Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры вов.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
16.12.2018
Размер:
349.18 Кб
Скачать

11.Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам-восенню 1941 г.

Перш за ўсё, у краіне складваўся культ асобы І.Сталіна, састаўной часткай якога было сталінскае «прадбачанне» палітычнай сітуацыі ў свеце. Сур’ёзна дэзарыентавала камандаванне Чырвонай Арміі, асабліва штабы заходніх ваенных акруг, заява ТАСС ад 14 чэрвеня 1941 г., абвяргаючая як беспадстаўныя чуткі аб намеры Германіі ў хуткім часе напасці на СССР. Гэтая ўпэўненасць Сталіна мацавалася на тых падставах, што Германія яшчэ ваявала з Англіяй. Да таго, па ацэнках савецкага Генштаба суадносіны сіл паміж Германіяй і СССР былі на карысць СССР.

Данясенні савецкіх разведчыкаў, а так сама інфармацыя, якая паступала ад англійскага кіраўніцтва і па дыпламатычным каналам, дзе ўказваліся дні і нават гадзіны пачатку вайны, эфектыўна нейтралізавалася нямецкай дэзінфармацыяй.

Планы вядзення вайны, распрацаваныя ў савецкім Генштабе перад вайной не адпавядалі сітуацыі, якая складвалася на франтах. Замест выкарыстання падзвіжнай абароны, якая прадугледжвала адыход пад націскам ворага ад аднаго падрыхтаванага рубяжа да другога, пры гэтым затрымліваючы яго пранікненне, выкарыстоўвалася тактыка контрудараў, у якіх гінулі дзесяткі тысяч салдат і яшчэ больш пападалі ў акружэнні, пры нязначных аператыўных выніках.

Вермахт меў дэталёва распрацаваны план «Барбароса» і двухгадовы вопыт вядзення буйнамаштабных баявых аперацый, загадзя правёў мабілізацыю і канцэнтрацыю высокамабільных ўдарных груповак на заходніх савецкіх граніцах. Якасная перавага нямецкіх узброеных сіл была відавочнай.

Баяздольнасць Чырвонай Арміі была нізкай з прычын раскіданасці частак на вялікай тэрыторыі, незавершанасці будаўніцтва абарончых аб’ектаў на новай мяжы, недахопу падрыхтаваных камандных кадраў, незавершанасці ваеннай рэформы. На баяздольнасці Чырвонай Арміі вельмі адмоўна сказаліся масавыя рэпрэсіісупраць ваенных кадраў. Асабліва гэтае датычылася вышэйшага каманднага саставу.

Вельмі адмоўна сказалася на развіцці ваенных падзей выключна дрэнная сувязь у арміі, якая базіравалася на правадных тэлефонах. Перад нападам нямецкія дыверсанты паралізавалі амаль усю сістэму сувязі.

Недастатковая ўвага да выкарыстання авіяцыі пры правядзенні вайсковых аперацый, забарона адступаць нават пад пагрозай акружэння. Але галоўнае, трагедыя паражэнняў праявілася не ў першыя дні памежных баёў, а пад час контрбаёў 23-30 чэрвеня. Яны паказалі, што нашы войскі на ўсіх узроўнях – ад Стаўкі да малодшых камандзіраў не былі падрыхтаваныя ў сваёй масе не толькі да першых, нечаканых баёў, а да вайны наогул.

12.Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі

Першыя прапановы з боку Англіі і ЗША аб ваенна-эканамічнай падтрымцы СССР прагучалі 22 і 23 чэрвеня 1941 г. Але памеры дапамогі залежалі ад таго, «які час пратрымаецца Расія». 12 ліпеня была падпісана савецка-англіяская дэкларацыя аб аказанні ўзаемадапамогі і аб немагчымасці заключаць сепаратныя мірныя дагаворы з Германіяй без узаемных кансультацый. 30 ліпеня ў Маскву прыляцеў саветнік прэзідэнта ЗША Г.Гопкінс, які быў уражаны абарончымі магчымасцямі краіны. Тым не менш, закон аб ленд-лізе не адразу быў пашыраны на Савецкі Саюз.

Аснова для ўтварэння антыгітлераўскай кааліцыі была закладзена 14 жніўня 1941 г., калі прэзідэнт ЗША Ф.Рузвельт і брытанскі прэм’ер-міністр У.Чэрчыль на ваенна-марской базе Арджэнція (востраў Ньюфаўндлен) падпісалі дэкларацыю, вядомую як «Атлантычная хартыя». 24 верасня да яе далучылася 10 краін, у тым ліку СССР. А з 29 верасня па 1 кастрычніка 1941 г. у Маскве адбылася канферэнцыя трох краін – СССР, ЗША, Англіі на якой былі абмеркаваны пытанні ваенна-тэхнічнай дапамогі СССР. Саюзнікі абавязваліся пачынаючы з 1 кастрычніка штомесяц пастаўляць у СССР 400 самалётаў, 500 танкаў і інш. зброю. СССР узамен пастаўляў стратэгічную сыравіну. Такім чынам, на СССР распаўсюджваўся закон аб ленд-лізе – праграма перадачы ўрадам ЗША у форме заёму ці арэнды ваеннай тэхнікі, зброі, амуніцыі, стратэгічнай сыравіны, харчавання, розных тавараў і паслуг краінам-саюзнікам па антыгітлераўскай кааліцыі.

Значнай падзеяй, якая вымусіла ЗША ўступіць у вайну супраць фашысцкага блока з’явілася нападзенне 7 снежня 1941 г. японскіх войск па амерыканскай ваенна-марской базе Пёрл-Харбор на Гавайскіх астравах. 8 снежня Англія таксама аб’явіла вайну Японіі. 11 снежня Германія і Італія аб’явілі вайну ЗША. Зона вайны пашырылася на Ціхі акіян.

1 студзеня 1942 г. прадстаўнікі 26 дзяржаў, у тым ліку ЗША, СССР, Англіі, Кітая, падпісалі ў Вашынгтоне дэкларацыю аб сумеснай барацьбе супраць агрэсара. Гэтыя краіны сталі называцца «Аб’яднанымі нацыямі».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]