
- •Практычныя заняткі № 1 мова і соцыум
- •Паняцце мовы.
- •Гіпотэзы паходжання мовы.
- •Функцыі мовы ў грамадстве.
- •1. Паняцце мовы
- •2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •3. Функцыі мовы ў грамадстве
- •4. Мова і іншыя сродкі камунікацыі
- •5. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа
- •6. Месца беларускай мовы сярод іншых моў
- •Індаеўрапейская прамова
- •7. Беларуская літаратурная мова і яе нормы
- •Практычныя заняткі № 2 беларуская мова ў прасторы і часе
- •1. Канцэпцыі паходжання і час фармавання беларускай мовы
- •2. Этапы развіцця беларускай мовы
- •Практычныя заняткі № 3
- •Білінгвізм. Моўная інтэрферэнцыя.
- •Фанетычная, марфалагічная,
- •Сінтаксічная спецыфіка беларускай мовы
- •1. Сутнасць і асаблівасці білінгвізму
- •2. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •3. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай
- •Практычныя заняткі № 4 лексікалогія
- •1. Лексіка беларускай мовы з пункту погляду сфер яе выкарыстання
- •1) Лексіка, якая абмежавана тэрыторыяй ужывання:
- •2) Лексіка, якая характэрна сацыяльна абмежаванай групе людзей:
- •2. Тэрміны, наменклатурныя назвы, прафесіяналізмы
- •3. Гісторыя развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі
- •Практычныя заняткі № 5 тэрміналогія
- •1. Структурныя тыпы тэрмінаў
- •2. Спосабы ўтварэння тэрмінаў
- •3. Асноўныя прыметы запазычаных тэрмінаў
- •4. Асваенне запазычаных тэрмінаў
- •Практычныя заняткі № 6 навуковы тэкст: структура і моўнае афармленне
- •1. Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту
- •2. Спосабы выкладу інфармацыі
- •3. Асаблівасці тэкстаў навуковага стылю
- •4. Жанры навуковай літаратуры
- •Узор анатацыі
- •Практычныя заняткі № 7 афіцыйна-справавы стыль
- •1. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
- •2. Жанры афіцыйна-справавога стылю
- •Практычныя заняткі № 8 мова і кампазіцыя справавых лістоў
- •1. Бланкі, рэквізіты, фармуляр
- •2. Група справавых лістоў па функцыянальнай прымеце: ліст-просьба, ліст-запытанне, ліст-запрашэнне, ліст-пацвярджэнне
- •3. Класіфікацыя справавых лістоў паводле аспектаў
- •Пытанні да заліку
- •Паняцце мовы.
- •Гіпотэзы паходжання мовы.
- •Функцыі мовы ў грамадстве.
- •Літаратура
- •Уладзімір Іванавіч Куліковіч беларуская мова (прафесійная лексіка)
2. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
У сітуацыі дзвюхмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыво- дзіць да інтэрферэнцыі, г. зн. пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы другой мовы. Іншымі словамі інтэрферэнцыя прыводзіць да парушэння нормаў суіснуючых моў. Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і шэрагу іншых прычын. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з’ява даволі распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы.
-
фанетыку, калі, напрыклад, у рускай мове дзвюхмоўнага інды- віда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдыя [р] і [ч] на месцы рускіх мяккіх [р’] і [ч’], дзеканне і цеканне, ярка выра- жанае аканне і г.д.;
-
акцэнтуацыю, калі дзвюхмоўны індывід размаўляе, напрыклад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск рускай мовы: зá руку (замест за рукý), глі´няны (замест гліня´ны), крапі´ва (замест крапівá), спінá (замест спíна) і г.д.
-
марфалогію, калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме. Напрыклад, карыстаючыся рускай мовай дзвюхмоўны індывід можа няправільна ўжываць родавыя формы назоў- нікаў (золотой медаль замест золотая медаль, порванный шинель замест порванная шинель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку (озёры замест озёра, окны замест окна) і г.д.
