Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фестивальный менеджмент (курс лекций Сивуровой)....doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
04.11.2018
Размер:
649.22 Кб
Скачать

Роля арганізацыйна-метадычных цэнтраў народнай творчасці і культасветработы ў падтрымцы і развіцці фестывальнай дзейнасці

На сённяшні дзень абласныя і раённыя цэнтры застаюцца галоўнымі арганізатарамі і каардынатарамі фестывальнага руху народнай творчасці ў рэспубліцы. Правядзенне фестываляў, конкурсаў, аглядаў мастацкай творчасці самых розных відаў і жанраў, арганізацыя святаў народнага мастацтва, фарміраванне фестывальных традыцый вобласці, рэгіёна ― яшчэ адна з надзённых задач у іх дзейнасці. У ажыццяўленні планаў і задач фестывалю важнае значэнне належыць навукова-метадычнай рабоце, якая выконвае функцыі прагназавання, мэтавызначэння, падрыхтоўкі кадраў, непасрэднага тэхналагічнага забеспячэння гэтай дзейнасці, аналізу і папулярызацыі вынікаў.

У гэтай форме арганізацыйна-практычный дзейнасці метадычных цэнтраў закладзены шырокія магчымасці для рэалізацыі даследчых, навуковых, творчых мэтаў. У сваёй дзейнасці па гэтаму напрамку супрацоўнікі метадычных служб ўсведамляюць, што фестываль, свята, гэта не самамэта, а вынік вялікай падрыхтоўчай работы з дакладна вызначанымі задачамі, месцам, канкрэтнай праблематыкай або тэмай. Фестывальныя акцыі ― гэта працяг рэалізацыі праграмы па канкрэтнаму жанру на ўзроўні рэгіёну.

Надзённым з’яўляецца стварэнне на базе абласных метадычных цэнтраў, лабараторый, аддзелаў, фестывальных акцый, ці мастацкага савета, дзе разглядаліся б надзёныя праблемы фестывальнага руху: вызначэнне статусу фестывальных мерапрыемстваў, аказанне больш трывалай кансультатыўна-творчай падтрымкі калектывам аматарскай творчасці і інш.

Абласныя і раённыя фестывалі і святы народнай творчасці заўсёды з’яўляюцца сваеасаблівай творчай майстэрняй для кіраўнікоў калектываў і арганізатараў мастацкай самадзейнасці. У межах фестываляў назапашваецца вопыт, дэталёва аналізуюцца пытанні рэпертуару, канцэртна-гастрольнай дзейнасці, стану развіцця кожнага з жанраў мастацкай творчасці.

Літаратурныя крыніцы:

Ключавыя словы: сацыяльна-культурная актыўнасць, жанры народнага мастацтва, кіраванне ў сферы народнай мастацкай творчасці, механізмы кіраўніцкай дзейнасці, дзяржаўная падтрымка народнай мастацкай творчасці, арганізацыйна-метадычны цэнтр народнай творчасці і культасветработы.

Практычныя заняткі

Кантэнт-аналіз інфармацыйных матэрыялаў аб правядзенні фестывальных мерапрыемстваў.

Пытанні для самакантролю

  1. Які працэсы характарызавалі сацыяльна-культурнае жыццё Беларусі ў 90-х гадах ХХ ст. і выявіліся ў формах фестывальных акцый?

  2. Якім чынам адбываецца працэс удасканальвання тэхналогіі фестывальнай дзейнасці?

  3. Якія рэгіёны сталі цэнтрамі фестывальнай актыўнасці? Назавіце актуальныя фестывальныя праекты апошняга дзесяцігоддзя.

  4. Якая структура кіравання ў сферы народнай мастацкай творчасці?

  5. Пералічыце механізмы кіраўніцкай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці.

  6. Назавіце формы дзяржаўнай падтрымкі народнай мастацкай творчасці.

  7. Якія дакументы рэгламентуюць фестывальную дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь?

  8. Якая роля арганізацыйна-метадычных цэнтраў народнай творчасці і культасветработы ў падтрымцы і развіцці фестывальнай дзейнасці?