Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік_Бел.мова_ Кулiковiч.doc
Скачиваний:
128
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
841.22 Кб
Скачать

1. Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту

Тэкст – гэта напісанае, надрукаванае або выказанае вусна паведам- ленне, якое характарызуецца сэнсавай і структурнай завершанасцю, яго можна ўзнавіць, паўтарыць у тым самым выглядзе.

Мінімальнай сэнсава закончанай адзінкай тэксту з’яўляецца сказ. Паколькі навуковы тэкст звязаны з адлюстраваннем разумовай дзейнасці чалавека, то часцей за ўсё аўтарамі выкарыстоўваюцца складаныя сказы з разнастайнымі прычынна-выніковымі, умоўна-выніковымі, мэтавымі і іншымі значэннямі.

Простыя сказы як правіла маюць дзве часткі: тэму і рэму. Тэма – гэта адпраўны пункт выказвання, нешта ўжо вядомае чытачу або тое, што падказваецца сітуацыяй ці кантэкстам. Рэма – новае, невядомае ў выказванні. Тэмы выказвання замацоўваюць, злучаюць часткі тэксту, а рэмы нясуць асноўную камунікатыўную мэту выказвання. Тэма звычайна бывае аднаслоўнай, а рэма можа выражацца словазлучэннем ці ўсёй групай выказніка. Выказванне не можа быць без рэмы, тады як тэма ў ім неаба- вязковая. Напрыклад: Грашовыя сродкі (Т) за выкананую работу павінны выплачвацца (Р) своечасова.

Важнай кампазіцыйна-структурнай адзінкай тэксту з’яўляецца абзац – частка друкаванага або рукапіснага тэксту ад аднаго чырвонага радка да другога, якая складаецца з аднаго ці некалькіх сказаў і характарызуецца адзінствам і адноснай закончанасцю зместу. У навуковых тэкстах абзац выконвае спецыфічную функцыю актывізатара ўвагі: вось новая тэма, новая думка, на якую трэба звярнуць увагу! Асноўная роля абзаца – аблегчыць чытачу ўспрыняцце тэксту.

2. Спосабы выкладу інфармацыі

Паводле спосабаў выкладу інфармацыі адрозніваюць тры тыпы тэкстаў: апавяданне, апісанне, разважанне.

Апавяданне – такі тып маўлення тэксту, у якім паведамляецца пра дзеянні, падзеі, якія адбываюцца паступова, паслядоўна. Звычайна ў тэк- стах тыпу апавядання можна знайсці зачын і заканчэнне, а самі падзеі можна паказаць як бы асобнымі кадрамі, якія ідуць адзін за адным. Гэты тып характэрны пераважна для мастацкай літаратуры.

Для навуковай літаратуры больш характэрныя тэксты тыпу апісання і разважання.

Апісанне – гэта дакладная слоўная перадача, адлюстраванне прад- мета, дзеяння ці стану ў іх істотных прыкметах. У залежнасці ад аб’екта апісання адрозніваюць апісанне, прадмета і апісанне дзеяння, працэсу або доследу, эксперыменту. У навуковых тэкстах апісанне з’яўляецца аб’ек- тыўным.

Разважанне – гэта тып маўлення тэксту, у якім разгляд пэўных праблем грунтуецца на лагічнасці, аргументаванасці. У сваёй структуры тэксты-разважанні маюць тры часткі: тэзіс, доказы (аргументы), вывады.

3. Асаблівасці тэкстаў навуковага стылю

Сфера выкарыстання: гуманітарныя, прыродазнаўчыя, дакладныя і інш. навукі, галіны тэхнікі і вытворчасці.

Функцыя: паведамленне.

Падстылі: уласна-навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны.

Жанры: манаграфіі, навуковы артыкул, дысертацыя, рэферат, тэзіс, даклад, навуковы даклад, лекцыя і г. д.

Форма рэалізацыі: пісьмовая, вусная.

Асноўныя рысы: адцягненасць, абагуленасць, лагічнасць, сэнсавая дакладнасць, інфармацыйная насычанасць, аб’ектыўнасць выкладу, бяз- вобразнасць.

Лексічныя асаблівасці.

  • Аснову складаюць стылістычна нейтральныя агульналітара- турныя словы.

  • Шырокае выкарыстанне тэрмінаў і наменклатуры, што абумоў- лена імкненнем дасягнуць гранічнай яснасці, дакладнасці навуковага выкладу.

  • Ужыванне спецыяльных слоў, якія падкрэсліваюць абагулена-адцягнены характар маўлення (заўсёды, пастаянна, часта, любы, звычай- на і інш.).

Марфалагічныя асаблівасці.

  • Шырокае выкарыстанне назоўнікаў з абстрактным значэннем: адлюстраванне, вылучэнне, вынясенне, аднаўленне, скажэнне і інш.

  • Частае «нанізванне» роднага склону назоўнікаў: У матэматыцы шырока выкарыстоўваюцца працэсы абстрагавання розных ступеняў, а метады атрымання вынікаў заснаваны выключна на базе лагічных меркаванняў (БелЭн).

  • Спецыфіка тэкстаў дакладных навук у выкарыстанні назоўнікаў, утвораных ад уласных імёнаў (барэль, ампер, ом, сіменс і інш.).

  • Рэчыўныя назоўнікі могуць ужывацца ў множным ліку: металы, солі, гліны, бензіны і г. д.

  • Прыметнікі ўваходзяць у асноўным у склад тэрміналагічных словазлучэнняў і тым самым удакладняюць змест паняццяў: вытворчая аперацыя, падатковая інспекцыя, вытворчы план.

  • Для мовы дакладных навук характэрны субстантываваныя пры- метнікі і дзеепрыметнікі ў форме адзіночнага і множнага ліку: нахіленая, крывая, ломаная і пад.

  • Актыўна выкарыстоўваюцца злучнікі і прыназоўнікі, у ролі якіх могуць выступаць паўназначныя словы (у адпаведнасці, пры дапамозе, у адносінах, у меру і пад.).

  • Пашырана выкарыстанне неазначальнай формы дзеяслова ў спалучэнні з мадальнымі і інш. словамі, якая мае значэнне неабходнасці і выступае як сродак выражэння прадпісання, рэкамендацыі, указанняў тыпу трэба адрозніваць, трэба мець на ўвазе, варта звярнуць увагу, трэба ўзяць за аснову і пад.

Сінтаксічныя асаблівасці.

  • Пабуджальныя сказы служаць не загадам ці просьбай, а запра- шэннем да сумесных дзеянняў (разважанняў).

  • Сярод простых сказаў распаўсюджаны няпэўна-асабовыя, пэўна-асабовыя, безасабовыя. Намінатыўныя сказы ўжываюцца звычайна ў зага- лоўках, фармулёўках пунктаў плана.

  • Простыя сказы часта ўскладнены аднароднымі членамі сказа, пабочнымі і ўстаноўнымі канструкцыямі, адасобленымі азначэннямі і ака- лічнасцямі.

  • Пераважаюць складаназлучаныя і складаназалежныя сказы.

  • Для аб’яднання частак тэксту, у прыватнасці абзацаў, выка- рыстоўваюцца прыслоўі, прыслоўныя выразы і іншыя часціны мовы тыпу так, такім чынам, больш таго, затым, па-першае, па-другое, з аднаго боку, з другога боку і інш.