-
лексіку, калі білінгв, напрыклад, у беларускай мове ўжывае выразы тыпу гуляць ролю замест адыгрываць ролю, г. зн. выкарыстоўвае слова з неўласцівым яму ў данай мове значэннем;
-
сінтаксіс, калі пры карыстанні рускай мовай білінгв ўводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, смеяться с него замест смеяться над ним, вернуться со школы замест вернуться из школы і да т. п.
Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шмат- лікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага дзвюхмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах дзвюхмоўя.
3. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай
Ва ўмовах масавага беларуска-рускага білінгвізму вельмі важна вызначыць тыя рысы, якімі характарызуецца беларуская мова ў параўнанні з рускай.
Фанетычныя асаблівасці беларускай мовы.
-
Наяўнасць гука [ў]: даўгі, няўмелы, цэркаўка (рус. долги, неуме- лый, церковка).
-
Наяўнасць афрыкат [дз] і [дж] як самастойных гукаў: хаджу, дажджы, дзень, дзвесце.
-
Шыпячыя гукі [ж], [ш], [дж], [ч], а таксама [р] заўсёды цвёрдыя: шчасце, чысты, шырокі, крычаць.
-
Фрыкатыўны гук [г]: горад, галава, нага.
-
Дзеканне і цеканне, г.н. на месцы рускіх мяккіх зубных [д], [т] у беларускай мове ўжываюцца мяккія афрыкаты [дз’], [ц’]: табе – цябе, два – дзве, дзякуй, цяпер.
-
У словах іншамоўнага паходжання зубныя [д], [т] перад галос- нымі пярэдняга рада цвёрдыя: дэлегат, дырэктар, ратыфікацыя, тэма.
-
Наяўнасць якання: дзяржава, сярэдзіна, пяцярня.
-
Наяўнасць акання: прадпрыемства, выкрасліць, кватарант, далі- катэс.
-
Прыстаўныя зычныя [в], [г], [j] і прыстаўныя галосныя [і], [а]: восень, гэты, ярмарка [jармарка]; імчацца, імгла, білет ільготны.
-
Падаўжэнне зычных (за выключэннем губных і [р]) у выніку асіміляцыі імі гука [j]: жыццё, ноччу, паўстанне, укараненне.
-
Чаргаванне складоў ро, ло, рэ, ле з ры, лы, лі ў становішчы перад зычнымі: глотка – глытаць, бровы – брыво, блеск – блішчаць.
-
Захаванне нязменнага націскнога е перад шыпячымі: пяеш, даеш, цешча (рус.: поёшь, даёшь, тёща).
-
Цвёрдасць губных [б], [п], [м], [ф] на канцы слова і перад ётавымі (е, ё, ю, я, і): голуб, верф, стэп, восем, сям’я (рус.: голубь, верфь, степь, восемь, семья).
Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы.
-
Назоўнікі 2-га скланення ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку і назоўнікі 1-га скланення ў М. склоне адзіночнага ліку маюць пасля мяккіх асноў канчатак –і: зямлі, пожні; у зямлі, на трамваі (рус.: земле, в земле, на трамвае). У адзначаных склонах гэтай жа групы назоўнікаў з асновай на заднеязычныя, калі націск падае не на канчатак, гукі [г], [к], [х] чаргуюцца са свісцячымі [з], [ц], [с]: кніга – кнізе, эканоміка – эканоміцы, эпоха – эпосе; (рус.: книге, экономике, эпохе).
-
Назоўнікі мужчынскага роду на –а (-я) (з націскам на аснове) у Т. склоне адзіночнага ліку маюць канчатак –ам (-ем): са старастам, з дзядзькам, з Колем, Сярожам, а ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку канчатак –у (-ю): аб Васілю, дзядзьку, дацэнту.
-
У Н. склоне множнага ліку назоўнікі 1-га скланення маюць канчаткі –ы, -і: гарады, палі, лясы, азёры, вокны.
