Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік_Бел.мова_ Кулiковiч.doc
Скачиваний:
128
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
841.22 Кб
Скачать

Практычныя заняткі № 3

Білінгвізм. Моўная інтэрферэнцыя.

Фанетычная, марфалагічная,

Сінтаксічная спецыфіка беларускай мовы

Пытанні:

1. Сутнасць і асаблівасці білінгвізму.

2. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды.

3. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай.

1. Сутнасць і асаблівасці білінгвізму

Рэспубліка Беларусь уяўляе сабой шматнацыянальную дзяржаву з шырока распаўсюджаным дзвюхмоўем (білінгвізмам). Дзвюхмоўе – гэта папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Сэнс паняцця «дзвюхмоўе» вынікае з выразу дзве мовы. Такая ж структура яго лацінскага эквівалента білінгвім (bi – двойчы і lingua – мова).

На нашай планеце жывуць многія народы. Яны знаходзяцца ў пастаянным кантакце адзін з адным, асабліва этнасы суседнія, якія часта маюць адну тэрыторыю пражывання або знаходзяцца ў складзе адной дзяржавы. Вядома, напрыклад, што 3–4 тысячы народаў зямлі сёння ўтвараюць усяго каля 200 дзяржаўных аб’яднанняў. Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі і іншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння і выкарыстання ў моўнай практыцы дзвюх і больш моў. Існуюць і іншыя матывы авалодвання дзвюма ці некалькімі мовамі (атры- манне адукацыі, патрэбы навуковай дзейнасці і г. д.).

Вылучаюць наступныя разнавіднасці дзвюхмоўя:

  • індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асобныя члены калектыву;

  • групавое, калі дзвюхмоўнымі з’яўляюцца цэлыя групы або асоб- ныя сацыяльныя слаі;

  • поўнае, ці суцэльнае, калі дзвюхмоўе з’яўляецца характэрным для ўсіх сацыяльна-культурных груп народа.

Можна гаварыць і пра нацыянальнае дзвюхмоўе, калі яно пашырана сярод прадстаўнікоў усёй нацыі. Дзяржаўным дзвюхмоўе называюць тады, калі ў адной краіне статус дзяржаўнай, ці афіцыйнай, маюць дзве мовы. Пры гэтым дзяржаўнае дзвюхмоўе можа суправаджацца індывідуальным аднамоўем, калі насельніцтва краіны распадаецца на некалькі аднамоўных калектываў.

Дзвюхмоўе – з’ява складаная, шматбаковая. Яна можа разглядацца ў трох аспектах: псіхалагічным, педагагічным і сацыялінгвістычным.

Псіхалагічны аспект дзвюхмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхала- гічнага складу індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, эмацыянальнай прыстасаванасцю і г.д., з праблемай пераключэння з аднаго моўнага кода на другі.

Педагагічны бок дзвюхмоўя закранае розныя аспекты навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой.

Сацыялінгвістычная характарыстыка дзвюхмоўя грунтуецца на такіх параметрах, як:

  • сфера выкарыстання першай і другой мовы;

  • ступень авалодання мовамі;

  • набор сацыяльна-функцыянальных кампанентаў моў, якія выка- рыстоўвае дзвюхмоўны індывід (літаратурная мова, дыялект, жаргон і г. д.);

  • размеркаванне камунікатыўных функцый паміж мовамі;

  • кантынгент ахопленых дзвюхмоўем членаў соцыуму і шырыня выкарыстання другой мовы;

  • ацэнка дзвюхмоўнымі індывідамі ўласнага дзвюхмоўя як сацы- яльна-лінгвістычнага феномена.

На тэрыторыі Беларусі дзвюхмоўе існавала здаўна, хоць яго характар і састаўныя кампаненты мяняліся. Так, у перыяд Вялікага Княства Літоў- скага існавала беларуска-царкоўнаславянскае пісьмовае і вуснае дзвюх- моўе. З пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы пачало складац- ца беларуска-польскае дзвюхмоўе. Пазней шырока развіваецца беларуска-рускае дзвюхмоўе. У раёнах сумеснага пражывання беларусаў з іншымі народамі фарміравалася беларуска-літоўскае, беларуска-латышскае, бела- руска-яўрэйскае і г.д. дзвюхмоўе.

Такім чынам, моўная сітуацыя на Беларусі ў пэўныя гістарычныя перыяды характарызавалася ў цэлым як шматмоўная, кампанентамі якой былі пералічаныя вышэй канкрэтныя разнавіднасці дзвюхмоўя пры фактычным аднамоўі значнай часткі насельніцтва.

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае дзвюхмоўе. Нацыянальнае беларуска-рус- кае дзвюхмоўе прадстаўлена:

  • індывідуальным беларуска-рускім дзвюхмоўем, калі побач з род- най беларускай мовай дзвюхмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову;

  • руска-беларускім дзвюхмоўем, калі побач з рускай мовай дзвюх- моўны індывід выкарыстоўвае беларускую мову;

  • індывідуальным беларускім ці рускім аднамоўем.

Побач з беларуска-рускім дзвюхмоўем на тэрыторыі Беларусі ў мес- цах сумеснага пражывання беларусаў з палякамі, літоўцамі, латышамі існуе адпаведнае беларуска-польскае, беларуска-літоўскае, беларуска-ла- тышскае дзвюхмоўе. Для небеларускага насельнітва яно мае характар польска-беларускага, літоўска-беларускага і г. д. Паколькі ў гэтых раёнах функцыянуе і руская мова, можна гаварыць, напрыклад, пра мясцовае беларуска-польска-рускае і г.д. шматмоўе.

Сёння і беларуская, і руская мовы выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых сфер, аднак у колькасных адносінах пераважае ўсё ж руская. Такое становішча цяжка прызнаць у наш час нармальным.