Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік_Бел.мова_ Кулiковiч.doc
Скачиваний:
128
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
841.22 Кб
Скачать

Узор анатацыі

Дэні А. Гісторыя эканамічнай думкі: Дапаможнік для студэнтаў / Пер. з фр. А. Лагвінца, К. Акопава / Пад рэд. Т. Паваліхінай. – Мн.: Тэхна- логія; Беларускі Фонд Сораса, 1996. – 733 с.

Кніга прысвечана пытанням і праблемам палітэканоміі, яе сувязям з філасофскімі вучэннямі, тлумачэнню сацыяльнай арганізацыі вытворчасці і яе эвалюцыі на працягу гісторыі – ад часоў Старажытнай Грэцыі да нашых дзён. Разглядаюцца асобныя значныя філасофскія і эканамічныя вучэнні, што паўплывалі на развіццё заходняй думкі ў розных яе аспектах, а таксама сучасныя спрэчкі эканамістаў.

Для студэнтаў і аспірантаў вышэйшых навучальных устаноў эканамічнага кірунку, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй, сучасным станам і праблемамі эканамічнай навукі.

Адрозненні паміж рэфератам і анатацыяй.

  1. У рэфераце інфармацыя выкладаецца з пазіцый аўтара арыгінала без ацэнкі рэферэнтам выкладаемага, у анатацыі – у фармулёўках рэфе- рэнта;

  2. Рэферат знаёміць чытача з асноўнымі пытаннямі, праблемамі і пад., дае адказ на пытанне, менавіта якая інфармацыя змяшчаецца ў тэксце, анатацыя ж толькі павярхоўна дае ўяўленне, аб чым гаворыцца ў арыгінале, аблягчае пошук неабходнай інфармацыі;

  3. Рэферат будуецца на аснове ключавых фрагментаў тэксту, анатацыя ж пішацца сваімі словамі.

Практычныя заняткі № 7 афіцыйна-справавы стыль

Пытанні:

  1. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю.

  2. Жанры афіцыйна-справавога стылю.

1. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю

Асноўная задача тэкстаў афіцыйна-справавога стылю – абслугоўваць прававыя адносіны паміж грамадзянамі і дзяржавай. Гэты стыль назы- ваюць яшчэ адміністрацыйным, паколькі ён абслугоўвае сферу афіцый- ных, справавых адносін, галіну права і дзяржаўнай палітыкі.

У беларускай мове названы стыль мае даўнюю гісторыю і багатыя традыцыі: на ім створана багатая літаратура. Дастаткова прыгадаць часы Вялікага Княства Літоўскага, калі беларуская мова была дзяржаўнай. Менавіта на ёй напісаны такія выдатныя справаздачна-заканадаўчыя дакументы, як Літоўскі статут (рэдакцыі 1529, 1566, 1588 гг.). На жаль, канец ХVII–ХІХ ст. былі неспрыяльнымі для беларускай мовы наогул і для справаводства ў прыватнасці: яно было выцеснена спярша польскім, потым рускім. Сучаснае беларускае справаводства, як адзначаюць даследчыкі, знаходзіцца ў стадыі станаўлення.

Асноўнымі асаблівасцямі афіцыйна-справавога стылю з’яўляюцца:

  • доказнасць (праяўляецца перш за ўсё ў наяўнасці дакладных, бясспрэчных фактаў, лічбавых паказчыкаў, у выкарыстанні стандартных фармулёвак, пазбаўленых двухсэнсоўнасці, паралельных сінтаксічных канструкцый, якія аблягчаюць успрыняцце тэксту);

  • аб`ектыўнасць і нейтральнасць выкладу фактаў (паколькі звязаны з прававымі нормамі жыцця грамадства);

  • інфармацыйнасць і ў той жа час кароткасць, якія падмацоў- ваюцца наяўнасцю дадатковых неабходных звестак, што ідуць, напрыклад, як дадатак да афіцыйнага пісьма;

  • лагічнасць, яснасць, адсутнасць двухсэнсоўнасці, пераканаў- часць, эканомія моўных сродкаў;

  • стандартнае размяшчэнне матэрыялу, нярэдкая абавязковасць формы;

  • адсутнасць эмоцый, наяўнасць своеасаблівага этыкету, які мае надзвычай важнае значэнне для афіцыйнай карэспандэнцыі, якая з’яўля- ецца асноўным сродкам сувязі прадпрыемства, установы і г. д. з наваколь- ным светам. Прадпрыемствы зацікаўлены ў сваёй прадукцыі, і таму часам рэзкі стыль афіцыйнага ліста шкодзіць партнёрскім адносінам.

Для афіцыйных лістоў характэрны спецыфічныя формулы этыкету. Напрыклад, клічнік пасля звароту падкрэслівае значнасць і афіцыйнасць пісьма: Паважаныя калегі! Выкарыстанне пабочных канструкцый са значэннем эмоцый пазбаўляе выклад катэгарычнасці. Параўн.: Мы выму- шаны Вам адказаць. – На жаль, мы вымушаны Вам адказаць.

У адпаведнасці з этыкетам замест займенніка я выкарыстоўваюцца пасіўныя канструкцыі: Я выканаў – мною выканана. Рэдка ўжываецца займеннік ён. Параўн.: Да нас прыехаў коміваяжор. Ён раскажа нам пра сваю прадукцыю... – Да нас прыехаў коміваяжор. Коміваяжор раскажа нам пра сваю прадукцыю... Займеннік вы заўсёды выкарыстоўваецца са значэннем пашаны, павышанай увагі: Як вам ужо вядома, мы вельмі зацікаўлены ў вашай прадукцыі.

У сістэме моўных сродкаў афіцыйна-справавога стылю назіраюцца наступныя асаблівасці:

Лексічны ўзровень.

