Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фестивальный менеджмент (курс лекций Сивуровой)....doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
04.11.2018
Размер:
649.22 Кб
Скачать

Формы прыватнага фінансавання

Спонсарства, патранаж, філантропія, дабрачыннасць - тэрміны, якія адлюстроўваюць з'явы прыватнага фінансавання культуры і мастацтва.

Мецэнацтва - асабістая, індывідуальная датацыя пераважна канрэтнаму мастаку або непрыбытковай арганізацыі (геданастычны падыход).

Патранаж - від дзейнасці прыватных арганізацый у галіне культуры (культурна матываваны актыўны падыход).

Дарэнне - акт дабрачыннасці, вялікадушнасці, філантропіі (сацыя-гуманістычны падыход).

Купля - перадача валодання прадметам мастацтва карпарацыі. Гэтая з'ява блізка паняццю замовы і іншым формам "кааперацыі" прадпрыемстваў і мастакоў ("калекцыйна-уладальніцкі падыход").

Спонсарства - дзелавыя адносіны паміж прыватнай карпарацыяй або арганізацыяй і мастаком, культурным праектам (камерцыйна-маркетынгавы падыход). Сёння гэты тэрмін выкарыстоўваецца для ўсіх формаў прыватнага фінансавання.

Фестывальная дзейнасць і турыстычны бізнэс

Працуючы ў напрамку турызму, арганізатары фестываляў адразу забяспечваюць сабе некалькі дадатковых магчымасцей:

  • пашырэнне патэнцыяльнай аўдыторыі фестывалю за кошт прыцягнення гледачоў з іншых рэгіёнаў і замежных турыстаў;

  • атрыманне дадатковага прыбытку за кошт групавых прадаж;

  • рэкламаванне фестывалю праз турыстычныя фірмы;

  • дадатковы продаж сувеніраў, разлічаных на турыстаў;

  • узмацненне прывабнасці фестывалю для спонсараў.

Як прыцягнуць турыстычныя фірмы ў якасці партнёраў і растлумачыць ім, што партнёрства для іх выгадна? Гэтаму дапаможа маркетынгавае даследаванне рынка. Галоўная прычына, якая пабуджае камерцыйную фірму да партнёрства з аргкамітэтам фестывалю, — гэта разуменне выгады ад такога супрацоўніцтва. Для турыстычнай фірмы важна ведаць, якая колькасць турыстаў прыедзе на фестываль, якога яны ўзросту, полу, узроўню адукацы, якое сацыяльнае становішча займаюць і да т.п. Гэтыя пытанні цікавяць і магчымых спонсараў. Чым больш у арганізатараў інфармацыі аб патэнцыяльнай аўдыторыі, тым лягчэй знайсці партнёра. Для адказу на гэтыя пытанні неабходна даследаваць рынак патэнцыяльнай аўдыторыі, падрыхтаваць рэкламную кампанію падзеі, арганізаваць папярэднія заяўкі, выявіть ступень зацікаўленасці ў прыездзе на фестываль. Калі прадстаўленая работа дасць станоўчыя вынікі і прадстаўленыя довады будуць выглядаць сур’ёзна, можна зацікавіць камерцыйную турыстычную фірму ў супрацоўніцтве. Неабходна правесці анкетаванне наведвальнікаў фестывалю — атрыманая інфармацыя дапаможа ў падрыхтоўцы наступнага мерапрыемства.

Супрацоўніцтва можа мець два напрамкі: сумесная падрыхтоўка турыстычнага прадукта і дапамога ў дастаўцы і размяшчэнні ўдзельнікаў фестывалю (што з’яўляецца непасрэднай работай турыстычных фірм і будзе зроблена імі лепш і па сябекошту танней, чым аргкамітэтам фестывалю). Турыстычная фірма возьме на сябя частку расходаў па размяшчэнні ўдзельнікаў фестывалю, пры ўмове атрымання наступнай выгады ад продажу турыстычных пуцёвак на гэты фестываль. Узяўшы на сябе некаторыя выдаткі, турыстычная фірма будзе зацікаўлена ў рэкламаванні падзеі па сваіх ужо наладжаных каналах. Дакладная інфармацыя аб аўдыторыі избавляет таксама ад непатрэбных зваротаў у кампаніі, якія не зацікаўлены ў супрацоўніцтве па той прычыне, што публіка фестывалю не з’яўляецца іх мэтавай групай.

Пашырыць патэнцыйную аўдыторыю фестывалю можна за кошт продажу білетаў на мерапрыемтсвы фестывалю як дадатковай паслугі да ўжо сфармірованых турыстычных маршрутаў, паве­лічваючы тым самым прыцягальнасць турыстычнага маршрута. Атрымаўшы ў турыстыных фірмах інфармацыю аб прыязджаючых турыстах, можна прапанавацть ім наведаць мерапрыемствы фестывалю.

Калі наведванне мерапрыемстваў фестывалю з’яўляецца асноўной паслугай турыстычнай пуцёўкі, такая пуцёўка можа ўключаць у сабе наступнае:

  • білеты ад месца пражывання турыста да месца правядзення фестывалю,

  • білеты, абанемент або іншая форма допуску на мерапрыемствы фестывалю (такой формай можа быць сама турыстычная пуцёўка),

  • расяленне турыста ў гатэлі, расмешчаным паблізу месцаў правядзення фестывалю, або транспартныя паслугі па достаўцы туды турыста,

  • прадастаўленне інфармацыйнай, друкаванай прадукцыі аб мерапрыемствах фестывалю,

  • прадастаўленне паслуг гіда, перакладчыка, суправаждаючага (імі могуць быць валанцёры фестывалю),

  • у пуцёўку таксама могуць быць уключаны сустрэчы з удзельнікамі фестывалю, банкеты, удзел у розных мерапрыемствах, наведванне мясцовых славутасцей і да т.п.

Фестывалі сярэдневяковай культуры адбываюцца проста на вуліцах. Наведванне такіх мерапрыемстваў бясплатнае, і перад арганізатарамі стаяць іншыя мэты ў плане прыцягнення фінансовых сродкаў. Статыстыка паказвае, што такія фестывалі карыстаюцца ў турыстаў вялікай папулярнасцю. Адпаведна, турыстычныя фірмы зарабляюць больш у дні іх правядзення. Аргкамітэту фестывалю неабходна мець падрабязную статыстыку прыезду турыстаў у звычайныя дні і ў дні правядзення фестывалю. Гэтыя лічбы будуць галоўным козырам пры перамовах з турыстычнымі фірмамі аб супрацоўніцтве альбо спонсарстве. Важна, каб кіраўнікі турыстычных фірм, азнаёміўшыся з прыведзенымі данымі, дакладна ўяўлялі: не будзе фестывалю — не будзе дадатковага прыбытку. Правядзенне фестывалю выгадна для камерцыйны турыстычных фірм, таму арганізатарам належыць абмеркаваць магчымыя спосабы супрацоўніцтва.