Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік_Бел.мова_ Кулiковiч.doc
Скачиваний:
128
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
841.22 Кб
Скачать

4. Жанры навуковай літаратуры

У сучаснай навуцы навуковую і навукова-інфармацыйную літара- туру прынята ўмоўна падзяляць на тры тыпы: 1) навукова-тэхнічная лі- таратура (артыкулы, манаграфіі, падручнікі, патэнты, тэхнічныя спра- ваздачы і апісанні); 2) прававая і палітычная літаратура (пастановы, указы, дагаворы і інш.); 3) дакументальная літаратура кіраўніцтва (загады, дырэктывы, справавыя паперы і пад.).

Праца з навуковым тэкстам патрабуе ад чытача адпаведнай падрых- таванасці і ўмення заўважаць істотнае, галоўнае, асноўнае, апускаючы другаснае, менш важнае – г. зн. навыкаў аналітыка-сінтэтычнай перапра- цоўкі навуковага матэрыялу (кампрэсіі, згортвання). Мовазнаўцамі вызна- чаюцца два шляхі кампрэсіі навуковага тэксту:

  • змяншэнне інфармацыі, якая заключаецца ў тэксце;

  • захаванне інфармацыі ў адносна поўным аб’ёме.

Змяншэнне інфармацыі – гэта такі шлях кампрэсіі навуковага матэ- рыялу, пры якім адбываецца пропуск падрабязнасцяў у апісанні пэўнага працэсу, з’явы, прадмета і абагульненне тых частак тэксту, якія застаюцца. Гэтым шляхам карыстаюцца пры напісанні рэфератаў, анатацый навуко- вых прац, а таксама пры падвядзенні вынікаў доследаў, эксперыментаў у параграфах, заключэннях навуковых прац.

Пры змяншэнні інфармацыі не дапускаецца скажаць сэнс перша- крыніц, парушаць логіку ў падачы інфармацыі, неапраўдана апускаць важныя і карысныя факты.

Захаванне інфармацыі – гэта такі шлях кампрэсіі навуковага тэксту, пры якім звесткі, змешчаныя ў працы, пры дапамозе прыёмаў апушчэння, сумяшчэння і замяшчэння захоўваецца ў адносна поўным аб’ёме.

Сутнасць прыёму апушчэння ў пропуску пэўных элементаў тэксту (выказнікаў у складаных сказах, калі яны ёсць у папярэднім кантэксце, дублетных слоў, змешчаных у дужках, спасылак на малюнкі, графікі і пад.).

Прыём сумяшчэння – калі два або некалькі сказаў падобнай кан- струкцыі накладваюцца адзін на адзін і ў выніку гэтага накладання ўтвараецца скарочаны сказ з аднароднымі членамі, звязанымі злучнікамі. Параўн.: Абмежаванасць рынкаў збыту паўстае як галоўная праблема, з якой сутыкнулася цяпер эканоміка капіталістычных краінаў. Праблема можа ўсё больш і больш абвастрацца з разгортваннем індустрыялізацыі нашай планеты, і цалкам верагодна, што ў найбольш перадавых краінах для аднаўлення і захавання ў будучым поўнай занятасці працоўных умяшанне дзяржавы будзе неабходна, але ўжо ў новых формах (Анры Дэні). – Пасля сумяшчэння: Абмежаванасць рынкаў збыту паўстае як галоўная праблема, якая ўсё больш і больш абвастраецца з разгортваннем індустрыялізацыі нашай планеты, і цалкам верагодна, што ў найбольш перадавых краінах для аднаўлення і захавання ў будучым поўнай занятасці працоўных умяшанне дзяржавы будзе неабходна, але ўжо ў новых формах.

Прыём замяшчэння – калі замест доўгіх элементаў тэксту ўжываюц- ца больш кароткія, але сэнс змененых элементаў захоўваецца: Найвялік- шым інтэлектуальным дасягненнем дзяржавы была выпрацоўка сістэмы правоў індывіда ў сямейным жыцці, дачыненні да ўласнасці і кантрактаў. Сістэма атрымала найменне рымскага права. – Пасля замены: Сістэма рымскага права – гэта найвялікшае інтэлектуальнае дасягненне дзяр- жавы ў выпрацоўцы сістэмы правоў індывіда ў сямейным жыцці, дачыненні да ўласнасці і кантрактаў.

Працуючы над навуковым тэкстам, чытач, як правіла, карыстаецца разнастайнымі прыёмамі кампрэсіі тэксту адначасова, што прыводзіць да складання тэксту рэферата і анатацыі.

Рэферат – кароткае паведамленне зместу навуковай працы, арты- кула, кнігі і пад.; даклад, заснаваны на крытычным разглядзе кніг і пад. Рэферат павінен быць аб’ектыўным, поўным, лагічным, адпавядаць сты- лістычным нормам.

У залежнасці ад паўнаты выкладу рэфераты падзяляюцца на дзве разнавіднасці:

  • інфарматыўныя (рэфераты канспекты) – змяшчаюць у сабе асноўную інфармацыю рэферыруемай працы ў абагульненым выглядзе. У іх таксама ўказваецца мэта і задачы даследавання, звесткі пра методыку даследавання, сферу прымянення, прыводзяцца вынікі працы, якія маюць навуковую і практычную значнасць, і інш. Схема такога рэферата наступ- ная: 1. Уступ (загалоўкавая частка); 2. Апісанне (уласна рэфератыўная частка); 3. Заключная частка.

  • індыкатыўныя (апісальныя, указальныя – рэфераты-рэзюмэ) – у іх называюцца толькі асноўныя палажэнні, звязаныя з тэмай рэферы- руемай працы, пералічваюцца назвы раздзелаў, глаў, параграфаў, прыво- дзяцца ключавыя словы і словазлучэнні (звычайна тэрміны, якія грун- туюцца на асноўных ідэях і паняццях рэферыруемай працы). Задача такіх прац – «падказаць» чытачу, патрэбна яму звяртацца да першаснага даку- мента ці не.

Анатацыя – кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і крытычную ацэнку.

Схема анатацыі:

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара;

  2. Назва твора;

  3. Месца выдання, выдавецтва, год;

  4. Аб’ём (колькасць старонак, малюнкаў, табліц);

  5. Кароткі змест (пералік асноўных палажэнняў тэксту-крыніцы);

  6. Пытанні, разгледжаныя ў заключэнні і вывадах;

  7. Выкарыстанне ў тэксце літаратуры;

  8. Чытацкае назначэнне.