  1. Словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні.

  2. Шырокае выкарыстанне тэматычна абумоўленых спецыяльных слоў і тэрмінаў (юрыдычных, дыпламатычных, ваенных, бухгалтарскіх, спартыўных і г. д.): дыпламатычны корпус, вярыцельная грамата, раты- фікацыя, пракурор, заканадаўства, касацыя і г. д.;

  3. Выкарыстанне абрэвіятур, складанаскарочаных найменняў дзяр- жаўных органаў, устаноў, арганізацый, таварыстваў, партый, абумоўленае імкненнем да сцісласці: БелаПАН, Мінфін, Мінюст, Дзяржкамстат, АТН, АДСС (адзіная дзяржаўная сістэма справаводства), БНФ і інш.;

  4. Адсутнасць экспрэсіўных моўных сродкаў;

  5. Наяўнасць функцыянальна абумоўленых лексічных паўтораў, якія дапамагаюць пазбегнуць няправільных тлумачэнняў: (Устанаўленне, заме- на і перагляд нормаў працы ажыццяўляюцца наймальнікам з удзелам прафсаюзаў. Аб устанаўленні, замене і пераглядзе нормаў працы работнікі павінны быць азнаёмлены не пазней чым за адзін месяц.);

  6. Ужыванне слоў, не прынятых у іншых стылях: вышэйадзначаны, вышэйпамянёны, пакаральнасць, няліквіднасць і г. д. Да іх належаць так- сама ўстойлівыя словазлучэнні: касацыйная скарга, акт непадпарад- кавання, падпіска аб нявыездзе, мець значэнне, займаць пасаду і інш.

Марфалагічны ўзровень.

  1. Шырокае ўжыванне інфінітываў (упаўнаважыць дэлегацыю, за- бяспечыць пастаянны кантроль, зацвердзіць палажэнне, прыняць прапа- нову). Даволі часта пры інфінітывах ужываюцца словы неабходна, абавязаны, мае права і пад.: Фінансаванне названага мерапрыемства неабходна здзейсніць за кошт сродкаў...;

  2. Насычанасць сказаў аддзеяслоўнымі назоўнікамі з суфіксамі -нне-, -ццё-, з прэфіксам не-, ня-: выкананне, павелічэнне, развіццё, недагляд, нявыплата, недапрацоўка і інш.;

  3. Частае выкарыстанне дзеясловаў цяперашняга часу ў значэнні сталага дзеяння, якое неабходна выконваць (Суб`екты прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ўчынілі эканамічныя правапарушэнні, нясуць (= павінны несці) адказнасць на падставе актаў заканадаўства ...);

  4. Шырокае ўжыванне назоўнікаў са зборным значэннем: дырэкцыя, адміністрацыя, кіраўніцтва, калегія, вучоны савет, камісія і пад.;

  5. Выкарыстанне назоўнікаў – назваў людзей па роду дзейнасці: аўтар, пакупнік, кліент, заказчык і пад.;

  6. Пашыранае функцыянаванне колькасна-іменных спалучэнняў: шэсць супрацоўнікаў, 10 кліентаў (нашага банка) і інш.;

  7. Замест дзеясловаў ужыванне сінанімічных спалучэнняў назоўніка з дзеясловам: дапамагчы – аказаць дапамогу, праверыць – правесці праверку, адрамантаваць – выканаць рамонт;

  8. Напісанне колькасных лічэбнікаў арабскімі лічбамі: Было забра- кавана 25 машын; парадкавыя лічэбнікі даюцца з абавязковым склонавым канчаткам: Выраб 3-га гатунка. Лічэбнік у табліцах, анкетах звычайна ставіцца пасля назоўніка: Колькасць штатных адзінак – 10.

Сінтаксічны ўзровень.

  1. Галоўным прынцыпам канструявання сказаў з’яўляецца прамы парадак слоў;

  2. Ужыванне пасіўных канструкцый: аплата працы ажыццяўляецца на аснове пагадзінных або месячных тарыфных ставак (акладаў);

  3. Тэндэнцыя да ўжывання складаных сказаў у сувязі з тым, што патрабуецца асаблівая лагічнасць, паслядоўнасць і дакладнасць развіцця думкі;

  4. Наяўнасць канструкцый са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі: у выніку таго што, дзякуючы таму што, нягледзячы на тое што, разам з тым, з мэтай, пры дапамозе, згодна з, у святле і інш;

  5. Характэрна ўжыванне стандартных складаных сінтаксічных кан- струкцый, клішэ. Пры неабходнасці выкарыстоўваюцца надрукаваныя бланкі і пэўныя формы, якія даюцца ў спецыяльных даведніках.

Памятайце!

На пісьме часам узнікаюць цяжкасці, звязаныя з дапасаваннем выказніка да дзейніка, выражанага колькасна-іменным спалучэннем.

Выказнік ставіцца ў адзіночным ліку, калі дзейнік выражаны:

1) спалучэннем колькаснага лічэбніка адзін з назоўнікам: У інсты- тут быў прыняты 921 студэнт;

2) спалучэннем зборных лічэбнікаў з назоўнікам: Чацвёра нашых супрацоўнікаў паехала на стажыроўку ў Германію;

3) спалучэннем слоў тыпу большасць, меншасць, рад, шэраг, мноства, большая частка, меншая частка і пад. З назоўнікам роднага склону множнага ліку: Шэраг прапаноў праекта не падмацаваны разлі- камі;

4) складам аднародных дзейнікаў, у састаў якога уваходзяць займеннікі кожны, увесь, ніякі і пад.: Кожны станок, кожны рухавік, кожны агрэгат быў узяты на ўлік.