Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік_Бел.мова_ Кулiковiч.doc
Скачиваний:
128
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
841.22 Кб
Скачать

2. Жанры афіцыйна-справавога стылю

У залежнасці ад сферы выкарыстання даследчыкі падзяляюць афіцыйна-справавы стыль на некаторыя падстылі:

  1. дыпламатычны – рэалізуецца ў тэкстах камюніке, ноты, канвенцыі, мемарандума, міжнароднага пагаднення і інш.;

  2. заканадаўчы (юрыдычны) – прадстаўлены ў тэкстах закону, канстытуцыі, указа, статута, грамадзянскіх і крымінальных актаў;

  3. адміністрацыйна-канцылярскі – выкарыстоўваецца ў канцы- лярскай перапісцы, у адміністрацыйных актах, дагаворах, рознай даку- ментацыі (заявы, даверанасці, аўтабіяграфіі, распіскі, характарыстыкі, пратаколы і г. д.).

Усе дакументы можна падзяліць на чатыры групы:

  • распарадчыя дакументы (пастановы, распараджэнні, рашэнні, загады і інш.);

  • арганізацыйныя дакументы (статуты, палажэнні, інструкцыі);

  • арганізацыйна-распарадчыя дакументы (пратаколы);

  • інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведкі, дакладныя і тлумачальныя запіскі, зводкі, агляды, акты, лісты, тэлеграмы і інш.).

Практычныя заняткі № 8 мова і кампазіцыя справавых лістоў

Пытанні:

  1. Бланкі, рэквізіты, фармуляр.

  2. Група справавых лістоў па функцыянальнай прымеце: ліст-просьба, ліст-запытанне, ліст-запрашэнне, ліст-пацвярджэнне.

  3. Класіфікацыя справавых лістоў паводле аспектаў.

1. Бланкі, рэквізіты, фармуляр

Асаблівасць справавых лістоў ў тым, што яны пішуцца на спе- цыяльных бланках, якія адпавядаюць стандарту і маюць пэўны парадак іх размяшчэння.

Бланкі бываюць двух відаў: агульныя і бланкі для лістоў.

Бланкі для лістоў маюць рэквізіт «Індэкс прадпрыемства сувязі, паштовы і тэлеграфны адрас, нумар рахунку ў банку», а таксама трафа- рэтную частку рэквізіту «Спасылку на індэкс і дату ўваходнага даку- мента».

На агульных бланках замест іх застаецца пустое месца, куды потым друкуюцца рэквізіты «Назва віду дакумента», «Месца складання ці вы- дання».

Рэквізіты – гэта абавязковыя прыметы, устаноўленыя законам для асобных відаў дакументаў. Для справавых лістоў рэкамендуецца наступны набор рэквізітаў:

  • Дзяржаўны герб.

  • Эмблема арганізацыі.

  • Код арганізацыі па класіфікатару прадпрыемстваў і арганізацый.

  • Код дакумента па класіфікатару кіраўніцкай дакументацыі (ККД).

  • Назва міністэрства, структурнага падраздзялення, арганізацыі, установы (поўная і скарочаная).

  • Паштовы і тэлеграфны адрас.

  • Нумар тэлефона.

  • Нумар тэлефакса.

  • Нумар разліковага рахунку ў банку.

  • Дата падпісання дакумента (ставіцца ў левым верхнім вугле).

  • Індэкс дакумента (нумар ліста, яго ўмоўнае абазначэнне).

  • Адрасат (назва прадпрыемства і адрас атрымальніка ліста).

  • Загаловак да тэксту.

  • Тэкст.

  • Адзнакі пра наяўнасць дадаткаў.

  • Подпіс.

  • Адзнака пра накіраванне копій па іншых адрасах.

Сукупнасць рэквізітаў справавога ліста называецца фармулярам.

2. Група справавых лістоў па функцыянальнай прымеце: ліст-просьба, ліст-запытанне, ліст-запрашэнне, ліст-пацвярджэнне

Па функцыянальнай прымеце справавыя лісты падзяляюцца на лісты, якія патрабуюць адказу (ліст-просьба, ліст-зварот, ліст-прапанова), і лісты, якія не патрабуюць адказу (ліст-папярэджанне, ліст-напамін, ліст-запрашэнне).

Ліст-просьба – гэта ліст, у якім выражаецца просьба пра выкананне якога-небудзь дзеяння, атрыманне дакументацыі ці матэрыяльных каштоў- насцей. Схема ліста-просьбы наступная:

  1. Выклад прычыны, якая выклікала неабходнасць звярнуцца з просьбай;

  2. Выклад просьбы;

  3. Чакаемы вынік у выпадку, калі просьба будзе задаволена;

  4. Гатоўнасць да далейшага супрацоўніцтва.

Ліст-запытанне – гэта ліст, у якім змяшчаецца патрэбнае запытанне. Звычайна ён складаецца з дзвюх частак: 1) уводзіны, дзе выкладаецца сутнасць пытання; 2) заключэнне, дзе ставяцца тыя пытанні, на якія чакаюць адказу.

Ліст-запрашэнне – гэта ліст, у якім змяшчаецца запрашэнне, адраса- ванае пэўнай асобе, канкрэтнай арганізацыі і г. д. Напрыклад:

Глыбокапаважаны (ая)................................................!

Аргкамітэт міжнароднай канферэнцыі «Новыя камп’ютарныя тэхналогіі» запрашае Вас прыняць удзел у рабоце канферэнцыі, якая адбудзецца 22 чэрвеня 2003 года ў корпусе Інстытута кіравання і прад- прымальніцтва.

Ліст-пацвярджэнне – гэта ліст, у якім пацвярджаецца атрыманне дакументаў і матэрыялаў, тэлеграм і тэлефонных паведамленняў. Напрык- лад:

... Пацвярджаем атрыманне запрошанай дакументацыі. Дзякуем за хуткае выкананне заказу.