў немагчыма без уяўлення гістарычнага феномена станаўлення таталітарных рэжымаў права-экстрэмісцкага напрамку. Фашызм – гэта не проста палітычная плынь, якая ўзнікла ў Заходней Еўропе – гэта ўнікальны феномен, які з’явіўся ў прамежку паміж двума сусветнымі войнамі, у асяроддзі ўсеагульнай жарсткасці, экстрэмізма, сацыяльна-палітычна і духоўнага ўпадку. Сутнасць германскага нацызма, італьянскага фашызма і таталітарызма раскрываецца ў шэрагу прац савецкіх і заходніх даследчыкаў. Савецкая гістарыяграфія трактавала фашызм як адкрытую дыктатуру найбольш рэакцыйных мілітарысцкіх колаў фінансавага і прамысловага капіталу. Аднак такі падход не падзяляецца большасцю заходніх навукоўцаў, якія лічаць, што сацыяльная база фашызма намнога шырэй. Праблему ўзнікнення фашызма многія заходнія даследчыкі тлумачаць як адхіленне ад магістральнай лініі развіцця гістарычнага прагрэса, як маральную хваробу, якая завалодала здаровым арганізмам і прывяла да катастрофы (М. Вэбер, Э. Нольтэ, Ф. Мэйнэке, Ж. Фурац’е, Ф. Джон Вэйс). Англійскі даследчык А. Тойнбі і амерыканскі сацыёлаг Т. Парсон вызначалі фашызм, асабліва яго агрэсіўнасць, як вынік расісцкіх, нацыялістычных настрояў нямецкага народа, які меў асобы маральны і псіхалагічны склад. Італьянскі філосаф Б. Крочэ характырызаваў фашызм як прарыў групы авантурыстаў да ўлады, выкарыстаўшых забвенне духоўных каштоўнасцей і псіхалагічную дэзарганізацыю насельніцтва.

Многія сучасныя даследчыкі тлумачаць узнікненне фашызма на падставе мабілізацыйнай сістэмы, калі ва ўмоваў вострага эканамічнага і духоўнага крызісу неабходна мабілізацыя ўсёй нацыі дзеля яго пераадалення. У краінах, дзе быў значны вопыт аўтарытарнага развіцця, а дэмакратыя была даволі слабай на палітычную арэну выходзіў фашызм, голоўнай ідэяй якога была ідэя велічы нацыі.

Кароткі агляд апублікаванай літаратуры паказвае, што ў айчыннай гістарыяграфіі існуе вялікая колькасць прац па праблеме Вялікай Айчынай вайны. Гісторыкі значную ўвагу ўдзялялі асэнсаванню пытанняў падпольнай і партызанскай барацьбы, злачыннай сутнасці акупацыйнага рэжыму, агітацыйна-прапагандысцкай рабоце, удзелу моладзі ў барацьбе з агрэсарамі і іншых. У спецыяльнай працы “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны” зроблены грунтоўны аналіз стану айчыннай гістарыяграфіі, якая адлюстроўвае распрацоўку гісторыі вайны.

У гістарыяграфіі Другая сусветная вайна падзяляецца на пяць асноўных перыядаў:

Першы перыяд (1 верасня 1939 – 21 чэрвеня 1941 г.): пачатак Другой сусветнай вайны і захоп германскімі войскамі і іх сатэлітамі краін Заходняй Еўропы.

Другі перыяд (22 чэрвеня 1941 – 18 лістапада 1942 гг.): напад гітлераўскай Германіі на СССР, пачатак Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа, пашырэнне маштабаў вайны, крах германскіх планаў “маланкавай вайны”.

Трэці перыяд (19 лістапада 1942 – 31 снежня 1943 гг.): карэнны пералом у Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайне, прыпыненне наступальнай стратэгіі фашысцкага блока і пераход стратэгічнай ініцыятывы да краін антыгітлераўскай кааліцыі.

Чацвёрты перыяд (1 студзеня 1944 – 9 мая 1945 гг.): разгром фашысцкага блока, выгнанне гітлераўскіх войск з тэрыторыі СССР, адкрыццё 2-га фронту, заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны, вызваленне ад германскай акупацыі краін Еўропы, капітуляцыя Германіі.

Пяты перыяд (9 мая – 2 верасня 1945 г.): разгром імперыялістычнай Японіі, вызваленне народаў Азіі ад японскіх акупантаў, заканчэнне Другой сусветнай вайны.

5. Пакт Мо́латава-Рыбэнтро́па — савецка-нямецкі пакт аб нянападзе, падпісаны 23 жніўня 1939 году ў Маскве міністрам замежных справаў НямеччыныЁахімам фон Рыбэнтропам і народным камісарам замежных справаў СССР Вячаславам Молатавым. Дамова прадугледжвала таксама нэўтралітэт абодвых падпісантаў у выпадку нападу трэцяга бока.

У сакрэтным дадатковым пратаколе прадугледжваўся падзел Усходняе Эўропы на сфэры ўплыву Савецкага Саюзу і нацысцкае Нямеччыны. Польская Рэспубліка дзялілася па рэках Нараў, Вісла і Сан. Ўзьядноўвалася БССР і Заходняя Беларусь уключна зь Вільняй, да Ўкраінскае ССР таксама адыходзілі вялікія ўкраінскія землі ў складзе Польшчы. Да савецкае сфэры ўплыву адыходзіла Бэсарабія(сёньняшняя Малдова), Эстонія і Латвія. У сакрэтным пратаколе прадугледжвалася высяленьне ў Нямеччыну насяляўшых савецкую зону немцаў (з Бэсарабіі, Балтыі, Букавіны).

Вынікам пакту стаўся перагляд дзяржаўных межаў пасьля заваёвы Нямеччынаю Польшчы (прыкладна пачатак кастрычніку 1939 году). Дадатковым пагадненьнем ад 28 верасьня 1939 году быў прадугледжаны адыход Летувы да савецкае зоны ўплыву ўзамен на перасоўваньне нямецкае мяжы ад Віслы да Бугу.

У знак замірэньня ў захопленым Берасьці, апынуўшымся на мяжы Савецкага Саюзу і Нямеччыны, прайшоў супольны парад савецкіх і нямецкіх войскаў.

Польская Рэспубліка не здолела абараніцца ад нападу СССР і Трэцяга Райху. У адказ на напад Нямеччыны на Польшчу Вялікабрытанія абвесьціла вайну Нямеччыне. 1 верасьня 1939 году стала пачаткам Другое сусьветнае вайны.

Кіруючыся пактам, у 1940 годзе Савецкі Саюз выставіў ультыматум Румыніі, па якім яна вымушаная была аддаць Бэсарабію і паўночную Букавіну. Тры балтыйскія краіны — Эстонія, Латвія, Летува, у 1940 годзе таксама былі далучаныя да СССР.

22 чэрвеня 1941 году Адольф Гітлер парушыў пакт, напаўшы на Савецкі Саюз.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]