Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контр-зачетные мат-лы_2008г.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
846.85 Кб
Скачать

Прыслоўе

  1. Што няправiльна?

  1. Прыслоўi змяняюцца па склонах.

  2. Прыслоўi спрагаюцца.

  3. Прыслоўi не скланяюцца.

  4. Прыслоўi змяняюцца па лiках.

  5. Прыслоўi маюць ступенi параўнання.

  6. Прыслоўi маюць формы ацэнкi.

2.Укажыце часцінамоўную прыналежнасць выдзеленых слоў: 1 – прыслоўе; 2 – слова катэгорыi стану (безаасабова-прэдыкатыўнае).

1

Азевiч наважыўся iсцi, як сцямнее, цераз поле, мiнаючы жахлiвы той роў (В.Быкаў).

2.

Лiпа падала. I падала страшэнна марудна (А.Кудравец).

3.

Свежа i прыгожа было ў лесе (А.Чарнуш.).

4.

Пад музыку агнiста сэрца скача (М.Дукса).

5.

Маша спяшалася дамоў: пара было кармiць малога (I.Шамякiн).

6.

Даўно хацеў я ўзяцца за санет, ды ў мяне няма на гэту форму ўмення (М.Сяднёў).

7.

Хоць амаль што пуста ў чамадане, лепш няма дарогi, чым дадому (П.Макаль).

8.

Трэба дома бываць часцей, трэба дома бываць не госцем (Р.Барадулiн).

3. Пастаўце ў дужках адпаведную лiчбу: 1 – словы (iх часткi) пiшуцца разам; 2 – словы пiшуцца асобна; 3 – словы (iх часткi) пiшуцца праз злучок.

Цытаваць (па)памяцi

(па)цiху плакаць

У(рэшце)рэшт закончыць

Ступаць (па)кашэчы

Змагацца (у)адзіночку

вышыць (у)нiзе кашулi

Падзяліць (па)роўну

Гэтак(сама) патрэбны

(мала)памалу заціхла

Чытаць (на)хаду

заходзiць (па)двое

Чытаць (у)голас

(дзе)небудзь пакласці

(што)дзень прыходзіць

(у)момант усё заціхла

хадзіць (без)толку

(раз)пораз паглядаць

кiнуцца (на)ўцёкі

птушкі заснулі (на)ляту

валi дрэва (па)сiле

(усё)роўна яна прыйдзе

Забіць (крыж)накрыж

Часціцы

1. Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі. Растлумачце правапіс часціц.

  1. Я (не)магу табе дапама..чы быць (не)каханай для мяне, (не)мiлай? (С.Законнiкаў).

  2. На поклiч сябра (не)папраўныя хулiганы i двое..нiкi з'явiлiся ў адзiн момант (В.Гардзей).

  3. (Не)ўзабаве яму трапiлася зарос..ая панiклай травой, даўно (не)е..джаная л..савая даро..ка (В.Быкаў).

  4. Раса была (не)чапанаю толькi тут, дзе ляжаў Верасоўскi (Я.Сiпакоў).

  5. За гранд...знымi падзеямi, якiя гiсторыя ўвекавечыла для нашча..каў, прыцiхла, а часам i прапала з увагi тое, што было (не)маштабным, абыдзён..ым, што хвал..вала адна..о чалавека (I.Мележ).

  6. Месца для стварэн..я нац...нальнага музе.. пад а..крытым небам абрана (не)выпа..кова (А.Лакотка).

  7. Вiхор пранёс..я па (не)заасфальтаваным акрайку, падмёўшы яго i пакiнуўшы толькi ўтрамбаваныя ў зямлю камен..чыкi i палкi (У.Рубанаў).

  8. (Не)падобны прыпяцкiя бераг.. нi на дн..проўскiя, нi на волжскiя. (В.Палтаран).

  9. Васiль усё(такi) (не)ўмее разлiчваць час (I.Навуменка).

  10. Якая ўсё(ж) (не)ацэнная, воля, калi за скарынку цябе прадаюць! (С.Законнiкаў).

  11. Кiраваць(то) ты кiруй, ды (не)вельмi тузай (К.Крапiва).

  12. (Абы)была, (абы)вяла дарога насустрач голасу твайму, жыццё! (Т.Бондар).

  13. Рабiць усё трэба не (абы)як, а з толкам, ведаць час, пару (Б.Сачанка).

  14. Верка, гатуючы на в..чэру што(кольвечы) з прысмакаў напалiла печ так, што Вадзiм ажно ў..макрэў (А.Рыбак).

  15. Лiвень хлынуў такi, што сядзець(нават) пад навесам (не)ма..чыма (I.Навуменка).

  16. Алекса нарэшце(такi) вырваўся наперад (В.Iпатава).