Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік_Бел.мова_ Кулiковiч.doc
Скачиваний:
127
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
841.22 Кб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Інстытут кіравання і прадпрымальніцтва

У. І. Куліковіч

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Вучэбны дапаможнік

Мінск 2003

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Інстытут кіравання і прадпрымальніцтва

У. І. Куліковіч

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

(прафесійная лексіка)

Вучэбны дапаможнік

Мінск 2003

УДК 80

ББК 81

К 90

Аўтар

У. І. Куліковіч, кандыдат філалагічных навук

Рэцэнзенты:

А. А. Радзевіч, старшы выкладчык кафедры сучаснай беларускай мовы Белдзяржуніверсітэта;

А. В. Шаршнёў, старшы выкладчык кафедры замежных моў Інстытута кіравання і прадпрымальніцтва

Разгледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры замежных моў 23 снежня 2002 г., пратакол № 8

Рэкамендаваны да выдання на пасяджэнні вучэбна-метадычнай камісіі 23 красавіка 2003 г., пратакол № 1

Куліковіч У. І.

К 90 Беларуская мова (прафесійная лексіка): Вучэб. дапам. для сту- дэнтаў-завочнікаў Інстытута кіравання і прадпрымальніцтва. – Мн., Інстытут кіравання і прадпрымальніцтва, 2003. – 55 с.

У дапаможніку асвятляюцца асноўныя раздзелы курса «Беларуская мова: (прафесійная лексіка)», «Мова і соцыум», «Гістарычныя этапы фармавання і развіцця беларускай мовы», «Фанетычныя, граматычныя і сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай мовай», «Беларуская тэрміналогія», «Структура і моўнае афармленне навуковага тэксту», «Асаблі- васці афіцыйна-справавога стылю».

Прызначан для студэнтаў-завочнікаў Інстытута кіравання і прадпрымаль- ніцтва.

УДК 80

ББК 81

 У. І. Куліковіч, 2003

Інстытут кіравання і прадпрымальніцтва, 2003

З М Е С Т

Практычныя заняткі № 1. МОВА І СОЦЫУМ 5

  1. Паняцце мовы 5

  2. Гіпотэзы паходжання мовы 7

  3. Функцыі мовы ў грамадстве 8

  4. Мова і іншыя сродкі камунікацыі 9

  5. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа 10

  6. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў 12

  7. Беларуская літаратурная мова і яе нормы 15

Практычныя заняткі № 2. БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў ПРАСТОРЫ І ЧАСЕ 16

  1. Канцэпцыі паходжання і час фармавання беларускай мовы 16

  2. Этапы развіцця беларускай мовы 16

Практычныя заняткі № 3. БІЛІНГВІЗМ. МОЎНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ. ФАНЕТЫЧНАЯ, МАРФАЛАГІЧНАЯ, СІНТАКСІЧНАЯ СПЕЦЫФІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ 23

  1. Сутнасць і асаблівасці білінгвізму 23

  2. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды 25

  3. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай 25

Практычныя заняткі № 4. ЛЕКСІКАЛОГІЯ 28

1. Лексіка беларускай мовы з пункту погляду сфер яе выка- рыстання 28

2. Тэрміны, наменклатурныя назвы, прафесіяналізмы 30

3. Гісторыя развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі 32

Практычныя заняткі № 5. ТЭРМІНАЛОГІЯ 36

1. Структурныя тыпы тэрмінаў 36

2. Спосабы ўтварэння тэрмінаў 37

3. Асноўныя прыметы запазычаных тэрмінаў 40

4. Асваенне запазычаных тэрмінаў 41

Практычныя заняткі № 6. НАВУКОВЫ ТЭКСТ: СТРУКТУРА І МОЎНАЕ АФАРМЛЕННЕ 42

1. Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту 42

2. Спосабы выкладу інфармацыі 43

3. Асаблівасці тэкстаў навуковага стылю 43

4. Жанры навуковай літаратуры 44

Практычныя заняткі № 7. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ 47

  1. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю 47

  2. Жанры афіцыйна-справавога стылю 50

Практычныя заняткі № 8. МОВА І КАМПАЗІЦЫЯ СПРАВАВЫХ ЛІСТОЎ 51

  1. Бланкі, рэквізіты, фармуляр 51

  2. Група справавых лістоў па функцыянальнай прымеце: ліст-просьба, ліст-запытанне, ліст-запрашэнне, ліст-пацвяр- джэнне 52

