Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фестивальный менеджмент (курс лекций Сивуровой)....doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
04.11.2018
Размер:
649.22 Кб
Скачать

Фестываль фальклору як форма далучэння дзяцей да фальклорнай дзейнасці

У канцы 90–х гадоў фальклорным рухам былі ахопленыя цэлыя раёны ў розных абласцях Беларусі. Ад жыхароў Чачэрскага краю эстафету перанялі творцы з Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці, дзе пачаў ладзіцца фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” (2000, 2002, 2004, 2006). Ён меў на мэце выяўленне, вывучэнне і вяртанне ў практыку разнастайных форм фальклорнай спадчыны краю, далучэнне дзяцей і моладзі да аўтэнтычных форм народнага мастацтва шляхам вуснага засваення традыцый. Удалай творчай знаходкай аўтара праекта было правядзенне на розных этапах фестывалю конкурсаў танцавальных пар выканаўцаў народных побытавых танцаў, якія аказваюць стымулюючае ўздзеянне на творчую актыўнасць вучняў. Як вынік сістэмнай і комплекснай працы, у другім фестывалі “Берагіня” брала ўдзел каля дзвух тысячы вучняў школ Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Кожны з іх быў у народным строі, вырабленым і аздобленым рукамі бацькоў, настаўнікаў, народных майстроў альбо самімі дзецьмі [10, с. 675].

У межах гэтага фестывалю быў рэалізаваны новы аўтарскі праект “Турнір дзіцячых танцавальных фольк-груп”, у якім адны і тыя ж дзеці ўдзельнічалі ў розных намінацыях: танцавальных конкурсах, вырабе дэкаратыўна-прыкладных рэчаў з саломкі, ігры на музычных інструментах [6, с. 7]. Рознабаковаму асэнсаванню пастаўленых праблем садзейнічала падрыхтаваная і праведзеная падчас фестывалю навукова-практычная канферэнцыя на тэму “Традыцыйная культура і дзеці: праблемы захавання і пераемнасці”. Такім чынам, у Беларусі назапашаны ўнікальны вопыт ініцыіравання маштабных праектаў і праграм у галіне традыцыйнага народнага мастацтва, адным з этапаў рэалізацыі якіх з’яўляецца правядзенне фестывальных акцый.

Вялікае значэнне для стварэння тэарэтычнага падмурка ў фестывальнай дзейнасці меў прыход сюды спецыялістаў з добрым практычным вопытам і ведамі, з удзелам якіх зусім на новым узроўні адбываецца асэнсаванне і прафесійнае вывучэнне нацыянальных фальклорных традыцый, узнаўленне іх у сучаснай фестывальнай практыцы. Найбольш прыкметнай фігурай у фальклорным фестывальным руху аднадушна названы М.А. Козенка, які здолеў спалучыць даследчую працу ў галіне народнай танцавальнай культуры з практыкай засваення яе дзецьмі, чым бліскуча прадэманстраваў выхаваўчыя магчымасці этнапедагогікі. Пачынаючы з 1990 года ён у якасці мастацкага кіраўніка прыняў удзел у арганізацыі і правядзенні 12 фальклорных фестываляў. У шасці з іх менавіта яму належыць аўтарства ідэі, выпрацоўка навуковай канцэпцыі, арганізацыйнае і мастацкае кіраўніцтва ў працэсе рэалізацыі гэтых задум. Канцэптуальнымі прынцыпамі яго праектаў сталі выяўленне, аднаўленне, пераемнасць, распаўсюджанне і папулярызацыя асноўных відаў традыцыйнай мастацкай культуры, у першую чаргу танцавальнай. Грамадская прэса адзначае высокую ступень сацыяльнай і мастацкай значнасці фестывальных акцый, ініцыіраваных М.А. Козенкай. Т.Б. Варфаламеевай належыць аўтарства навуковай канцэпцыі Першага міжнароднага фестывалю фальклору на Беларусі (г. Пінск, 1994). Яна таксама стаяла ля вытокаў рэгіянальнага фестывалю Беларускага Падняпроўя (1996).