Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік_Бел.мова_ Кулiковiч.doc
Скачиваний:
128
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
841.22 Кб
Скачать

1) Лексіка, якая абмежавана тэрыторыяй ужывання:

  • дыялектная лексіка;

2) Лексіка, якая характэрна сацыяльна абмежаванай групе людзей:

  • спецыяльная лексіка;

  • жаргонная і аргатыўная лексіка.

Дыялектная лексіка (грэч. dialektos – гаворка, дыялект) – гэта сло- вы, якія ўжываюцца на пэўнай тэрыторыі і вядомы не ўсім носьбітам беларускай мовы, а толькі тым, хто жыве на той тэрыторыі, дзе гэтыя словы бытуюць. Аснову кожнай мясцовай гаворкі складаюць словы агуль- наўжывальныя. А тая частка лексікі гаворкі або дыялекта, якая адрозні- ваецца ад лексікі агульнаўжывальнай, і складае дыялектную лексіку. Асоб- нае дыялектнае слова, уведзенае ў літаратурны тэкст, але поўнасцю не асвоенае літаратурнай мовай, называецца дыялектызмам (англ. dialectism). Дыялектныя словы выкарыстоўваюцца ў паўночна-ўсходніх, паўднёва-заходніх і сярэднебеларускіх народных гаворках.

Дыялектная лексіка – крыніца ўзбагачэння агульнаўжывальнай лексікі беларускай мовы. Шмат слоў некалі вядомых толькі ў асобных гаворках, так пашырылі сферу свайго ўжывання, што сталі агульнаўжывальнымі, напрыклад: аселіца, акрыяць, бруіцца, нягеглы, плён, плённы і інш.

Да спецыяльнай лексікі адносяцца словы, што ўжываюцца прад- стаўнікамі пэўнай спецыяльнасці ці галіны навукі. Асноўнымі разрадамі спецыяльнай лексікі з’яўляюцца тэрміны, наменклатурныя назвы і пра- фесіяналізмы.

Паводле семантычных і этымалагічных асаблівасцей лексіку спецы- яльных навукова-тэхнічных тэкстаў можна падзяліць на тры групы:

  1. Вузкаспецыяльная лексіка – спецыяльныя словы і словазлу- чэнні, якія ўзніклі ў сферы данай навукі, г.зн. уласна тэрміны;

  2. Тэрміналагізаваныя словы і словазлучэнні – семантычна спе- цыялізаваныя словы агульнай мовы, якія выкарыстоўваюцца ў тэрміна- лагічным значэнні;

  3. Нетэрміналагічная лексіка – словы агульнай мовы, якія выка- рыстоўваюцца ў навуковых тэкстах у звычайным, агульнапрынятым значэнні.

Спецыяльная лексіка ў самым шырокім сэнсе ўяўляе сабой функцы- янальна абумоўлены пласт лексічных адзінак мовы, які характарызуецца цеснай сувяззю з асобнымі, прыватнымі сферамі дзейнасці людзей, а менавіта са сферамі навукі, тэхнікі і вытворчасці.

Спецыяльная лексіка – агульнае найменне некалькіх груп, класаў лексічных адзінак, якія абслугоўваюць сферы спецыяльнай камунікацыі. Усе разнавіднасці спецыяльнай лексікі аб’яднаны не толькі адной сферай зносін, але і абавязковай суаднесенасцю са спецыяльным (навуковым або тэхнічным) паняццем. Гэта значыць, што і тэрміны, і прафесіяналізмы, і наменклатурныя знакі з’яўляюцца назвамі спецыфічных рэалій ці паняц- цяў галін навукі, тэхнікі, вытворчасці і г. д. і могуць быць вызначаны як тэрміналагічная лексіка.

Акрамя гэтых разрадаў, у складзе спецыяльнай лексікі выдзяляецца клас адзінак, якія не з’яўляюцца знакамі спецыяльнай лексікі, але маюць сваю функцыянальна абумоўленую спецыфіку, якая праяўляецца як у прына- лежнасці іх да сферы спецыяльнай камунікацыі, так і ў якасна-колькаснай характарыстыцы такіх слоў. Размова ідзе аб так званай агульнанавуковай і агульнатэхнічнай лексіцы, якая разам з агульнаўжывальнымі словамі фарміруе пласт нетэрміналагічнай лексікі навуковых і тэхнічных тэкстаў.