Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контр-зачетные мат-лы_2008г.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
846.85 Кб
Скачать

3. У якiх сказах слова калi з'яўляецца злучнiкам?

  1. Вось калi трэба было зайсцi ў школу.

  2. Хлопцы зайшлi ў вёску, калi сцямнела.

  3. Мы заўсёды рады, калi заходзяць госцi ў хату.

  4. Цi чулi вы калi такое?

  5. Калi разгледзець шлях жыццёвы ды ўспомнiць пройдзенае зноў, то ён прад намi, нiбы новы, пракрочыць стужкаю гадоў (У.Куліковіч).

Сінтаксіс Словазлучэнне

1. Дапасаванне (1), кіраванне (2), прымыканне (3). Укажыце адпаведны спосаб падпарадкавальнай сувязi ў прыведзеных словазлучэннях.

двойчы два

глядзець праз акно

сонечны Баку

недзе далёка

iсцi не спяшаючыся

высока ў небе

гуляць каля ракi

ехаць полем

шырокi прастор

справядлiвае журы

здольны да навукi

добра знаёмы

нейкая з дзяўчат

машына перад магазінам

гаворка па-беларуску

праспаць суткi

рака Нёман

жаданне вучыцца

кожныя суткi

песня салаўя

дзве кнiгi

роўны мiж намi

2. Падкрэсліце галоўныя словы ў словазлучэннях.

Белы ад iнею, пачаць вучыцца, недалёка ад школы, спрытны з дзяцiнства, трэцi ад канца, нехта свой, просьба брата, удзень пасля заняткаў, кожны з нас.

3. Падкрэсліце спалучэннi слоў, якiя не з'яўляюцца словазлучэннямi.

Прайсцiся па вулiцы, вучыцца спяваць, на працягу дня, чацвёрты права, табаку важыць, смачны торт, змагацца i шукаць, каля самай дарогі, вясна прыйшла, самы прыгожы.

4. Укажыце няправільна ўтвораныя словазлучэннi. Выпраўце памылкі.

1.

ісці па дровы

2.

адправiцца ў грыбы

3.

ехаць на млын

4.

трое лодак

5.

хварэць грыпам

6.

здзекавацца з чалавека

7.

пiсаць на адрас

8.

сумаваць па дзецям

9.

ажанiцца на Наталлi

10.

прабачыць сястру

11.

аддзячыць дзядзьку

12.

абодвум вучанiцам

13.

два прыгожых матацыкла

14.

паўтара рубля

15.

паўтара тоны

16.

чацвёра параненых