Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры вов.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
16.12.2018
Размер:
349.18 Кб
Скачать

13.Бітва за Маскву і яе наступствы.

6 верасня 1941 г. Гітлер выдае дырэктыву аб наступленні на Маскву. Галоўную ролю ў ім павінны былі выканаць танкавыя злучэнні і авіяцыя. Планам прадугледжвалася разграміць савецкія войскі каля Вязьмы і Бранска, а потым праследаваць адыходзячыя войскі Заходняга фронту на шырокім участку ад верхняга цячэння Волгі да Акі і заняць такім чынам Маскву. Дзеля гэтага была сканцэнтравана моцная групоўка – 77 дывізій, каля 1 млн. чалавек, 14 тыс. гармат, 1700 танкаў, 950 самалётаў. Чырвоная Армія значна саступала вермахту, на Заходнім фронце было толькі 770 танкаў, 364 самалёта, 9150 гармат.

Генеральны наступ пачаўся 30 верасня, а 2 кастрычніка на Заходні фронт абрушыліся галоўныя нямецкія сілы. Нямецкія дывізіі прарвалі фронт у некалькіх месцах і хутка акружылі пад Вязьмай и пад Бранскам некаторыя арміі. Прычыны катастрофы былі відавочнымі – гэта перавага праціўніка ў тэхніцы, значныя пралікі Стаўкі і яе кіраўніка ў арганізацыі абароны. Склалася рэальная пагроза з’яўлення нямецкіх танкаў пад Масквой.

Тым не менш, супраціўленне Чырвонай Арміі было надзвычай моцным. Нават ў акружэнні яе часткі працягвалі баявыя дзеянні, скаваўшы значныя сілы вермахту. За тры тыдні наступлення немцы выкарысталі палову дывізій, якія значна пацярпелі. Стаўка прымала надзвычайныя меры для выпраўлення сітуацыі. Камандаванне абароны Масквы ўсклалі на Р.Жукава. Хутка перакідвалі баяздольныя злучэнні з Далёкага Усходу і Сярэдняй Азіі. У першую чаргу прыкрываліся чыгуначныя і шасэйныя дарогі – найбольш зручныя для наступлення танкавых калон. Каля паўмільёна масквічоў, пераважна жанчын, будавалі абарончыя рубяжы. На дапамогу арміі прыйшлі знішчальныя батальёны і дывізіі народнага апалчэння.

15 кастрычніка ДКА прымае пастанову «Аб эвакуацыі сталіцы СССР горада Масквы», згодна з якой урадавыя і партыйныя ўстановы, дыпламатычныя прадстаўніцтвы пераводзіліся ў Куйбышаў. Але гэта не адзначала, што горад будзе здадзены. 17 кастрычніка партыйнае кіраўніцтва Масквы па радыё абвергла чуткі аб здачы горада. 19 кастрычніка ў сталіцы было ўведзена асаднае становішча. 7 лістапада ў 8 гадзін раніцы ў Маскве прайшоў традыцыйны ваенны парад, прысвечаны чарговай гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі. Роля гэтага параду была надзвычай вялікай. Былі знятыя дакументальныя стужкі, якія паказвалі па ўсёй краіне і на франтах. Гэтыя стужкі дарылі надзею, унушалі аптымізм грамадзянам краіны і салдатам.

Пасля кароткага перапынку, 15-16 лістапада наступленне вермахта аднавілася. Нямецкія войскі спрабавалі абыйсці Маскву з поўначы – праз Клін і Кашыру. Але далей канала Масква-Волга яны ўжо не здолелі прасунуцца. Рэзервы германскай групоўкі былі вычарпаны.

Канец лістапада – пачатак снежня 1941 г. сталі кульмінацыяй бітвы пад Масквой. Вермахт да гэтага часу сутыкнуўся з вялізарнымі стратамі, якія значна паўплывалі на маральны дух у войску. 8 снежня Гітлер аддае загад аб стратэгічнай абароне на ўсім працягу фронту.

Але да гэтага часу ўжо пачалося контрнаступленне савецкіх войск (5-6 снежня). Моцнымі лабавымі ўдарамі на флангах была прарваная абарона немцаў. Адначасова актыўныя дзеянні распачалі савецкія войскі ў Крыму і пад Ленінградам з мэтай недапусціць перакідвання дадатковых сілаў пад Маскву. Да пачатку лютага 1942 г. савецкія войскі прасунуліся на захад на 100-250 км. Былі вызвалены ад захопнікаў Маскоўская і Тульская вобласці. А да красавіка 1942 г. вораг быў адкінуты на 350-400 км, было вызвалена 60 гарадоў. Савецкія войскі наблізіліся да тэрыторыі БССР, а праз разрыў, які празвалі «Суражскія вароты» на працягу 1942 г. адбывалася забеспячэнне партызанскіх атрадаў на Беларусі. План «бліцкрыгу» быў сарваны, намеціўся паварот у вайне на карысць СССР.

У баях за Маскву і Тулу вызначыліся стралковыя дывізіі, якімі камандавалі нашы землякі генералы У.Р.Вашкевіч і М.М.Макаўчук, а таксама падпалкоўнікі камандзіры злучэнняў А.А.Барэйка, Е.У.Дабравольскі, М.М.Мультан, І.Л.Рагуля, А.Д.Церашкоў, П.М.Чарнышоў.

Бітва пад Масквой мела надзвычай значны міжнародны рэзананс. На фронт былі запрошаны прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, а так сама міністр замежных спраў Англіі А.Ідэн, які быў з візітам у Маскве. Ён ўбачыў сваімі вачамі маштабы паражэння немцаў. Больш цеснымі сталі кантакты паміж краінамі, якія ваявалі супраць краін «траістага пакту» і Савецкім Саюзам. Менавіта з СССР У.Чэрчыль і Ф.Рузвельт атаясамлівалі перамогу над Гітлерам.

У выніку паражэння вермахту пад Масквой, японскі ўрад вырашыў не распачынаць вайну з СССР, да вясны 1942 г., а перанесці галоўны націск на басейн Ціхага акіяну.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]