Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік_Бел.мова_ Кулiковiч.doc
Скачиваний:
128
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
841.22 Кб
Скачать

Індаеўрапейская прамова

Групы

Падгрупы

Мовы

1.

Германская

(колькасць гаворачых каля 600 млн. чал.)

паўночная

шведская, дацкая, нарвежская, ісландская, фарэрская

заходняя

англійская, нямецкая, нідэрландская, люксембургская, фрызская, ідыш

усходняя

мёртвыя мовы (гоцкая, бургун- дская, вандальская і інш.)

2.

Раманская (колькасць гаворачых каля 600 млн. чал.)

Іспанская, галісійская, партугальская, каталанская, французская, італьянская, румынская, малдаўская і інш., мёртвая – лацінская.

3.

Кельцкая

(колькасць гаворачых каля 1 млн. чал.)

Ірландская, гэльская, валійская, брэтонская і інш.

4.

Балтыйская

Літоўская, латышская, мёртвыя – пруская, яцвяжская.

5.

Іранская

(колькасць гаворачых каля 83млн. чал.)

заходняя

курдская, белуджская, талышская, таджыкская, персідская, хазара і інш.

усходняя

асецінская, ягнобская,афганская (пашто) і інш.

6.

Індыйская

(колькасць гаворачых каля 780 млн. чал.)

хіндзі, урду, бенгалі, панджабі, сіндхі, сіндгальская, непалі, цыганская і інш., мёртвыя – ведыйская, санскрыт.

7.

Анаталійская

вымерлая група

8.

Тахарская

тахарская А, тахарская Б (мёртвыя)

9.

Грэчаская

(колькасць гаворачых каля 12,2 млн. чал.)

Грэчаская

10.

Італійская

Мёртвыя мовы

11.

Армянская

(колькасць гаворачых звыш 6 млн. чал.)

армянская

12.

Фрыгійская

фрыгійская (мёртвая)

Працяг табліцы

Групы

Падгрупы

Мовы

13.

Фракійская

фракійская (мёртвая)

14.

Албанская

(колькасць гаворачых каля 3 млн. чал)

албанская

15.

Венецкая

венецкая (мёртвая)

16.

Славянская

(колькасць гаворачых каля 300 млн. чал)

усходняя

беларуская, руская, украінская

заходняя

чэшская, славацкая, польская, серба- лужыцкая, палабская (мёртвая)

паўднёвая

балгарская, сербская, харвацкая, славенская, македонская, старасла- вянская (мёртвая)

7. Беларуская літаратурная мова і яе нормы

Беларуская літаратурная мова – асноўная, вышэйшая форма нацы- янальнай мовы. Яна апрацоўвалася і творча ўзбагачалася многімі пака- леннямі пісьменнікаў, дзеячаў культуры і вучоных. Літаратурная мова ўжываецца ў розных сферах жыцця і дзейнасці беларускага народа, і гэта абумовіла выпрацоўку ў ёй разгалінаванай сістэмы функцыянальных стыляў.

Адна з істотных прымет літаратурнай мовы – яе ўнармаванасць. Моўная норма – сукупнасць найбольш устойлівых, традыцыйных элемен- таў мовы, гістарычна адабраных і замацаваных грамадскай моўнай прак- тыкай у якасці агульнапрынятых правілаў. Моўная норма – катэгорыя гістарычная, адносна ўстойлівая і адначасова зменлівая.

Беларуская літаратурная мова, як і іншыя мовы, мае свае нормы:

  • акцэнталагічныя нормы – правільная пастаноўка націску;

  • арфаграфічныя нормы – правільнае напісанне слоў;

  • арфаэпічныя нормы – правільнае вымаўленне гукаў і іх спалу- чэнняў;

  • лексічныя нормы – правільны выбар слова і дарэчнасць яго прымянення ў агульнавядомым значэнні і агульнапрынятых спалучэннях;

  • марфалагічныя нормы – правільнае выкарыстанне форм слоў;

  • пунктуацыйныя нормы – правільная пастаноўка знакаў пры- пынку;

  • сінтаксічныя нормы – правільная пабудова словазлучэнняў, ска- заў, тэкстаў;

  • словаўтваральныя нормы – правільнае ўтварэнне новых слоў у адпаведнасці з законамі мовы;

  • стылістычныя нормы – выкарыстанне моўных сродкаў у адпа- веднасці з пэўным стылем.

Моўныя нормы адлюстроўваюць самыя характэрныя рысы нашай мовы і з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх, хто карыстаецца ёю. Дзякуючы нормам дасягаецца адзінства мовы, разуменне паміж людзьмі ў працэсе моўных зносін.