Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік_Бел.мова_ Кулiковiч.doc
Скачиваний:
128
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
841.22 Кб
Скачать

3. Асноўныя прыметы запазычаных тэрмінаў

  • грэцызмаў (тэрмінаў з грэчаскай мовы) – пачатковыя гукі [а], [э] аўтызм, афект, эйфарыя, энцэфалапатыя; зычны [ф] у пачатку слова: фантазія, фонастэнія; спалучэнні зычных [кс], [ск], [пс], [мп], [мв] у сярэдзіне слова: асфіксія, дыск, сімптом, сімвал; прыстаўкі а-, ан- (ана-), анты-, эў-: атаксія, анартрыя, антыпсіхалогія, эўфемізм; суфіксы -ад-, -ік- (-ык-), -ос- (-ас-): метад, меланхолік, флегматык, халерык, хаос;

  • лацінізмаў (тэрмінаў з лацінскай мовы) – суфіксы –ум, -ент (-энт), -ур-, -цыj-, -ат: аграва[цыjа], адапта[цыjа], дыктатура, рэферат, рэферэнт, культура, індывідуум;

  • германізмаў (тэрміны з нямецкай мовы) – спалучэнні зычных [шт], [шп], [хт]: гештальт;

  • англіцызмы (тэрміны з англійскай мовы) – канцавыя спалучэнн- -ер (-эр), -інг (-ынг), -ід, -дж: брэйнштормінг, імідж, маркетынг, суіцыд, трэнінг, холдынг-тэрапія;

  • галіцызмы (тэрміны з французскай мовы) – канцавыя спалучэнні -ым, -оль (-аль), -ер, -ыж: бар’ер, інтрыга, інтым, кантроль, мараль, прэстыж.

Частку іншамоўных тэрмінаў складаюць запазычанні са славянскіх моў, у асноўным з рускай, польскай і ўкраінскай. Значную частку па колькасці слоў складаюць запазычанні з рускай мовы, якія ўзяты без змен (або са зменамі) марфемнай будовы, ці створаны з беларускага моўнага матэрыялу на ўзор адпаведных рускіх тэрмінаў, напрыклад: адносіны, аказаць, адчужэнне, перанос, апазнаванне, абумоўліванне, спадчыннасць, унушэнне, узаемаадзнака, успрыманне і г. д.

4. Асваенне запазычаных тэрмінаў

Адрозніваюць графічнае, фанетычнае, марфалагічнае і семантычнае асваенне запазычанняў.

Графічнае асваенне – гэта перадача запазычаных тэрмінаў сродкамі беларускай графікі: абулія (грэч. аbuliа), агравацыя ( лат. аggrovatio), імідж (англ. image) і да т.п.

Фанетычнае асваенне – гэта асваенне іншамоўных тэрмінаў павод- ле фанетычных законаў беларускай мовы: перанос (перенос) – аканне; рэферат, рэферэнт (реферат, референт)цвёрды гук [р]. Выключэнне складаюць некаторыя іншамоўныя тэрміны, якія захоўваюць фанетычныя рысы той мовы, з якой запазычаны, напрыклад: флегматык, характар, холдынг, парадыгма (флегматик, характер, холдинг, парадигма)[д], [т] не змяняюцца на [дз’], [ц’]; дэкан, дэманстрацыя – ненаціскны [э] не пераходзіць у [а].

Марфалагічнае асваенне – гэта поўнае або частковае захаванне марфемнай будовы, уласцівай словам з мовы крыніцы: адносіны (бел.) – отношение (руск.), адчужэнне (бел.) – отчуждение (руск.), прагрэс (бел.) – progressus (лац.) і г. д.

Семантычнае асваенне – гэта асваенне семантыкі (значэння) запа- зычаных тэрмінаў. Напрыклад, адынамія (грэч а- – прыстаўка са значэннем адмаўлення і dinamis – сіла або адсутнасць сілы) у тэрміналогіі дэфекта- логіі набыло гэта ж значэнне ’стан паталагічнай мышачнай паслабленасці, які перашкаджае рухальнай актыўнасці’; імідж (англ. іmage – вобраз) – ’эмацыянальна афарбаваны вобраз успрымання’ і інш.

Практычныя заняткі № 6 навуковы тэкст: структура і моўнае афармленне

Пытанні:

1. Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту.

2. Спосабы выкладу інфармацыі.

3. Асаблівасці тэкстаў навуковага стылю.

4. Жанры навуковай літаратуры.