Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік_Бел.мова_ Кулiковiч.doc
Скачиваний:
128
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
841.22 Кб
Скачать

2. Тэрміны, наменклатурныя назвы, прафесіяналізмы

Усе гэтыя разнавіднасці спецыяльнай лексікі аб’яднаны не толькі адной сферай зносін, але і абавязковай суаднесенасцю са спецыяльным (навуковым або тэхнічным), а не агульнаўжывальным паняццем. І тэрміны, і наменклатурныя знакі, і прафесіяналізмы з’яўляюцца назвамі спецыфіч- ных рэалій або паняццямі сфер навукі, тэхнікі, вытворчасці і г. д. У той жа час класы тэрмінаў і прафесіяналізмаў супрацьпастаўлены па прымеце «афіцыйнае, узаконенае, нарматыўнае найменне спецыяльнага паняцця» – «неафіцыйнае, неўзаконенае, ненарматыўнае найменне паняцця», а таксама сферай функцыянавання: для тэрмінаў – гэта пісьмовае маўленне, для прафесіяналізмаў – вуснае маўленне спецыялістаў і рабочых.

Наменклатура, у сваю чаргу, супрацьпастаўляецца тэрміналогіі як сукупнасць найменняў прадметаў сукупнасці найменняў паняццяў. Намен- клатурны знак называе канкрэтныя прадметы, дакладней клас аднародных прадметаў, а тэрмін – тэарэтычнае паняцце або агульнае паняцце аб класе прадметаў.

Паколькі праблема лінгвістычнай сутнасці тэрміна канчаткова не вырашана, то тэрмінам можна лічыць слова ці лексікалізаванае спалучэн- не, якое суадносіцца з адпаведным спецыяльным паняццем навукі ці тэхнікі і мае дэфініцыю.

Агульнапрынятым у лiнгвiстыцы лiчыцца погляд на тэрмiн як на член адпаведнай тэрмiналагiчнай сiстэмы, якасцi якога прадвызначаны асноўнымi ўласцiвасцямi i заканамернасцямi ўсёй сiстэмы.

Наменклатурныя назвы (лац. nomenclatura – роспіс імён, пералік, спіс) – гэта назвы, якія выкарыстоўваюцца ў якой-небудзь галіне навукі, вытвор- часці для абазначэння аб’ектаў (у адрозненне ад тэрміналогіі, дзе ўтрым- ліваюцца назвы абстрактных паняццяў і катэгорый): трактар «Беларусь».

Прафесіяналізм – гэта слова або выраз, якія характэрны для людзей пэўных прафесій, распаўсюджаны ў гутарковай мове або ўжыты ў мастацкім творы. Напрыклад: «халасцяк» (парожні рэйс) – у мове шафёраў, «кок» (повар), «задраіць» (шчыльна закрыць) – у мове матросаў і інш.

Тэрміны і прафесіяналізмы адрозніваюцца паміж сабой цэлым шэрагам прымет:

а) часам і шляхамі свайго фармавання (прафесіяналізмы ўтвараюцца значна раней і стыхійна, а ўтварэнне тэрмінаў адбываецца пазней і носіць мэтанакіраваны характар);

б) нарматыўным статусам (тэрмін з’яўляецца афіцыйна ўзаконенай назвай навуковага паняцця, а прафесіяналізм – гэта слова, уласцівае гаворцы якой-небудзь групы асоб, аб’яднаных агульнай прафесіяй);

в) адносінамі да экспрэсіўнасці (прафесіяналізмы амаль заўсёды экспрэсіўныя, а тэрміны стылістычна нейтральныя);

г) выкарыстаннем у розных тыпах тэкстаў (тэрміны пераважаюць у пісьмовых тэкстах, а прафесіяналізмы – у вусных);

д) пашыранасцю ў межах агульнанацыянальнай мовы (тэрміны маюць агульнанацыянальны і часам інтэрнацыянальны характар, а прафе- сіяналізмы нярэдка носяць мясцовы характар);

е) функцыянальнай нагрузкай (у шэрагу выпадкаў прафесіяналізмы з’яўляюцца функцыянальна другаснымі сінонімамі размоўна-экспрэсіўнага характару ў адносінах да эквівалентных ім па значэнні тэрмінаў).

Асвятляючы праблему тэрміна, даследчыкі фармулююць шматлікія патрабаванні, якім павінен адпавядаць тэрмін:

1) тэрмін павінен: дакладна суадносіцца з выражаемым паняццем; быць лексічна сістэмным; адпавядаць сінтаксічным нормам літаратурнай мовы; быць па магчымасці кароткім; быць монасемічным;

2) тэрмін не павінен: быць плеанастычным; змяшчаць у сабе ліш- кавай інфармацыі; мець сінонімаў, амонімаў, морфаварыянтаў.

Гэтыя патрабаванні павінны ўлічвацца пры стварэнні тэрмінаў любой галіны навукі і тэхнікі.