Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фестивальный менеджмент (курс лекций Сивуровой)....doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
04.11.2018
Размер:
649.22 Кб
Скачать

Фінансава-эканамічная аснова фестывальнай дзейнасці

Каштарыс — гэта асноўны фінансавы дакумент, у якім пералічваюцца і суміруюцца ўсе фінансавыя выдаткі на правядзенне фестывальных мерапрыемстваў. У каштарыс уносяцца і падрабязна разлічваюцца ўсе віды плануемых расходаў.

“ЗАЦВЯРДЖАЮ”

Пасада адказнай асобы

Подпіс

Чысло, месц, год

КАШТАРЫС

на падрыхтоўку і правядзенне фестывалю

(назва мерапрыемства)

Час правядзення Месца правядзення

п/п

Від выдаткаў

Памер выдаткаў

Крыніца фінансавання

І.

Камандзіровачныя выдаткі

    1. Пражыванне (колькасць асоб х колькасць дзён х памер аплаты за сут.)

  • удзельнікі мастацкіх калектываў

  • рэжысёрска–пастановачная група

  • экспертная група

  • прадстаўнікі СМІ

  • ганаровыя госці

    1. Харчаванне (колькасць асоб х колькасць дзён х памер аплаты за сут.)

ІІ.

Падрыхтоўка, выраб, выданне рэкламна–інфармацыйных, метадычных матэрыялаў

ІІІ.

Набыццё прызоў і сувеніраў

IV.

Аплата працы мастацка–пастановачнай і адміністратыўнай групы

V.

Матэрыяльна–тэхнічнае забеспячэнне

VI.

Транспартныя выдаткі

VII.

Камунальныя выдаткі

VIIІ.

Непрадбачаныя выдаткі

Дырэктар фестывалю

Бухгалтар

Інфесціраванне фестывальных праектаў

Магчымымі з’яўляюцца некалькі каналаў фестывальнага бюджэтаўтварэння: інвесціраванне, крэдытаванне, дабрачыннасць, фундатарства і дзяржаўная падтрымка. Прыярытэты дзяржаўнай падтрымкі: міжнародныя фестывалі на сваёй тэрыторыі, спецыялізаваныя (дзіцячыя, адукацыйныя і нацыянальна-культурныя).

Крэдытаванне – гэта выдача сродкаў пад працэнты, якія трэба будзе выплаціць незалежна ад вынікаў.

Фандрайзінг ― гэта мастацтва пераканаць магчымага спонсара стаць ім на самой справе. Гэтага можна дасягнуць шляхам паказу ўсіх пераваг для яго бізнэсу, якія можна атрымаць у выніку супрацоўніцтва з аўтарамі фестывальнага праекта. Спонсарская карысць: у выглядзе іміджавай рэкламы, рэспектабельнасці перад грамадскай думкай, пацвярджэнне надзейнасці бізнэсу ў вачах калег і канкурэнтаў.

Для гэтага ідэю фестывалю неабходна ператварыць у канцэпцыю. Трэба падрабязна сфармуляваць, што будзе дэманстравацца на фестывалі, каму гэта цікава, і якая ад гэтага будзе карысць, у первую чаргу, для спонсара. Калі ўсе гэтыя пытанні не прадуманы, то дапамогі ў арганізацыі, натуральна, чакаць пдаводзіцца. Канцэпцыя – гэта тое, з чаго пачынаецца ўкараненне ідэі ў праект. На наступных этапах патрэбна сфарміраваць фестывальную каманду, заручыцца падтрымкай розных дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацый, скласці фінансавый план мерапрыемстваў, пралічыць бюджэт і прадугледзець магчымае, хаця б частковае, вяртанне выдаткаў. А самае галоўнае – вызначыць рэкламную прастору вашага фестывалю. Калі ўсё гэта зроблена, можна размаўляць са спонсарамі.

Для таго, каб зацікавіць патэнцыяльнага спонсара, патрэбен чалавек з творчай жылкай. У прынцыпе, спансіраваць праект можа любая арганізацыя, незалежна ад роду яе дзейнасці. Трэба толькі прыдумаць, як звязаць ваш фестываль з гэтай дзейнасцю. І наогуле, у фандрайзінге няма дробязяў. Для спонсара вялікае значэнне можа мець ўражанне, якое зробяць на яго прадстаўнік фестывальнай каманды, офіс і нават бумага, якая выкарыстоўваецца для дакументаў. Такім чынам, спачатку прадзюсар павінен ненавязчыва адрэкламаваць свой праект, каб спонсар згадзіўся даверыць яму сваю рэкламу. Для рашэння постаўленай задачы, фестываль як праект павінен валодаць камерцыйным і мастацкім патэнцыялам. Натуральна, калі фестываль з’яўляецца шырокай грамадскай падзеяй, а імя генеральнага прадзюсара вядома кожнаму, то працэс пошуку спонсараў спрашчаецца. Калі вас ніхто не ведае, і вы толькі пачынаеце сваю справу, то дамовіцца са спонсарам будзе нашмат цяжэй, так як наяўнасць добрай рэпутацыі – вельмі важны для яго фактар. Адпаведна, да гэтага імкнецца кожны прадзюсар.