Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік_Бел.мова_ Кулiковiч.doc
Скачиваний:
128
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
841.22 Кб
Скачать

3. Класіфікацыя справавых лістоў паводле аспектаў

Па прыкмеце спецыялізацыі лісты падзяляюцца на:

  • суправаджальныя (пішуцца пры адпраўцы пэўных дакументаў ці матэрыяльных каштоўнасцей. Складаюцца з дзвюх частак: 1) паведам- ленне пра матэрыял, які высылаецца; 2) звесткі, якія маюць удакладняльны характар);

  • дагаворныя (пацвярджаюць факт адпраўкі пагадненняў).

Па зместу справавыя лісты падзяляюцца на:

  • аднааспектныя (заключаюць у сабе толькі адзін факт (аспект) – ліст-напамін, гарантыйны ліст);

  • шматаспектныя (заключаюць у сабе некалькі аспектаў, якія афармляюцца ў адпаведнасці з ДАСТам).

Па тэматычнай прымеце лісты падзяляюцца на:

  • справавыя (афармляюцца справавыя, эканамічныя, фінансавыя і пад. адносіны);

  • камерцыйныя (змяшчаюць пытанні матэрыяльна-тэхнічнага за- беспячэння і збыту). Яны маюць юрыдычную сілу, складаюцца ад імя юрыдычнай асобы пры заключэнні і выкананні пагаднення. Адрозніваюць тры віды камерцыйнай перапіскі:

а) ЗАПЫТ – АДКАЗ НА ЗАПЫТ;

б) ПРАПАНОВА – АДКАЗ НА ПРАПАНОВУ;

в) ПРЭТЭНЗІЯ – АДКАЗ НА ПРЭТЭНЗІЮ.

Асаблівасць камерцыйных адказаў-адмаўленняў у тым, што яны будуюцца па пэўнай схеме:

  1. Паўтарэнне запыту (просьбы);

  2. Прычыны, на аснове якіх запыт (просьба) не можа быць выканан або прапанова не прымаецца;

  3. Канстатацыя адмаўлення ці непрыняцця прапановы. Напрыклад:

(Адказ на прэтэнзію)

Пацвярджаем атрыманне Вашай прэтэнзіі № ... ад ...

Прыносім свае прабачэнні за ... ... ... ... .

Паведамляем, што пераводзім на Ваш разліковы рахунак суму .... .

Пытанні да заліку

  1. Паняцце мовы.

  2. Гіпотэзы паходжання мовы.

  3. Функцыі мовы ў грамадстве.

  4. Мова і іншыя сродкі камунікацыі.

  5. Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа.

  6. Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў.

  7. Беларуская літаратурная мова і яе нормы.

  8. Канцэпцыі паходжання і час фармавання беларускай мовы.

  9. Этапы развіцця беларускай мовы.

  10. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім.

  11. Сутнасць і асаблівасці білінгвізму.

  12. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды.

  13. Спецыфічныя фанетычныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай.

  14. Спецыфічныя марфалагічныя рысы беларускай мовы ў параўнан- ні з рускай.

  15. Спецыфічныя сінтаксічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай.

  16. Лексіка беларускай мовы з пункту погляду сфер яе выкарыстання.

  17. Тэрміны, наменклатурныя назвы, прафесіяналізмы.

  18. Гісторыя развіцця беларускай навуковай тэрміналогіі.

  19. Структурныя тыпы тэрмінаў.

  20. Спосабы ўтварэння тэрмінаў.

  21. Асноўныя прыметы запазычаных тэрмінаў.

  22. Асваенне запазычаных тэрмінаў.

  23. Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту.

  24. Спосабы выкладу інфармацыі ў навуковым тэксце.

  25. Асаблівасці тэкстаў навуковага стылю.

  26. Жанры навуковай літаратуры. Іх характарыстыка.

  27. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю.

  28. Жанры афіцыйна-справавога стылю.

  29. Бланкі, рэквізіты, фармуляр.

  30. Група справавых лістоў па функцыянальнай прымеце: ліст-просьба, ліст-запытанне, ліст-запрашэнне, ліст-пацвярджэнне.

  31. Класіфікацыя справавых лістоў паводле аспектаў.

  32. Патрабаванні да афармлення справавых лістоў.