  3. Класіфікацыя справавых лістоў паводле аспектаў 52

Пытанні да заліку 54

Літаратура 55

Практычныя заняткі № 1 мова і соцыум

Пытанні:

  1. Паняцце мовы.

  2. Гіпотэзы паходжання мовы.

  3. Функцыі мовы ў грамадстве.

  4. Мова і іншыя сродкі камунікацыі.

  5. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа.

  6. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў.

  7. Беларуская літаратурная мова і яе нормы.

1. Паняцце мовы

1. Мова належыць да так званых другасных сістэм. Яна існуе не сама па сабе, а ў грамадскай супольнасці, дзе яна і ўзнікла. Адначасова мова – адзін з фактараў самаарганізацыі грамадства і неад’емная адзнака такіх супольнасцей, як род, племя, народнасць, нацыя.

2. Мова існуе ў свядомасці членаў супольнасці, рэалізуецца ў пра- цэсах маўлення і захоўваецца («кансервуецца») ў выніках гэтага маўлення (у сказаным, напісаным). Таму лёс мовы залежыць ад кожнага з моўцаў.

3. З матэрыяльнага погляду мова, якая рэалізуецца ў маўленні, нічога не мае акрамя гукаў, якія камбінуюцца ў словы. За такімі камбінацыямі скрываецца велічэзны свет значэнняў – фанетычных, лексічных, грама- тычных, стылістычных, а таксама адлюстраванне ведаў народа – носьбіта мовы – пра свет, яго структуру, стаўленне людзей да яго. «Мова народа – гэта яго дух, і дух народа – гэта яго мова» (В. фон Гумбальт). У ёй акуму- люецца духоўная энергія народа. Яна з’яўляецца галоўнай адзнакаю і сім- валам нацыі.

4. Праз мову мы пазнаем свет. Наіўна думаць, што кожны з нас успрымае свет «такім, як ён ёсць». На самай справе наша ўспрыняцце свету адбываецца праз прызму нашай мовы, паколькі ў кожнага народа «моўная карціна свету» свая, непаўторная. Найпрасцейшы прыклад: мы ў прыродзе чуем толькі тыя гукі, якія ёсць у нашай мове (ш-ш-ш, ку-ку, гаў-гаў, дзінь-дзінь, хрусь, хляп). У іншых народаў такія гукаперайманні могуць гучаць па-іншаму.

Увесь свет мы «расчляняем» і размяркоўваем так, як гэта вымушае нас рабіць структура нашай мовы, у якой зафіксавана дасведчанасць усіх папярэдніх пакаленняў. Таму знікненне якой-небудзь мовы – гэта неза- менная страта, якая збядняе чалавецтва ў цэлым.

Мова – спосаб самапазнання народа, форма існавання надбудовы ва ўсіх яе праявах.

5. Мова – найважнейшы спосаб яднання людзей, спосаб выражэння і перадачы думак, пачуццяў, волевыяўленняў. У гэтай ролі чалавечая мова мае універсальны характар: ёю проста перадаць усё тое, што выражаецца, напрыклад, мімікай, дарожнымі знакамі і інш. Кожны ж з названых спосабаў яднання людзей не можа канкурыраваць з мовай.

6. Мова – спосаб фармавання, афармлення і існавання думкі: без называння няма думання, асэнсавання рэальнасці.

7. Мова – сістэма знакаў, матэрыяльных па сваёй прыродзе і сацы- яльных са зместам і функцыямі. Кожны элемент мовы мае сваю значы- масць паасобку і ва ўзаемасувязі з іншымі элементамі. Таму, калі мы ігнаруем хаця б адным элементам мовы, гэта негатыўна адбіваецца на мове ў цэлым.