-
Адсутнасць чаргаванняў на канцы асноў назоўнікаў 1-га скла- нення ў адзіночным і множным ліку: брат – браты, сын – сыны. Параўн. рус.: брат – братья, сын – сыновья.
-
Наяўнасць у назоўніках жаночага і ніякага роду ў Р. склоне множнага ліку канчаткаў –аў (-яў): брытваў, кафедраў, сенажацяў, постацяў, палёў (рус.: бритв, кафедр, полей).
-
Адсутнасць й у формах Н. склону адзіночнага ліку прыметнікаў і слоў, якія скланяюцца, як прыметнікі: сіні, вялікі, напісаны, некаторы, самы, шосты (рус.: синий, большой, написанный, некаторый, самый, шестой).
-
Утварэнне формы вышэйшай ступені параўнання якасных прыметнікаў з дапамогай суфіксаў –эйш (-ейш), -ш: вышэйшы, важнейшы, слабейшы, большы (рус.: выше, важнее, слабее, больше).
-
Непрадуктыўнасць кароткіх формаў прыметнікаў і абмежаванае ўжыванне кароткіх дзеепрыметнікаў, адсутнасць зваротных дзеепрымет- нікаў. Параўн. бел.: План выкананы, рус.: План выполнен. Рус. ‘занимаю- щийся’, ‘изменившийся’ ў беларускай мове адпавядае ‘які займаецца’, ‘які змяніўся’.
-
У формах мужчынскага і ніякага роду займеннікаў мой, твой, свой, чый у Р. і Д. склонах адзіночнага ліку адсутнічае літара е ў кан- чатках: майму, твайму, свайму, майго, твайго, свайго.
-
Лічэбнікі паўтара, паўтары нескланяльныя.
-
Лічэбніка два, дзве маюць асобныя формы ва ўсіх склонах: двух – дзвюх, двум – дзвюм, двума – дзвюма.
-
Лічэбнік дзевяноста мае адну нязменную форму; у рускай мове ён мае дзве формы – девяносто і девяноста.
-
Чаргаванне заднеязычных г, к, з шыпячымі ж, ч пры спражэнні дзеясловаў загаднага ладу: лягу – ляж – ляжце, пяку – пячы – пячыце (рус.: лягу – ляг – лягте, пеку – пеки – пеките).
-
Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў –учы (-ючы), -ачы (-ячы) ад асноў любога дзеяслова цяперашняга часу: лятаючы, аплачваючы, забягаючы, просячы, сушачы, пішучы (рус.: летая, оплачивая, забегая, прося).
Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы.
-
У беларускай мове больш пашыраны аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы. Напр.: бел. Дом пабудавалі – рус. Дом построен.
-
Лічэбнікі два, тры, чатыры спалучаюцца з назоўнікамі ў Н. скло- не множ. ліку: два дакументы, тры пастановы, чатыры банкі (рус.: два документа, три постановления, четыре банка).
-
Значэнне прыналежнасці ў беларускай мове выражаецца значна часцей, чым у рускай мове, прыналежнымі прыметнікамі: мужаў аўта- мабіль, дырэктараў дом (рус.: автомобиль мужа, дом директора).
-
Нямала разыходжанняў у дзеяслоўным кіраванні:
№ |
Расійскія канструкцыі |
Беларускія адпаведнікі |
1. |
Выбрать по своему вкусу |
Выбраць на свой густ |
2. |
Пойду за водой |
Пайду па ваду |
3. |
Дым идет по ветру |
Дым ідзе з ветрам |
4. |
Создан по образцу |
Створаны на ўзор |
5. |
Стрелять по бандиту |
Страляць у бандыта |
6. |
Заболеть корью |
Захварэць на адзёр |
7. |
Читать про себя |
Чытаць самому сабе |
8. |
Благодарить соседа |
Дзякаваць суседу |
9. |
Заведующий кафедрой |
Загадчык кафедры |
10. |
Два раза в неделю |
Два разы на тыдзень |