Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры вов.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
16.12.2018
Размер:
349.18 Кб
Скачать

6. Пачатак Другой сусветнай вайны

Польшча, як краіна, якой дасталася шмат германскіх зямель па выніках Першай сусветнай вайны, была адной з галоўных мішэняў для Гітлера. Пакуль Германія інкарпаравала Аўстрыю і Чэхію, Варшаву ўпэўнівалі ў сяброўстве з боку Берліна.

Але 11 красавіка 1939 г., пасля вырашэння чэшскага пытання, Гітлер зацвердзіў «план Вайс», які прадугледжваў ліквідацыю Польшчы. 28 красавіка Германскае кіраўніцтва аб’явіла аб дэнансацыі сваіх абавязкаў аб ненападзенні, заключаных паміж Польшчай і Германіяй у 1934 г.

Да канца жніўня 1939 г. падрыхтоўка да нападзення на Польшчу была завершана. 22 жніўня 1939 г. Гітлер правёў нараду вышэйшага каманднага складу, дзе выказаў канкрэтныя мэты вайны супраць Польшчы, а 23 жніўня 1939 г. было заключана савецка-германскае пагадненне аб ненападзе, антыпольскае згодна «сакрэтнаму пратаколу». 31 жніўня 1939 г. Гітлерам была падпісана дырэктыва аб нападзе на Польшчу.

У ноч з 31 жніўня на 1 верасня 1939 г. германскія спецслужбы правялі аперацыю «Гімлер». Эсэсаўцы ў польскай форме, пад кіраўніцтвам штурмбанфюрэр СС А.Наўёкса «захапілі» радыёстанцыю ў горадзе Глейвіц, з якой прагучаў зварот на польскай мове «...аб’ядноўвацца і біць немцаў». Раніцай 1 верасня 1939 г., пасля выступлення Гітлера, Германія напала на Польшчу. Звязаныя пагадненнямі аб узаемадапамозе, 3 верасня вайну Германіі аб’явілі Францыя, Англія і яе калоніі і дамініёны. Пачалася Другая сусветная вайна.

Вайна пачалася не толькі для палякаў – але і для беларусаў, бо яны складалі каля 15% насельніцтва Другой Рэчы Паспалітай. Прыклад мужнасці праявілі беларусы ў баях на ўзбярэжжы Гдыні, пры абароне Модліна і Хеля. Гераічнай старонкай стала абарона Брэсцкай крэпасці (з 14 па 18 верасня 1939 г.). Абаронцы адбілі 7 варожых атак і страцілі палову саставу. Не атрымаўшы падмацавання, яны з 17 на 18 верасня пакінулі пазіцыі і адышлі ў паўднёва-заходнім накірунку. Гарнізон Брэсцкай крэпасці (каля 4 тыс.) на 40% складаўся з рэзервістаў-беларусаў.

Да 16 верасня германская армія акупіравала большую частку тэрыторыі Польшчы і выйшла на «лінію Керзана» – мяжу рассялення беларусаў і ўкраінцаў. Польскі ўрад 16 верасня эмігрыраваў у Румынію, а затым у Лондан. Гераічна змагалася Варшава, якая 27 верасня капітулявала. Страты польскай арміі былі значнымі. Загінула каля 65 тыс. салдат, прыкладна 140 тыс. былі паранены, у германскім палоне аказалася каля 400 тыс. салдат і афіцэраў польскай арміі, у тым ліку 70 тыс. беларусаў. Некалькі тысяч беларусаў у складзе польскіх ваенных часцей перабралася на Захад, у Францыю, Англію. Беларусы прынялі актыўны ўдзел у баях на франтах Афрыкі і Заходняй Еўропы.

У ходзе польскай кампаніі значнымі былі і германскія страты, што надоўга затрымала пачатак германскага наступлення на Францыю. Аднак прыклад Германіі развязаў рукі іншым краінам – удзельніцам Траістага пакту. У красавіку 1939 г. італьянскія фашысты пачалі акупацыю Албаніі.

Уз’яднанне Беларусі. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях бсср

Масква была вельмі зацікаўлена ў чысціні прававой працэдуры далучэння да СССР новых тэрыторыяў. 1 кастрычніка 1939 г. была прынятая пастанова Палітбюро ЦК УКП(б) «Пытанні Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Пастанова абавязвала склікаць Украінскі і Беларускі Народныя сходы.

Выбары адбыліся 22 кастрычніка 1939 г. у абстаноўцы палітычнага ўздыму і пад пільным наглядам Камуністычнай партыі. Народны сход аднагалосна прыняў 29 кастрычніка дэкларацыю аб устанаўленні Савецкай улады ў Заходняй Беларусі, і дэкларацыя аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР. 17 верасня Народны сход абвясціў Днём усенароднага свята.

2 лістапада нечарговая V сесія ВС СССР першага склікання задаволіла просьбу Народнага сходу Заходняй Беларусі і ўключыла Заходнюю Беларусь у склад СССР з уз’яднаннем яе з БССР. У склад БССР увайшла тэрыторыя плошчай 100 тыс. кв. км. з насельніцтвам 4,7 млн. чалавек. У складзе БССР было ўтворана 10 абласцей: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Віцебская, Вілейская, Гомельская, Мінская, Магілёўская, Палеская, Пінская.

1 лістапада 1939 г. беларусы даведаліся, што Віленскі край Савецкі ўрад адлучыў ад Заходняй Беларусі і перадаў Літве. Волі насельніцтва ніхто не пытаў і нацыянальнага складу яго не ўлічваў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]