8. Мова – з’ява грамадская. Яна развіваецца, жыве і функцыя- нуе толькі ў грамадстве. Між мовай і грамадствам існуе ўзаемасувязь: не толькі гібель грамадства прыводзіць да гібелі мовы, але і пагібель мовы вядзе да знікнення грамадства, якое не зберагло сваю мову.

9. Формаю існавання мовы, сведчанннем яе жыццяздольнасці з’яў- ляецца маўленне, г. зн. выкарыстанне мовы людзьмі ў камунікатыўных актах ва ўсіх сферах грамадскага і асабістага жыцця. Перастаючы быць спосабам яднання, мова становіцца мёртваю.

10. Галоўнымі кампанентамі мовы з’яўляюцца фанетыка, лексіка, граматыка.

11. Фанетыка – гэта гукі ды элементы, якія іх суправаджаюць: націск і інтанацыя. Фанетыку сваёй мовы чалавек павінен засвоіць на 100%. Гэта засваенне пачынаецца ў раннім дзяцінстве: мелодыку маўлення і іншыя інтанацыі дзіця засвойвае яшчэ ў стане эмбрыёна, гукатварэнне фармуецца ў асноўным да двух гадоў. Фанетычныя навыкі рэалізуюцца аўтама- тычна, а таму засваенне фанетыкі іншай мовы ці вяртанне да роднай вымагае пэўных высілкаў.

12. Лексіка – гэта сукупнасць слоў мовы. Такая сукупнасць унутрана арганізавана, упарадкавана: словы аб’ядноўваюцца ў класы (часціны мовы), словаўтваральныя гнёзды, сінанімічныя рады, антанімічныя пары і г. д.

Слоўнікавы склад розных моваў неаднолькавы. Найбагацейшы ён у англійскай мове (каля паўтара мільёна слоў), мовы асобных плямёнаў у джунглях Амазонкі не перавышаюць дзвюх тысяч слоў. Слоўнікавы склад беларускай мовы (зафіксаваны ў Тлумачальных слоўніках) пера- вышае 100000 слоў.

Слоўнікавы склад – найбольш зменлівы кампанент мовы. Ён адлю- строўвае жыццё народа і рэагуе на ўсе змены ў гэтым жыцці.

Слоўнікавы склад – найбольш адкрытая моўная падсістэма, сюды лёгка трапляюць словы з іншых моваў. Тут найвыразней адчуваецца чужа- моўная экспансія, якая прыводзіць да «размывання» мовы. Чужыя словы цягнуць за сабой чужыя гукі, чужыя словаўтваральныя элементы, нават граматычныя формы.

Лічыцца нармальным, калі моўца валодае 1% паўназначных адзінак слоўніка мовы. Гэтага дастаткова, каб вольна размаўляць замежнаю моваю. Што датычыцца роднай мовы, то, відавочна, на такой колькасці запыняцца не варта.

13. Душою мовы, яе «алгебраю» з’яўляецца граматыка. Яна выяўляе нацыянальны характар мовы, яе своеасаблівасць. Граматыка – гэта сістэма правіл паяднання слоў у маўленні, іх змянення, што абумоўлена патрэбамі гэтага паяднання.

У адрозненне ад слоўніка, граматыка характарызуецца большай непранікальнасцю для іншамоўных уплываў. Аднак парушэнне грама- тычнай будовы больш балюча адбіваецца на мове, чым пранікненне ў мову чужаземных слоў.

Граматычным ладам мовы дастаткова авалодаць на 50–90%, каб быць зразумелым. Граматыкай роднай мовы, зразумела, трэба авалодаць дасканала.

14. Мова – галоўны рухавік цывілізацыі, пры дапамозе якога біяла- гічная істота ператвараецца ў сацыяльную, у члена пэўнай супольнасці. Мова бярэ пачатак у стварэнні чалавека.

15. Мова – генетычны код нацыі, які яднае мінулае з сучасным, праграмуе будучыню і забяспечвае быццё нацыі ў вечнасці.