Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фестивальный менеджмент (курс лекций Сивуровой)....doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
04.11.2018
Размер:
649.22 Кб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ

Сівурава Любоў Пятроўна,

старшы выкладчык кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці

тэл. прац. 222-80-25

ФЕСТЫВАЛЬНЫ МЕНЕДЖМЕНТ

У СФЕРЫ НАРОДНАЙ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ

Курс лекцый

Мінск 2007

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН

Тэма 1. Тэарэтыка-метадалагічныя асновы фестывальнай

дзейнасці_________________________________________________________3

Тэма 2. Фестывальная дзейнасць як фактар сацыяльна–культурнага

развіцця грамадства _____________________________________________39

Тэма 3. Вытокі фестывальнай дзейнасці ў Беларусі _________________14

Тэма 4. Прынцыпы арганізацыі фестываляў народнай

мастацкай творчасці ў савецкі перыяд _____________________________23

Тэма 5. Развіццё фестывальных ініцыятыў у 90-х гадах ХХ

пачатку ХХІ стст. _______________________________________________30

Тэма 6. Тэхналогія фестывальнай дзейнасці________________________50

Тэма 7. Этнафальклорны рух ў Беларусі

і арганізацыя фестывальнай дзейнасці _____________________________56

Тэма 8. Эканоміка фестывальнай дзейнасці_________________________74

Тэма 1. Тэарэтыка-метадалагічныя асновы фестывальнай дзейнасці

  1. Міфалагічная аснова сацыяльна-культурнай практыкі. Абрады, рытуалы як спосаб падтрымання сацыяльнага парадку (паводле работ К. Леві-Строса, М. Эліадэ і інш.).

  2. Калектыўная творчасць у рэчышчы псіхааналітычнай канцэпцыі культуры.

  3. Агульная тэорыя культурнай традыцыі Э.С. Маркаряна. Дынаміка культурных традыцый і навацый — механізм замацавання і перадачы культурнага вопыту. Значэнне святаў і абрадаў у працэсе сацыялізацыі дзяцей і моладзі.

  4. Супольныя звычаі, абрады, рытуалы, святы з пункту гледжання сацыялогіі культуры, тэорыі функцыяналізма і структуралізма.

  5. Тыпалогія калектыўнай камунікацыі ва ўмовах святочна-фестывальнай дзейнасці.

Мэта лекцыйнага занятка ― раскрыць сацыяльную прыроду і функцыі святочнай культуры грамадства.

Тэкст лекцыі Погляды прадстаўнікоў міфалагічнай школы на абрады, рытуалы, святы

Тэарэтычнай базай даследавання фестывальных традыцый могуць быць работы прадстаўнікоў міфалагічнай школы М. Эліадэ, А.Ф. Лосева, В.Н. Тапарова і інш., якія раскрылі сутнасць міфалагічнага светапогляду як асновы сакралізацыі (сакралізацыя ― ад франц. ‘sacre’ ― свяшчэннае, патаемнае). Яны аднадушныя ў перакананні, што міф  гэта жывая рэальнасць, да якой чалавек пастаянна звяртаецца. Гэта ні ў якай ступені не абстрактная тэорыя і не простае разгортванне вобразаў, гэта кадыфікацыя рэлігіі прымітыўных народаў у іх практычнай мудрасці. Міф з’яўляецца апавяданнем, якое ўваскрашае першасную рэальнасць, адказвае глыбокім рэлігійным запатрабаванням, духоўным памкненням, безумоўным патрабаванням сацыяльнага парадку, а таксама патрабаванням практычнага жыцця. У цывілізацыях прымітыўных народаў міф выконвае важную функцыю: ён выражае, узвышае і кадыфікуе вераванні; ён абараняе і накладае маральныя прынцыпы; ён гарантуе дзейснасць рытуальнай цырымоніі і прапануе правілы для практычнага жыцця, неабходныя для чалавечай цывілізацыі. М. Эліадэ піша: “Пазнанне міфа “перажываецца” рытуальна, у час рытуальнага ўзнаўлення міфа або ў ходзе правядзення абраду”.

Асновай міфалагічнага светаўспрымання была вера ў звышнатуральныя сілы космаса, прыроды, чалавека (валадара, правадыра, і інш.), якому надаваліся надзвычайныя ўласцівасці. Паводле архаічнай міфапаэтычнай традыцыі, уся святочная дзейнасць соцыуму прысвячалася сакральным момантам гісторыі сацыяльнай супольнасці. На думку В.Н. Тапарова “любое свята суаднесена з сакральнымі каштоўнасцямі данага калектыву. Яно адзначаецца як нейкае інстытуцыялізаванае дзейства і прадугледжвае максімальную далучанасць да гэтай сакральнай сферы ўсіх удзельнікаў”.

Калектыўная творчасць у рэчышчы псіхааналітычнай канцэпцыі культуры

З міфалагічнай тэорыяй стасуецца псіхааналітычная канцэпцыя культуры, распрацаваная З. Фрэйдам, К. Юнгам, Э. Фромам, Г. Салеванам і інш. Яна тлумачыць уласцівасці чалавечай псіхікі, асаблівасці ўспрымання і асэнсавання індывідамі рэчаіснасці, якія праяўляюцца ў формах індывідуальных і калектыўных паводзін, выяўляе спецыфіку замацавання і ўзнаўлення вобразаў і сімвалаў у калектыўнай памяці на ўзроўні безсвядомага, якія спрыяюць захаванню цэласнасці культуры. Гаворачы аб такіх сімвалах, без якіх сучасная культура не можа быць зразумелай, К. Юнг уводзіць тэрмін “архетыпы”. Для нашага даследавання таксама важны яго вывад аб тым, што ўся сучасная культура таксама будуецца па законах міфа. З асноўных пастулатаў псіхааналітычнай тэорыі становіцца зразумелай псіхалагічная абумоўленасць калектыўнай творчасці, яе сацыялізуючая роля.