Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контр-зачетные мат-лы_2008г.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
846.85 Кб
Скачать

2. Укажыце віды аднасастаўных сказаў.

1.

Народ не загнеш, не пакорыш нiчым.

2.

Камароўскі рынак.

3.

Пасядзець бы ля ракі цёплай раніцай.

4.

Толькi трэба спачатку добрых сяброў адведаць.

5.

Долi падуладжаны жабрачай, на зямлi жыву i не жыву.

6.

Няма i няма ад цябе пiсьма.

7.

Вечарам едзем спакойна дадому.

8.

Вось вялікае прыгожае возера.

9.

На вуліцах прадаюць бананы.

10.

Наш рух уперад нікому не спыніць.

3.Укажыце аднасастаўныя iнфiнiтыўныя сказы.

1.У нашай Айчыне, магутнай, вялiкай, i рэк i паселiшч багата, без лiку (У.Дубоўка).

  1. Не зламаць народнай волi дзiкiм ордам у баi! (Я.Колас).

  2. Затрымацца хочацца щ жыццi (Р.Барадулiн).

  3. Нянек не было ў мяне, вядома (А.Куляшоў).

  4. Будзем сеяць, беларусы, на ўсход сонца чыстым зернем (П.Броўка).

  5. Хiба на вечар той можна забыцца? (П.Броўка)

  6. Магчыма, вам якраз i здзейснiць дзядоў вялiкi запавет (Н.Гiлевiч).

Складаны сказ

1. Падкрэсліце даданую частку і ўкажыце яе тып.

1.

Здавалася, што дарозе не будзе канца.

2.

Той, каму адрасавалася пытанне, замоўк.

3.

Дзе гучыць музыка, там заўсёды весела.

4.

Мацi хацела, каб Сцёпка не хадзiў на вулiцу.

5.

Мы любiм свой горад таму, што тут нарадзiлiся мы.

6.

Той час прыйшоў, калi ўсё буяе.

7.

Хто хлеб носiць, той есцi не просiць.

2. Аформіце сказы ў адпаведнасці з пунктуацыйнымі і арфаграыічнымі нормамі, пабудуйце схемы. Укажыце сказ, у якiм часткi звязаны сузалежным падпарадкаваннем.

  1. Але людзей што завiхалiся тут ..даецца не зачароўвалi нi прыгажосць якую самi(ж) стваралi в..ршачы акуратныя ста..кi нi водар якi прыемна казытаў нос запаланяў астравок с..нажацi затулены мiж высокiмi алешынамi нiцымi вербамi i кустамi лазняк.. што шчыльным абручом ахоплiвалi пакошу (В.Барысевiч).

Схема:

  1. У чысцен..кiм гара..ку Валожын.. што патануў у з..лянiне дрэў зварочваем туды дзе вiдаць ускраiны славутай (Н, н)алiбо..кай пушчы (С.Александровiч).

Схема:

  1. Падрастае цягнецца да сонца i лес(маладняк) што пасадзiлi калгаснiкi на тым месц.. дзе раней шумеў (прыгажун)бор якi з(за) страх.. перад пар(ці,ты)занамi вынiшчылi гiтлераўцы (В.Рабкоў).

Схема: